Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2022-07-08 18:43:27
Што вам больш за ўсё падабаецца чытаць на Новым Часе?
Anonymous Poll
44%
Гістарычныя артыкулы
37%
Гісторыі людзей
29%
Аўтарскія развагі
29%
Інтэрв’ю
47%
Навіны
36%
Аналітыка
175 voters632 views15:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 18:23:25
Што пачытаць? Аўтарскія матэрыялы «Новага Часу», якія вы маглі прапусціць:

Як Армія Краёва ваявала супраць фашыстаў у Беларусі

Краіна без святаў. «На інтэрактыўнай мапе купальскіх мерапрыемстваў ад Беларускай рады культуры не было ніякіх пазнак наконт святочных мерапрыемстваў, канцэртаў і акцый у адной краіне. Здагадайцеся, у якой?»

Рэжым Лукашэнкі і камуністы: Як у Беларусі руйнавалі вайсковыя могілкі

Чаму мы ніколі не дазнаемся ўсёй праўды пра жыццё на акупаваных тэрыторыях?

«Невуцтва і павальнае п'янства». Як бачылі Расію замежнікі ў XVI — XX стагоддзях

Секс падчас вайны. Як захаваць гарманічныя адносіны ў часы гістарычных падзеяў?

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @novychas_bot
641 views15:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 17:54:34
Чаму мы ніколі не дазнаемся ўсёй праўды пра жыццё на акупаваных тэрыторыях?

Тэкст: Кацярына Раманушкіна

Пасля пачатку вайны мы сутыкнуліся з праблемай змены структуры медыя ў нашым рэгіёне: з-за новых падзей і пастаянных змяненняў, часу на напісанне вялікіх артыкулаў або якасных аналітычных матэрыялаў амаль не засталося.
Гісторыі бежанцаў з Марыупаля, Мелітопаля і іншых часова акупаваных гарадоў ёсць, але іх неяк падазрона мала. З чым гэта звязана?

У розных медыя-рэсурсах перыядычна публікуюцца з цяжкасцю здабытыя гісторыі, аднак ніхто не кажа пра тое, якія праблемы ўзнікаюць у журналістаў, калі яны спрабуюць увайсці ў кантакт з бежанцамі.

Мы павінны прызнаць адзін вельмі страшны і горкі факт: усёй праўды пра тое, што адбываецца і адбывалася пад акупацыяй, мы не даведаемся ніколі.

Чытайце далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
648 views14:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 19:37:45
Бразільская мадэль-снайпер загінула ва Украіне

39-гадовая бразільская мадэль Таліта ду Валье ўжо брала ўдзел у ваенных аперацыях, у прыватнасці, супраць ісламістаў у Сірыі і Іраку, дзе і навучылася на снайпера.

Таліта ду Валье далучылася да ўкраінскага войска ў якасці валанцёра тры тыдні таму. Разам з ёй загінуў іншы бразілец - былы салдат Дуглас Бурыга.

Яны загінулі падчас аперацыі па выратаванні ўкраінцаў з сяла пад Харкавам, якое пакінулі расійскія войскі. У момант удару Таліта ду Валье і Дуглас Бурыга знаходзіліся ў хованцы, але пачаўся абстрэл. Пасля траплення расійскай ракеты ва ўкрыцці пачаўся пажар. Таліта задыхнулася з-за моцнага задымлення, яе суайчыннік таксама загінуў.
441 views16:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 17:03:27
«А дзе ж твая дочка?» Купальскія спевы ў Батумі

Асабліва пранізлівым момантам беларускага Купалля ў Батумі сталася «Купалінка» ў выкананні Спеўнага Сходу — моцная, шматгалосая, розгаласная, пранізлівая, са спантанным павольным і троху магічным карагодам.

Людзям, выкінутым з Радзімы, вельмі важна трымацца адно аднаго і сваіх традыцый. Калісьці ўсё гэта скончыцца, і яны абавязкова вернуцца. Галоўнае, каб не разарвалася тое, што нітуе з Беларуссю.

Паслухайце як гэта прыгожа!
1.1K views14:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 21:13:04
Намінальны заробак ў Беларусі ў траўні 2022 года вырас на 5,6 рубля. Рэальны — знізіўся на 5,7%

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Рэспублікі Беларусь у траўні 2022 года склаў 1573,4 рубля і вырас на 5,6 рубля ў параўнанні з красавіком, паведаміў Белстат.

Больш лічбаў (з Беларусі – праз VPN) https://novychas.online/ekanomika/naminalny-zarobak-u-belarusi-u-trauni-2022-hoda-vy
110 views18:13
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 20:47:22 Медытацыя па-беларуску. Явар

Явар — медытацыя на аднаўленне рэсурснага стану: калі энергіі зусім няма, а справаў яшчэ багата.

Адным з самых старажытных культурных архетыпаў з’яўляецца Сусветнае дрэва. Яно ўладкоўвае Сусвет, надае яму пэўныя каардынаты і сістэмнасць. Дрэва По — у будызме, Сідрат аль-мунтаха — у Ісламе, свяшчэнны Іггдрасіль — у скандынаваў, Райскае Дрэва — у хрысціянстве і гэтак далей.

У нашых продкаў Сусветным дрэвам лічыўся явар. Таму для аднаўлення свайго рэсурснага стану мы прапануем здзейсніць ментальнае падарожжа да Сусветнага дрэва Явар.

Перад медытацыяй:

— Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі);
— Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню;
— Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце);
— Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).

Вітаем у падарожжы ў Сусвет!

https://m.youtube.com/watch?time_continue=68&v=40yWFp_MUW8&feature=emb_logo
208 views17:47
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 20:16:58
Расія прызнала немагчымасць поўнай адмовы ад долара

Расія і Кітай будуць нарошчваць долю разлікаў у нацыянальных валютах, аднак поўная адмова ад долара немагчымая, заявіў амбасадар РФ у КНР Андрэй Дзянісаў.

Дэталі (з Беларусі – праз VPN) https://novychas.online/zamezza/rasija-pryznala-nemahczymasc-pounaj-admovy-ad-dola
296 views17:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 19:11:12
«Дом там, дзе я?» — кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін і яго каманда знялі дакументальны фільм пра беларускіх творцаў у выгнанні.

«
Мы знялі кіно.
Яго героі - беларускія творцы, якія не могуць вярнуцца дамоў. Іх ранейшае жыццё было зруйнаванае спачатку тэрорам на Радзіме, а потым вайной ва Ўкраіне. Але яны працягваюць жыць і радавацца жыццю, ствараць і натхняць іншых.

Напэўна, гэты фільм пра пошук сябе. І пра пошук дома. Пра пошук дома ў сябе. Пра здольнасць захаваць сябе ў экстрымальных умовах. І пра вялікую сілу Мастацтва. Бо пакуль мы малюем, спяваем, фатаграфуем, пішам, ствараем - мы жывем», — піша Сяргей Будкін на сваёй старонцы ў Facebook.

Героямі фільма сталі мастачка Таша Кацуба, фотамастачка Караліна Палякова, музыка Юры Стыльскі і фатограф Алесь Пілецкі.
441 views16:11
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 18:34:17
Сёння былі затрыманыя родныя Сяргея Бульбы.

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Маці Сяргея забралі з лецішча пад Валожынам і прымусілі запісаць «пакаяльнае відэа».

Сяргей Бульба быў адным са стваральнікаў Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў, у 1995 годзе ўзначаліў Белы легіён. У 2013 годзе разам з сям'ёй пераехаў ва Украіну.
608 views15:34
Адкрыць / каментаваць