Get Mystery Box with random crypto!

У Мінску затрымалі дырэктара турфірмы 'Виаполь' Галіну Патаеву | Новы Час

У Мінску затрымалі дырэктара турфірмы "Виаполь" Галіну Патаеву

Да затрымання Патаевай, па ўсёй бачнасці, мае дачыненне праўладная актывістка-ябацька з Гродна Вольга Бондарава.

Раніцай 3 жніўня Бондарава ў сваім тэлеграм-канале пачала атаку на Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый, назваўшы яго «бчбшным кублам», і ўзгадала зварот экскурсаводаў і працаўнікоў турызму з асуджэннем гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, якое было размешчана на сайце РСТА 25 жніўня 2020 года.

Затым Бондарава перайшла асабіста на Галіну Патаеву. Яна апублікавала мноства скрыншотаў яе асабістай старонкі ў Facebook і звярнулася да супрацоўнікаў ГУБАЗіК і пракуратуры з просьбай расследаваць дзейнасць Патаевай і работнікаў "Виаполя" і даць ім прававую ацэнку. «З гэтым трэба канчаць», - напісала праўладная актывістка ў 11:15.

Праз шэсць гадзін з'явілася паведамленне аб затрыманні Галіны Патаевай і "пакаяльнае" відэа з ёй.