Get Mystery Box with random crypto!

Жыхара Баранавічаў, у якога дзіця-інвалід і жонка з анкахвароб | Новы Час

Жыхара Баранавічаў, у якога дзіця-інвалід і жонка з анкахваробай, асудзілі да «хатняй хіміі» за «здзек са сцяга»

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе Віталя Галавача, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па арт. 370 «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Мікалай Кміта, паведамляюць праваабаронцы.
Падрабязнасцяў з залы суда практычна няма, але ад вартых даверу крыніц праваабаронцам стала вядома, што да крымінальнай адказнасці Галавача прыцягнулі за тое, што ён нібыта сфатаграфаваўся з чырвона-зялёным сцягам на фоне нацысцкай свастыкі і вывесіў гэты фотаздымак ў сацыяльныя сеткі.
Таксама вядома, што дома ў Віталя дзіця з інваліднасцю і жонка з анказахворваннем.