Get Mystery Box with random crypto!

У Дар’і і Ігара Лосікаў арыштавалі маёмасць Дар’я Лосік раска | Новы Час

У Дар’і і Ігара Лосікаў арыштавалі маёмасць

Дар’я Лосік расказала, што прыставы абышлі ўсе пакоі, шукаючы, што б можна было апісаць.
«Арыштавалі тэлевізар, — кажа Дар’я. — Піяніна таксама, хаця яго набылі бацькі яшчэ калі я пайшла ў першы клас. Але дакумэнтаў аб яго набыцці ў мяне не было, таму яго таксама арыштавалі. Чайнік арыштавалі, камплект мэблі з люстрам. Усё, што было набытае ў шлюбе. Як адна з супрацоўніц АПВ мне патлумачыла, я магу выкупіць сваю маёмасць. Усю, альбо тую, якую захачу».

Каб выкупіць сваю арыштаваную дзяржавай маёмасць, Ігар Лосік павінен атрымаць дазвол у Аддзеле прымусовага выканання. Пералічыць грошы на дзяржаўны рахунак можна будзе толькі пасля гэтага. Цяпер маёмасць Лосікаў арыштаваная, Дар’я ня мае права нават ёю карыстацца, паведамляе "Р*дыё Св*боды".