Get Mystery Box with random crypto!

17-гадовага аўтара «Прессбол» затрымалі за негатыўныя каментар | Новы Час

17-гадовага аўтара «Прессбол» затрымалі за негатыўныя каментары пра расійцаў

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа з Раманам Качынай. 17-гадовы хлопец у гэтым годзе скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак. Сілавікі сцвярджаюць, што ў 2020-ым годзе Раман удзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама «распальваў варожасць у адносінах да жыхароў Расійскай Федэрацыі» — як кажа сам хлопец на «пакаяльным відэа», ён пісаў, што беларусы заўсёды ваявалі з Расіяй.