Get Mystery Box with random crypto!

Расійскія войскі запусцілі ракеты па Украіне з тэрыторыі Белар | Новы Час

Расійскія войскі запусцілі ракеты па Украіне з тэрыторыі Беларусі

Пра гэта паведамляе аператыўнае камандаванне "Поўнач" УСУ.

Вядома пра падзенне дзевяці ракет у Чарнігаўскай вобласці. Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, яны ўпалі ў лясны масіў у Ганчароўскай тэрытарыяльнай грамаде. Таксама паведамляецца, што спрацавала ўкраінская сістэма СПА. Інфармацыя аб ахвярах пакуль не паведамляецца.

Паводле інфармацыі беларускіх крыніц, гаворка ідзе пра 25 ракет, якія былі выпушчаныя з аэрадрома пад Гомелем.