Get Mystery Box with random crypto!

Родным Дзяніса Івашына патрэбна дапамога ў аплаце паслуг адвак | Новы Час

Родным Дзяніса Івашына патрэбна дапамога ў аплаце паслуг адваката

Нашага калегу з 15 жніўня судзяць у закрытым рэжыме ў Гродзенскім абласным судзе.

Для таго, каб заплаціць абаронцу Дзяніса, родныя журналіста былі вымушаныя браць пазыкі. Пасяджэнні праходзяць штодня, і колькі яны яшчэ працягнуцца, невядома.

Сям'і журналіста патрэбна дапамога ў аплаце паслуг адваката, а таксама на шматлікія выдаткі, звязаныя з перадачамі, пасылкамі і іншым. Калі вы жадаеце дапамагчы, сродкі можна ахвяраваць на замежны рахунак жонкі Дзяніса Вольгі Івашынай:

PKO BANK
POLSKI
Kod BIC PKO: BPKOPLPW
IBAN: PL07102013320000100213409349
VOLHA IVASHYNA

Для тых, хто хоча дапамагчы ў Беларусі, у рэдакцыі ёсць кантакт маці журналіста.

Адрас для падтрымкі Дзяніса: турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)