Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 19

2021-05-25 13:07:02 Няясна, ці здолее прэзыдэнт Байдэн адмовіцца ад пазыцыі, якую мы з Пазьняком пачулі ў офісе сэнатара Байдэна ў 1996: «Калі Вашынгтон будзе патрабаваць ад Ельцына не падтрымліваць Лукашэнку — Крэмль не дазволіць Захаду далучыць краіны Усходняй Эўропы да NATO” (адразу ўдакладню, што сказаў гэта тады ня сам Байдэн, а нехта зь ягоных дарадцаў). https://svabod1.azureedge.net/a/31272325.html
7.3K views10:07
Адкрыць / каментаваць
2021-05-24 21:37:05 Чаму ў “мэйле” ад нібыта ХАМАС напісана пра “намер” узарваць бомбу над Вільняй? Ці не таму, што калі б самалёт не павярнуў на Менск, яго б зьбілі, і патлумачылі, што “ратавалі паўмільённы горад”?
5.1K views18:37
Адкрыць / каментаваць
2021-05-23 19:07:37 Дарадца прэзыдэнта Літвы Аста Скайсгірыце заявіла, што ў Беларусі дакладна было вядома, што Пратасевіч ляціць гэтым рэйсам. Тут, безумоўна, сумесная праца ФСБ РФ і КГБ РБ (ня думаю, што КГБ РБ мае сваіх агентаў у авіякампаніях, а вось ФСБ – безумоўна мае).
6.1K views16:07
Адкрыць / каментаваць
2021-05-23 17:14:02 Акаўнт Рамана Прастасевіча у фб зьнік (яшчэ некалькі хвілінаў таму быў даступны). Выдалены альбо сябрамі, які мелі доступ, альбогэта маніпуляцыі ГэБэ, якое атрымала доступ да ягонага тэлефона (каб не павыдалялі камэнтары і лайкі). На тое, што зрабіў гэтэ сам Раман - шанец мізэрны.
13.9K views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-05-23 15:33:51 Абсалютна згодны са Сьвятланай Ціханоўскай: “бомба” на борце пасаджанага ў Менску самалёта – апэрацыя спэслужбаў. Я нават магу назваць месца яе вырабу: тое ж самае, што і “бомба” ў Авальнай залі 11-12 красавіка 1995, якая была нагодай “эвакуацыі” (насмарэч – зьбіцьця) дэпутатаў БНФ.
Узьняўшы ў неба “МіГ, каб пасадзіць самалёт з Пратасевічам ў Менску, рэжым, па-першае, паставіў пад пагрозу жыцьці дзесяткаў пасажыраў, а па-другое, асэнсавана і сьвядома пайшоў на дыскрэдатацыю Беларусі праз міжнародны скандал.
Усё гэта чарговы раз пацьвярджае: Лукашэнку цікавяць толькі ўлада і помста апанентам.
13.9K viewsedited  12:33
Адкрыць / каментаваць
2021-05-19 09:42:10 Чытаю ў сацсетках: «Tut.by — гэта ж не апазыцыйны рэсурс, яны стараліся трымацца нейтральнасьці і аб’ектыўнасьці, за што іх так?».

А іолькі «так» і адбываецца пры дыктатуры.

Пры Сталіне і Гітлеры ў іх тыраніях не было «нейтральных» газэт. Усе выданьні ўсхвалялі тыранаў. Кожны дзень. У кожным нумары.

І не было на свабодзе публічных асобаў — журналістаў, пісьменьнікаў, мастакоў, навукоўцаў, якія б не ўсхвалялі Сталіна. Ніводнага. Вершы пра Сталіна вы знойдзеце і ў Купалы, і ў Мандэльштама, і ў Ахматавай, і ў Пастарнака. Нават у іх. А адмова даць «зялёнае» сьвятло п’есе Булгакава «Батум», дзе быў выведзены вобраз маладога Сталіна (дыктатару не спадабалася, што ён паказаны не правадыром, а ўсяго толькі маладым рэвалюцыянэрам)— загнала аўтара «Майстра і Маргарыты» у магілу. Гэта была трагедыя геніяльных людзей.

І вось цяпер надыходзіць у Беларусі час, калі адной «нейтральнасьці» Лукашэнку мала. Яму трэба, каб яго любілі.

У дачыненьні да СМІ гэта азначае — каб усхвалялі.

27 гадоў Лукашэнка ператвараў Беларусь у савецкую Беларусь.

Цяпер усе незалежныя СМІ ён хоча ператварыць ў «Советскую Белоруссию».
13.9K viewsedited  06:42
Адкрыць / каментаваць
2021-05-17 20:52:10 «У Лукашэнкі з дзяцінства затаілася ядзерная злоба на ўвесь сьвет”

Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага Савету ў 1990-95 гадах, аўтар некалькі кнігаў у “Бібліятэцы Свабоды” пра палітыку 90-х, тлумачыць, адкуль у Лукашэнкі такая нянавісьць да дэмакратыі і да беларускасьці.

Другі загаловак для маёй зь ім Размовы на Белсаце мог бы называцца “Свет згубіў добрага актора і набыў дыктатара”



4.8K views17:52
Адкрыць / каментаваць
2021-05-17 20:52:10 Пагутарылі пра некаторыя псіхалагічныя асаблівасьці Лукашэнкі.
3.3K views17:52
Адкрыць / каментаваць
2021-05-15 10:43:43 (працяг) Дарэчы, для імпічмэнту былі законныя падставы і акрамя зьбіцьця дэпутатаў.

Якраз у той дзень, 12 красавіка, распачаўся працэс у Канстытуцыйным Судзе па позве дэпутатаў аб парушэньні Лукашэнкам Канстытуцыі («белыя плямы» у газэтах замест антыкарупцыйнага дакладу, манапалізацыя прэзыдэнтам СМІ і г.д.). Мне давялося прадстаўляць на працэсе бок 70 дэпутатаў, якія падпісалі зварот у КС, а ад імя Канстытуцыйнага Суду выступаў Міхаіл Пастухоў.

Сёньня гэта здаецца фантастычным, але назаўтра, 13 красавіка, Канстытуцыйны Суд прызнаў факт парушэньня Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў у дачыненьні да сродкаў масавай інфармацыі і запатрабаваў свае ўказы адмяніць (чаго Лукашэнка так і не зрабіў)

У наступныя дні чуў ад некаторых дэпутатаў, што мы, БНФаўцы, толькі нагнятаем сытуацыю, што трэба залагодзіць Лукашэнку, ісьці на кампраміс, шукаць зь ім згоду.

Што, урэшце, прызнанае КС парушэньне Канстытуцыі датычна да свабоды слова «дробнае», і на падставе гэтага пачынаць імпічмэнт – сьмеху варта.

Ня ведаю, ці сьмешна ім сёньня.
3.8K viewsedited  07:43
Адкрыць / каментаваць
2021-05-15 10:43:43 ЧАМУ Ў 1995 НЕ АРЫШТАВАЛІ ЛУКАШЭНКУ, альбо ПАСЬЛЯСЛОЎЕ ДА ГАДАВІНЫ РЭФЭРЭНДУМУ

Мінула яшчэ адна гадавіна рэфэрэндуму-95, які зьмяніў герб, сьцяг, статус беларускай мовы, даў прэзыдэнту права на роспуск парлямэнту і эканамічную інтэграцыю з РФ, і мне, як і іншым тагачасным дэпутатам БНФ, давялося чарговы раз адказваць на пытаньне: а што тады, у 95-м, можна было зрабіць па іншаму? Так, каб не дапусьціць рэфэрэндуму, які ўжо ўвайшоў у гісторыю як нацыянальная ганьба?

Але спачатку мушу нагадаць храналёгію падзеяў.

Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ – гэта, перакананы, ключавая падзея ў найноўшай гісторыі Беларусі, пасьля якой, па трапным выразе Васіля Быкава, «краінай кіруе прэзыдэнцкая хунта».

Калі казаць пра нас, 19 дэпутатаў БНФ, дык мы зрабілі ўсё магчымае. Пра гэта чамусьці рэдка ўзгадваюць, але 11 красавіка, адразу пасьля абвяшчэньня галадоўкі, вынесеныя Лукашэнкам пытаньні (яны былі антыканстытуцыйныя) пачалі правальвацца – яны не набіралі належнай для ўнясеньня ў бюлетэні колькасьці галасоў дэпутатаў. Прынялі толькі пытаньне пра эканамічную інтэграцыю. З Лукашэнкам здарылася чарговая істэрыка, ён пакінуў Авальную залю. Уначы ў парлямэнт былі ўведзеныя войскі, дэпутаты былі зьбітыя групай КГБ «Альфа», спэцназам і міліцыяй.

Нараніцу 12 красавіка ў кабінэце ў старшыні Вярхоўнага Савета Мечыслава Грыба з удзелам Генэральнага пракурора Васіля Шаладонава мы расказалі пра начныя падзеі. Грыб заявіў, што «яшчэ ніколі Беларусь не была нагэтулькі блізка да грамадзянскай вайны» (гэтую фразу тагачасны карэспандэнт «Известий» Аляксандар Старыкевіч пасьпеў перадаць у прэсу яшчэ да таго, як праз тры гадзіны Грыб ад яе адмовіцца), а генпракурор Шаладонаў заявіў, што ўзбуджае крымінальную справу (што ён і зрабіў).

Праз дзьве гадзіны мусіла адбыцца паседжаньне ВС, але міліцыянеры не пускала ў Дом ураду дэпутатаў, і нават схапілі… генэральнага пракурора. Мы ўсё ж прарваліся ў будынак, потым пусьцілі і астатніх дэпутатаў. Паседжаньне адбылося. Прыбег Лукашэнка, заявіў, што ніхто нікога не зьбіваў, што ён пакажа відэастужку (так і не паказаў), што ён з кіраўніком адміністрацыі Сініцына кантралявалі сытуацыю.

Потым дэпутаты, на чале з Мечыславам Грыбам, прагаласавалі за вынесеныя на рэфэрэндум пытаньні, вярнулі 7 лістапада як дзяржаўнае сьвята, сфатаграфаваліся з Лукашэнкам і выпілі прапанаваныя Лукашэнкам «па сто грамаў».

А цяпер – што можна і трэба было зрабіць.

Зьбіцьцё дэпутатаў парлямэнту – гэта тэрарыстычны акт супраць дзяржаўных дзеячоў, прычым пры ажыцьцяўленьні імі дзяржаўных і палітычных функцый (а галадоўка была палітычнай, і сэсія парлямэнту была не завершаная). Адказнасьць за гэта, па Крымінальным кодэксе – аж да сьмяротнага пакараньня.
Злачынцам чалавека можа назваць толькі суд.

Але ўжо раніцай 12 красавіка 1995 году было ясна, што адбылося злачынства, і што Лукашэнка мае да гэтага самае непасрэднае дачыненьне.

Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Леанід Сініцын (як мінімум гэтыя двое) павінны былі быць арыштаваныя. Сілы, здольныя гэта зрабіць, былі (калі нават праз паўтары гады, у лістападзе 1996 людзі ў пагонах казалі кіраўнікам ВС-13, што здольныя заблякаваць ахову Лукашэнкі і яго арыштаваць у выпадку імпічмэнту).

А цяпер спраекуйце тыя падзеі ў Менску на нядаўнія падзеі ў Вашынгтоне, і ўявіце, што падпарадкаваныя Трампу спэцназаўцы ўварваліся ў Капітолій са зброяй, зьбілі ў кроў кангрэсмэнаў, выкінулі іх з будынку. І задайце сабе пытаньне: а ў такім выпадку запазьбег бы Трамп імпічмэнту? Адказ відавочны. Тое, што працэдура імпічмэнту была б імгненна запушчаная, думаю, сумненьню таксама не падлягае.

Дык вось, Мечыслаў Грыб мусіў не працягваць галасаваньне па антыканстытуцыйным рэфэрэндуе, а распачаць працэдуру імпічмэнту. Мінімальна, ён мусіў пра гэта абвесьціць публічна – гэта кардынальна зьмяніла б сытуацыю і настроі ў грамадзтве (у тым ліку, што важна, і сярод сілавіком – прыгадаем, што Грыб – генэрал-лейтэнант, гэта не старэйшыя лейтэнанты Беленькі, Голубеў ці Навумчык, аўтарытэт генэральскіх пагон у афіцэраў тады быў высокі; сумняюся, што ён застаўся такім цяпер). (працяг ніжэй)
4.7K viewsedited  07:43
Адкрыць / каментаваць