Get Mystery Box with random crypto!

Што адбылося 27 ліпеня: На волю выйшлі фігуранты па справе | Новы Час

Што адбылося 27 ліпеня:

На волю выйшлі фігуранты па справе "пудзілаў-рэек" Сяргей Красоўскі і Вольга Сыроватка.

Затрыманы лідар АГП Мікалай Казлоў і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева.

Пчаляра-паэта Міколу Папеку перавялі з «хіміі» ў калонію.

Пайшла з жыцця культурніцкая актывістка з Горадні Вера Кунцэвіч.

Служба бяспекі Украіны ў Ровенскай вобласці затрымала беларускага шпіёна.

Turkish Airlines не будзе лётаць са Стамбула ў Мінск да 30 верасня.

У Дар’і і Ігара Лосікаў арыштавалі маёмасьць.

У Гродне затрымалі ўладальніка гасцініцы для жывёлаў Паўла Свірбутовіча.

Аляксею Парэцкаму, які унесены ў «тэрарыстычны спіс» КДБ, далі 3 гады калоніі.