Get Mystery Box with random crypto!

Хроніка палітычнага пераследу 3 жніўня ў Беларусі: На фестыв | Новы Час

Хроніка палітычнага пераследу 3 жніўня ў Беларусі:

На фестывалі Viva Braslav сілавікі затрымалі Міхаіла Тарлоўскага за «экстрэмісцкія» татуіроўкі — сярод іх сімвал анархізму (літара «А»), «АСАВ», герб «Пагоня», БЧБ-сцяг, «1918 БНР».

Супрацоўнікі ГУБАЗ і байцы АМАП затрымалі Дзяніса Ваўчка па падазрэнні ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння.

Віцебскі прадпрымальнік Барыс Элькін вярнуўся з Польшы і быў затрыманы. Падставаў для затрымання, могуць быць менавіта фотаздымкі з беларускай нацыянальнай сімволікай у сацыяльных сетках.

У Магілёве затрыманы работнік «Магілёўліфтмаша» Сяргей Балашэнка за распаўсюджванне матэрыялаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Жыхара Віцебска Паўла Нікіценка асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса да 4,5 гадоў калоніі узмоцненага рэжыму.

«Зачыстка» прайшла ў Пінску — вядома пра як мінімум 5 затрыманых, сярод якіх тыя каго раней ужо неаднаразова затрымлівалі: Алесь Рамановіч ды Дзяніс Сядых.