Get Mystery Box with random crypto!

Што адбылося 3 жніўня: Ірыну Слаўнікаву асудзілі на 5 гадоў | Новы Час

Што адбылося 3 жніўня:

Ірыну Слаўнікаву асудзілі на 5 гадоў калоніі — на год больш, чым запатрабавала абвінавачанне.

СК завёў крымінальную справу на топ-менеджараў «Газпрам трансгаз Беларусь».

Сацсеткі дарадцы прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча суд Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі».

Журналістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур стварылі Instagram-праект «Палітвязынкі».

Паўла Вінаградава перавялі ў калонію, дзе трымаюць вязняў з актыўнай формай сухотаў.

Працэс па «справе аб змове» сёння працягнуўся. Стала вядома, што Зянковіч заключыў здзелку са следствам.

FIG не дазволіць спартоўцам РБ і РФ удзельнічаць у спаборніцтвах нават пад нейтральным сцягам.