Get Mystery Box with random crypto!

З Юрыя Грыгера знялі абвінавачванні і адпусцілі ў залі суда С | Новы Час

З Юрыя Грыгера знялі абвінавачванні і адпусцілі ў залі суда

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Гродна разглядзелі справу 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера. Яго абвінавачвалі паводле арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады» за пост у Facebook, які мужчына напісаў у 2020 годзе.

Суддзя Руслан Гурын зняў з яго ўсе абвінавачанні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў залі суда, паведамляюць праваабаронцы.