Get Mystery Box with random crypto!

​Што адбылося 28 ліпеня: Сёння расійскія войскі зноў запус | Новы Час

Што адбылося 28 ліпеня:

Сёння расійскія войскі зноў запусцілі ракеты па Украіне з тэрыторыі Беларусі.

Пастара з Гомеля царквы "Новая жизнь" Дзмітрыя Падлобка будуць судзіць па артыкуле 24.23 КаАП за здзейсненае без дазволу таемства воднага хрышчэння пад адкрытым небам.

17-гадовага аўтара «Прессбол» затрымалі за негатыўныя каментары пра расійцаў.

КДБ абнавіў спіс тэрарыстаў, у яго патрапілі яшчэ два чалавекі: Станіслаў Кузміцкі і экс-пракурор Яўген Бабак.

За рэпост, зроблены ў 2018 годзе аштрафавалі жыхарку Наваполацку.

Спецдакладчык ААН: Мігранты дэ-факта ўтрымліваліся пад вартай у ТЛЦ Бругзі.

Мікалай Аўтуховіч, які 18 дзён трымае “сухую галадоўку”, адсутнічаў сёння на судовым паседжанні. Адвакатка не здолела даведацца пра стан здароўя вязня.

Сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Баранавіч Тамару Патоцкую выклікалі ў міліцыю і затрымалі.

Германія адмовіла ў прытулку беларусу Станіславу Цыбінскаму, які дапамагаў асуджаным і якога ў жніўні 2020 года збіваў АМАП.

Youtube выдаліў канал лукашэнкаўскага прапагандыста Азаронка.

У Беларусі затрыманы «злодзей у законе» Аляксандр Кушнераў («Саша Кушнер»).