Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-04-22 23:08:54 З усіх лідэраў краінаў толькі комік і журналіст выявіліся моцнымі палітыкамі, Зяленскі і Джонсан (апошні таму, што выказаў гатоўнасьць уступіць у баявое супрацьстаяньне з РФ незалежна ад НАТА). Астатнія як заклінаньне паўтараюць, што не жадаюць ваяваць з Расеяй. Прыклад — генсек НАТА Столтэнберг, які скакаў па сцэне з заклікам «Толькі б не ўступіць у вайну з Расеяй!».

Тады як менавіта цяпер у іх ёсьць і магчымасьць, і права нанесьці Расейскай імпэрыі сакрушальную паразу і скончыць зь ёй назаўсёды (што трэба было зрабіць у пачатку 90-х). Сама антычалавечая, антыгуманістычная імпэрская ідэя «вялікай Расеі» павінна ў сьвядомасьці расейцаў пацярпець паразу — як пацярпеў паразу нацызм у сьвядомасьці немцаў (і нават на парэштах панішчанага Трэцяга Рэйху тое заняло ня год і ня два).

Калі гэтага не адбудзецца, калі расейскі імпэрыялізм ня будзе зьнішчаны — праз 10, 20 ці 30 гадоў гэтая імпэрыя ізноў нападзе на цывілізацыю.
784 views20:08
Адкрыць / каментаваць
2022-04-17 12:58:21 Тым ня менш, прарасейскія сілы, якія прывялі да ўлады Лукашэнку, адразу ўзьнялі пытаньне пра дзяржаўнасьць рускай мовы. Будзем называць рэчы сваімі імёнамі: пачалі дамагацца ліквідацыі беларускай мовы (адсюль — і рэфэрэндум 1995).

Вяртаючыся да 1994, скажу, што тэма «прымусовай беларусізацыі» узьнікла якраз пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады, і ўзьнікла менавіта як прапагандысцкі прыём, і як гэткі прыём распрацоўвалася ўсе наступныя дзесяцігодзьдзі, прасоўвалася ва ўсе сфэры і ва ўсе сацыяльныя слаі (вясной 2020-га мне давялося ўступіць у публічную спрэчку з Бабарыкам, які заяўляў, што ў пачатку 90-х БНФ нібыта хацеў заліць праспекты крывёю рускіх).

Хто распрацоўваў і ўкараняў у сьвядомасьць (асабліва моладзі) тэзу пра «прымусовую беларусізацыю»? Тыя, хто служыў і служыць Маскве. Тыя, хто запусьціў на выбарах 1994-га плётку, што нібыта Пазьняк, калі абярэцца прэзыдэнтам, пазбавіць пэнсіяў, ці што бацька яго служыў паліцаем (асабліва цынічная дэза ў дачыненьні да чалавека, бацька якога загінуў, змагаючыся з нацызмам). Але, як мы бачым і сёньня ва Ўкраіне, для Масквы — усе сродкі добрыя. І чым больш яны подлыя — тым для Масквы лепшыя.

Правільна сказана: Масква ваюе не за тэрыторыі. Дакладней, ня столькі за тэрыторыі — але найперш супраць украінскай мовы. У Беларусі яга гэтую вайну вяла, пераважна, «ціхімі» спосабамі.

Праўда, цяпер сілавых мэтадаў зрабілася болей. У ГУБАЗІКу, да прыкладу, катаваньні спалучаюць з патрабаваньнем «говорить по-русски». Гэта, дарэчы, элемэнт ужо не этнацыду, а генацыду.

P.S. А ўвогуле, вам не падаецца, што папрок палітыкам у тым, што яны жадалі вярнуць народу ягоную мову (безь якой нацыі гарантаваная сьмерць) — сам па сабе сьведчыць пра нейкія сыстэмныя збоі ў сьвядомасьці тых, хто такі папрок выказвае?
3.5K views09:58
Адкрыць / каментаваць
2022-04-17 12:58:20 ЯШЧЭ РАЗ ПРА «ГВАЛТОЎНУЮ БЕЛАРУСІЗАЦЫЮ». Адметнай якасьцю шмат каго з тых, хто пачаў цікавіцца палітыкай і далучыўся да грамадзкага жыцьця ў 2020-м, было і цяпер застаецца перакананьне, што галоўнай памылкай БНФ у пачатку 90-х была «беларусізацыя»; некаторыя нават пішуць, што гэта Пазьняк «сваёй гвалтоўнай беларусізацыяй прывёў да ўлады Лукашэнку» (дакладная цытата з аднаго допісу).

Давайце разьбірацца.

Закон аб мовах, прыняты ў студзені 1990 Вярхоўным Саветам БССР яшчэ 11-га скліканьня, дзе сярод больш як 500 дэпутатаў быў толькі адзін прадстаўнік Народнага Фронту — член Сойму БНФ Васіль Быкаў — прадугледжваў паступовы пераход на беларускую мову дзяржаўных служачых і супрацоўнікаў сфэры гандлю, абслугоўваньня і г.д. — як вы думаеце, праз колькі гадоў? Праз 10. Праз дзесяць гадоў.

10 гадоў паступовага пераходу — гэта «гвалтоўная» беларусізацыя? (Між іншым, у сваіх інтэрвію Быкаў казаў, што гэта занадта шмат, трэба было рабіць карацейшы тэрмін).

БНФ і яго дэпутаты ў Вярхоўным Савеце, канешне, былі за выкананьне гэтага закону. Але вось якая цікавая рэч. Працуючы над сваімі кнігамі пра пэрыяд нацыянальнага адраджэньня, я спэцыяльна шукаў у стэнаграмах выступ старшыні БНФ і старшыні Апазыцыі БНФ у ВС-12 Зянона Пазьняка, прысьвечаны беларускай мове.
І не знайшоў. Выступы, дзе ўзгарваецца важнасьць мовы для нацыі ці важнасьць выкананьня Закону аб мовах, ёсьць, але вось каб спэцыяльна прамова была прысьвечаная гэтай тэме — не. Агаваруся, аднак, што ў мяне ёсьць ня ўсе стэнаграмы сэсіяў, магчыма якраз на тым пасяджэньні, стэнаграмы якога ў мяне няма, такі выступ быў. Праўда, я яго ня памятаю.

Гэта — за шэсьць гадоў працы Вярхоўнага Савета. І за гэты ж час — літаральна некалькі (менш дзясятка) выступаў дэпутатаў Апазыцыі БНФ, прысьвечаных мове (пераважна — членаў Камісіі ВС па культуры, адукацыі і захаваньні гістарычнай спадчыны).

99,99% выступаў дэпутатаў Апазыцыі БНФ былі прысьвечаныя эканоміцы (пяць эканамічных праграм з 1990 па 1995 г.), а таксама — дасягненьню, а затым умацаваньню Незалежнасьці, заканадаўчаму стварэньню падмуркаў дзяржаўнасьці (уласныя грошы, войска, мытня, памежная служба — усё гэта было створана да Лукашэнкі).
Некалькі гадоў таму я зьвярнуўся з просьбай даць мне хоць адзін прыклад, калі б зь дзяржаўнай установы ў 1990-95 гг. быў звольнены хоць адзін чалавек з-за няведаньня беларускай мовы; так і не дачакаўся. Можа быць, вы ведаеце? (Прыкладаў, калі пасьля 1994 людзей зьбівалі ў горкі яблык за тое, што яны размаўлялі па-беларуску — безьліч).

Цяпер пра выбары 1994. Працуючы над кнігай «Дзевяноста чацьвёрты» (практычна цалкам прысьвечанай выбарам), я са зьдзіўленьнем убачыў, што ў надрукаваных праграмах Лукашэнкі... не было пункту пра наданьне статусу дзяржаўнага рускай мове. Я памятаю, што недзе ён пра гэта казаў, але дзе — так і ня высьветліў.

Але гэта паказальна: пытаньне рускай мовы не было сярод прыярытэтных ці колькі-небудзь балючых, бо рускую мову нідзе і ніхто не прыгнятаў.

Некалькі гадоў таму я зьвярнуўся з просьбай даць мне хоць адзін прыклад, калі б зь дзяржаўнай установы ў 1990-95 гг. быў звольнены хоць адзін чалавек з-за няведаньня беларускай мовы; чакаю прыкладу аж па сёньня. Не сумнявайцеся: калі б ён быў, яго б растыражавалі ў афіцыйнай прэсе, зрабілі хрэстаматыйным. (Прыкладаў, калі пасьля 1994 людзей зьбівалі ў горкі яблык за тое, што яны размаўлялі па-беларуску — безьліч).

Я ўжо пісаў, што 1-га верасьня 1993-га 80 % першаклясьнікаў пайшлі ў беларускамоўныя класы — і пры гэтым у профільную камісію ВС не прыйшло НІВОДНАЙ скаргі ад бацькоў! Беларускі народ прыхільна ўспрыняў вяртаньне да нацыянальных каранёў.

Былі толькі дзьве групы, якія раздувалі (да пэўнага часу безвынікова) тэму наданьння рускай мове статусу дзяржаўнай (што нават у тых умовах азначала вяртаньне беларускай мовы ў гета): лідарка філіялу расейскай партыі «Яблык» Вольга Абрамава і выдавец Аляксандар Патупа, а таксама — жонкі афіцэраў былой Савецкай Арміі, якія былі выведзеныя ў Беларусь з былой ГДР (тысячы, ці нават некалькі дзясяткаў тысяч сем’яў; гэтыя проста адмаўляліся вучыць беларускую мову).
2.4K viewsedited  09:58
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 09:18:33 Вось што павінна зрабіць улада, калі хоча, каб у цывілізаваным сьвеце яе пачалі слухаць (не пачалі «нармалізацыю адносінаў» — а хаця б пачалі слухаць):

вызваленьне і поўная рэабілітацыя ўсіх арыштаваных і асуджаных за палітычныя перакананьні (усіх, а ня толькі афіцыйна прызнаных палітвязьняў); поўная кампэнсацыя матэрыяльных стратаў (канфіскацый, штрафаў і г.д.);

спыненьне крымінальных і адміністрацыйных спраў за палітычную дзейнасьць і выказваньне меркаваньняў (у тым ліку ў Інтэрнэце);

адмена ўсіх прыняытых у апошнія гады рэпрэсіўных паправак у заканадаўства, а таксама дапаўненьняў у АК і КК;

гарантыі бясьпечнага (г.зн. без якога-небудзь адміністрацыйнага ці крымінальнага перасьледу) вяртаньня ўсіх, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Заўважце, што тут ня ўзгадваецца ні пакараньне адказных за катаваньні, зьбіцьці, незаконныя арышты і прысуды, ні адмена рашэньняў аб ліквідацыі грамадзкіх арганізацый і незалежных СМІ і г.д. — усё гэта, бясспрэчна, павінна быць зроблена. Як і сыход у адстаўку Лукашэнкі, скасаваньне ягоных нелегітымных указаў, прызначэньняў, распараджэньняў, падпісаных ім міждзяржаўных дамоваў з РФ, якія супярэчаць Канстытуцыі і заканадаўству ад 1994 году (паўтараю: не ад 2020, не ад 1996, а менавіта ад 1994). Усё гэта — неабходны працэс вяртаньня да канстытуцыйнай законнасьці (важным элемэнтам якога ёсьць скасаваньне вынікаў нелегітымных рэфэрэндумаў 1995, 1996, 2004 і 2022 гг. — і, канешне, люстрацыя).

Я пералічыў у пачатку тэксту толькі самыя першыя крокі, неабходныя, каб цяперашнюю ўладу і яе дыпляматаў у цывілізаваным сьвеце пачалі слухаць.

Але несумненна, што нават на іх Лукашэнка ня пойдзе (не ў апошнюю чаргу і таму, што гэта не дазволіць Пуцін).

У рэжыму не хапіла ні розуму, ні сьмеласьці, каб падмацаваць ліст кіраўніка МЗС РБ да замежных зьнешнепалітычных ведамстваў вызваленьнем хаця б адной сотні палітычных вязьняў (усяго толькі дзясятай часткі зьняволеных са статусам палітвязьняў).

І гэта яшчэ раз пацьвярджае, што сыстэма, якую выбудавалі Пуцін і Лукашэнка, мысьліць абсалютна ў іншых катэгорыях, чым цывілізаваны сьвет, яны існуюць у іншай сыстэме сьветапоглядных каардынатаў, размаўляюць на розных цывілізацыйных мовах.

Якая сыстэма не павінна мець права на існаваньне ў ХХI стагодзьдзі — пытаньне рытарычнае.
2.2K views06:18
Адкрыць / каментаваць
2022-04-10 09:11:13 ў выказваньнях некаторых апазыцыйных лідэраў пачалі гучаць прапановы, якія, на маю думку, выклікаюць вялікія сумневы.

Я маю на ўвазе словы пра тое, што трэба ня толькі заяўляць пра акупацыю, але і канстатаваць ліквідацыю Беларусі як незалежнай дзяржавы. Прызнаць, што Рэспубліка Беларусь, незалежнасьць якой была абвешчаная 25 жніўня 1991 году, цяпер ужо як незалежная, сувэрэнная краіна не існуе. Адпаведна, у будучым новую Беларусь трэба будзе будаваць ад самага пачатку — аж з дэкляраваньня незалежнасьць найвышэйшым прадстаўнічым органам (парлямэнтам), прыняцьця Канстытуцыі, корпусу новых законаў і гэтак далей.

Так, Павал Латушка, сярод іншага, прапанаваў прыняць рашэньне «аб пазбаўленьні марыянэткавага ўраду Лукашэнкі міжнародна-прававой суб’ектнасьці і аб прыпыненьні ўдзелу Беларусі ў міжнародных арганізацыях (ААН, МВФ і інш.) — да спыненьня акупацыі і дэмакратычнага фармаваньня новага ўраду».

Уявіце, што прапанова прыпыніць сяброўства Беларусі ў ААН ажыцьцявілася.

І ўявіце вынік: Беларусь ня будзе сябрам ААН, а вось Расейская Фэдэрацыя (тая самая, якая акупавала Беларусь), будзе заставацца ў ААН, і мала таго, заставацца сябрам Рады бясьпекі ААН (няма мэханізму, які б мог яе гэтага пазбавіць).

Ну ці не абсурд?

Прыгадваецца 1996 год, калі пасьля таго, як у Менску былі падаўленыя масавыя выступы і зьявіліся першыя палітвязьні, у Радзе Эўропы вырашылі, што Беларусі пакуль ня месца ў супольнасьці цывілізаваных эўрапейскіх народаў. І ў той жа час у склад Рады Эўропы прынялі Расейскую Фэдэрацыю, чыя армія ў Чачні якраз у тыя дні рабіла роўна тое, што ў 2022-м паўторыць ва Ўкраіне; колькасьць ахвяраў сярод мірных жыхароў у першую чачэнскую вайну вагаецца 30 да 120 тысяч.

Такое рашэньне дэмакратызацыі Беларусі не паспрыяла, затое Маскве разьвязала рукі: у Крамлі вырашылі, што ім дазволена ўсё. https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31794970.html
3.4K viewsedited  06:11
Адкрыць / каментаваць
2022-04-07 11:26:26 Прамыя ваенныя страты РФ за час «аперацыі» склалі $12,19 мільярдаў. Ад экспарту газу і нафты ў ЭЗ РФ атрымдівае ад $850 мільёнаў да $ мільярда — як вы думаеце, за які час? За адны суткі.
3.4K viewsedited  08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-04-07 09:23:37 Яшчэ пра Жырыноўскага (спадзяюся, апошні раз). Некаторыя камэнтатары абурыліся абразьлівымі, на іх думку, ацэнкамі — маўляў, чалавек толькі што памёр, і ля сьвежай магілы нельга... і г.д. Нельга дзьве рэчы: зьдзекавацца над трупам і пляваць у твар родным нябожчыка, для якіх сьмерць бацькі, брата ці сына — гора. Вось гэта сапараўды не-па людзку (і пэўна, не-па хрысьціянску).

А іншае... Дзень самазабойства Гітлера быў днём радасьці для дзясятка мільёнаў чалавек. Дзень сьмерці Сталіна быў шчасьлівым днём для дзясяткаў мільёнаў чалавек. Жырыноўскі, як па мне, нічым не адрозьніваўся па сваёй сутнасьці ад гэтых двух, хіба што «бадлівай карове Бог рагоў ня даў». А то б ён сапраўды памыў бы боты ў Індыйскім акіяне (дарэчы, ідэя не яго — Сталіна), заліўшы кантынент крывёю і пакрыўшы яго радыеактыўным попелам.

Жырыноўскі як мала хто іншы паспрыяў фашызацыі расейскага грамадзтва (у часы, калі слова «Пуцін» яшчэ ня ведалі).У тым, што 28 гадоў робіцца ў Беларусі, што цяпер робіцца ва Ўкраіне — немалая прамая заслуга Жырыноўскага (менавіта Жырыноўскі, з падачы Цапкалы, даў магчымасьць дэпутату Лукашэнку выступіць у Дзярждуме РФ, што істотна паспрыяла раскрутцы апошняга).

Таму — радуемся і чакаем мінімальна яшчэ двух нагодаў для радасьці.
3.9K views06:23
Адкрыць / каментаваць
2022-04-06 14:12:03 Як кажуць – “Памёр Яўхім, ну і х.. зь ім”. Пра тое, як у сьнежні 91-га мы з Пётрам Садоўскім спусьцілі Жырыноўскага з другога паверху Дому ўраду. https://www.svaboda.org/a/30171501.html
4.7K viewsedited  11:12
Адкрыць / каментаваць
2022-04-05 11:05:37 У адным ТГ-канале прачытаў фразу, што (прыводжу па памяці), Зяленскі цудоўна разумее, што было б зь Беларусьсю, калі б Лукашэнка не дазволіў Пуціну разьмясьціць войскі для атакі на Ўкраіну.

Гэта мусіла навесьці чытача на думку, што бедны-няшчасны Лукашэнка вымушаны ахвяраваць шмат чым, каб уратаваць самае каштоўнае: Незалежнасьць.

Думаць гэтак было б даравальна іншапланяцяніну, які б спусьціўся на планету Зямля дзе-небудзь пад Менскам і ня ведаў бэкграўнд Лукашэнкі.

Няма і не было ў Беларусі большага праціўніка Незалежнасьці, чым Лукашэнка – ад самага дня яе абвяшчэньня, ад 25 жніўня 1991, калі дэпутат Лукашэнка ня тое што галасаваць – рэгістравацца на паседжаньні Вярхоўнага Савета адмовіўся, каб не ўдзельнічаць у «злачынстве».

І ўсе наступныя тры дзясяткі гадоў (і дэпутацтва, і прэзыдэнцтва) – ён здаваў Маскве гэтую Незалежнасьць па кавалках. (У дужках удакладню: як дэпутат – унёс у парадак дня сэсіі ВС пытаньне аб далучэньні да АДКБ, галасаваў за увядзеньне расейскага рубля, выступаў супраць дзяржаўнасьці беларускай мовы і г.д. ). Здаваў спачатку за права абрацца прэзыдэнтам, затым- у абмен на грошы, потым (і цяпер) – за права заставацца ва ўладзе.

Пра гэта трэба нагадваць кожны дзень, бо, як ня дзіўна, ёсьць яшчэ тыя, хто і пасьля ваеннай акупацыі Беларусі Расеяй лічаць Лукашэнку «гарантам Незалежнасьці».
3.7K viewsedited  08:05
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 15:07:00 Нацысцкую Нямеччыну краіны-пераможцы падзялілі на зоны адказнасьці і ўсталявалі зьнешняе кіраваньне на гады – і слушна, пазбаўленьне сьвядомасьці немцаў ад нацысцкага сьветаадчуваньня не магло адбыцца аднамомантна і самастойна.

Расейцы пацьвердзілі, што знаходжаньне ў формах імпэрыі згубна ўплывае на іх мэнталітэт.

Ідэальным варыянтам для пост-фашысцкай РФ асабіста мне бачыцца яе падзел і ўсталяваньне зьнешняга кіраўніцтва; Украіна магла б узяць адказнасьць над уласна «Русьсю» (Масква і Маскоўская вобл, сярэдняя паласа і г.д. да Ўралу). Далей – рэфэрэндумы ў аўтаноміях аб незалежнасьці (з прагназуемым вынікам).

І, канешне – ніякай ядзернай зброі і ніякай арміі. Вермахт, нагадаю, быў ліквідаваны.
2.5K views12:07
Адкрыць / каментаваць