Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2021-12-14 14:31:38 Калі будучы дэмакратычны парламент прыме закон, па якім судзьдзі, што выносілі палітычна матываваныя прысуды, пойдуць у турму на тэрміны, якія яны давалі – мяркую, такі закон будзе горача падтрыманы грамадзтвам. І з канфіскацыяй маёмасьці, якая належала ім на момант вынясеньня імі прысудаў, каб не перапісалі на сваякоў.
2.6K views11:31
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 13:29:50
Гэты дакумэнт раздалі нам, дэпутатам ВС, 20.VII.1994, адразу пасьля прысягі Лукашэнкі на інаўгурацыі. Уверсе, як і мае быць – Дзяржаўны герб. Чакаем запісанага ГУБАЗІКам пакаяннага відэа за «Пагоню» (са сьлядамі пабояў пасьля вобыску і затрыманьня).
4.1K viewsedited  10:29
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 13:00:28 Лукашысцкі рэжым лічыць, што ў генацыдзе беларускага народу вінаватыя цяперашнія заходнія дэмакратычныя дзяржавы (хаця немцы даўно асудзіла нацызм, сёньняшняя дэмакратычная Германія – гэта ня Трэці Рэйх).

Па гэтай логіцы, у зьнішчэньні сотняў тысяч беларусаў у шматлікіх курапатах вінаватыя цяперашнія КДБісты – тым больш, што яны лічаць сябе «нашчадкам слаўных чэкісцкіх традыцый» аж ад Дзяржынскага. Законапраект пра «генацыд беларускага народа» – беспардоннае фарысейства, бо камунізм прынёс беларускаму народу пакутаў ня меней, чым гітлераўскі нацызм, а пра яго ў законе ні слова.

Цынізм і ў тым што закон пра генацыд прымае рэжым, які рукамі гэбістаў і губазікаўцаў усё беларускае ў Беларусі зьнішчае мэтадычна і няўхільна.
1.9K views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 13:43:26 Крэмль дасягнуў сваёй мэты: Беларусь – тэрыторыя, цалкам адкрытая для якога заўгодна ваеннага манеўру Масквы. Можна нават і не разьмяшчаць авіяцыйныя базы: расейскія бамбардзірошчыкі ўжо аблятаюць мяжу з Польшчай (такога не было ад 1991 году).

Для Пуціна ідэальная Беларусь – гэта Беларусь без насельніцтва. Проста тэрыторыя як тэатар ваенных дзеяньняў. Як палігон. Кшталту Дрэтуні на поўначы Віцебскай вобласьці, дзе ў часе манэўраў «Захад-81» тысячы танкаў нагэтулькі прерапахалі зямлю, што і цяпер там мала што расьце.

У гэтым сэнсе, інтарэс Лукашэнкі іншы: насельніцтва яму патрэбнае – у якасьці рабоў, якія будуць абслугоўваць ягоную сям’ю.

Для гэтага дастаткова 1,5-2 мільёнаў насельніцтва, здольнага забясьпечваць добрае існаваньне тром-чатыром дзясяткам першакласных медыкаў і тром-чатыром тысячам байцоў асабістай аховы. Ну і 50-70 тысячам сілавікоў (гэтыя абыдуцца ўрачамі меншай кваліфікацыі). Мэта апошніх - трымаць у страху і пэрыядычна караць тых самых рабоў.

Хацеў напісаць, што па такой прыблізна мадэлі стагодзьдзямі існаваў старажытны Рым, але потым прыгадаў, што Рым, пры ўсім гэтым, даў чалавецтву неўміручыя шэдэўры архітэктуры, літаратуры, нарэшце, стандарты «рымскага права».

Ідэальнае параўнаньне – Паўночная Карэя: рабы, якія сотнямі тысяч паміраюць ад голаду, дзесяцігодзьдзямі дынастыя Кімаў, падтрымка «вялікага брата» – КНР, і – і ніякага ўкладу ў сусьветную навуку і культуру. Але з гэтага цяперашні Кім ня вельмі і пераймаецца: у яго іншая праблема - як лішнюю вагу скінуць.
1.4K viewsedited  10:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-27 12:12:53 Як дэпутат ВС, я галасаваў за вывад ядзернай зброі. Але перакананы, што гэтае рашэньне павінна было быць абстаўленае пэўнымі ўмовамі да ЗША і Захаду. Гэта, па-першае, рэальныя гарантыі захаваньня сувэрэнітэту, а па-другое — фінансы.

Шушкевіч і Кебіч былі супраць выстаўленьня ўмоваў. Але салідная фінансавая дапамога ў 1992-93 істотна палепшыла б узровень жыцьця і зьменшыла б сацыяльную напружанасьць, стварыла б прынцыпова іншую сытуацыю, у якой шанцы прыходу да ўлады Лукашэнкі былі б значна, значна меншыя. Альбо іх не было б увогуле.

Страшна ўявіць, што Лукашэнка меў бы ядзерную зброю. Але калі б у свой час мы выводзілі зброю ня проста за «дзякуй», а за кампэнсацыю, ніякага Лукашэнкі ва ўладзе магло б і ня быць. https://svb1234.azureedge.net/a/31582408.html
2.0K views09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 14:03:36 У 96-м Лукашэнка адной нагой быў у імпічмэнце. Адзін з кіраўнікоў ВС-13 пазьней мне казаў, што група вышэйшых афіцэраў (прычым не штабістаў, а камандзіраў юаявых вайсковых злучэньняў) казала: “Если вы объявите Лукашенко импичмент и сделаете это законно – мы доставим вам его в цепях”.

Абмеркавалі, якія фактары і якія асобы спрычыніліся да таго, што ў 96-м перамог не Вярхоўны Савет, а Лукашэнка.

1.6K views11:03
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 10:57:56 ФАТАЛЬНАЯ ПАМЫЛКА. Цяперашняя ідэя «пратэстнай яўкі» на ініцыяваны Лукашэнкам «канстытуцыйны» «рэфэрэндум» нагадвае (паўтарае) памылку ў 2004 годзе, калі некаторыя лідэры апазыцыі вылучылі лозунг «Прыйдзі і скажы яму «Не!». Людзі прыйшлі, забясьпечылі яўку – а ў выніку ў бюлетэнях было «Так!», і з Канстытуцыі выкрасьлілі абмежаваньне прэзыдэнцкіх тэрмінаў.

Для Лукашэнкі галоўнае – каб людзі прыйшлі. Усё астатняе – на ўчастках і ў бюлетэнях – зробяць ОМОН, КГБ і Ярмошына.
4.4K views07:57
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 14:50:46 БОГ (ЦІ АЛАХ) НЯРОЎНА ДЗЕЛІЦЬ.. Мігранты ламаюць беларускі памежных пункт, выдзіраюць плітку і кідаюць яе (а таксама шумавыя гранаты) у польскіх памежнікаў.За мігрантамі – з алімпійскім спакоем стаяць лукашысцкія сілавікі, ня ўмешваюцца.

А цяпер уявіце, што Дом ураду... не, Дом ураду – помнік архітэктуры, – Палац рэспублікі, дзе знаходзіцца Лукашэнка са сваімі церцелямі і качанавымі, атачылі некалькі тысяч беларусаў, яны ламаюць плітку, кідаюць яе ў будынак, у іх – шумавыя гранаты, яны вось-вось пойдуць на штурм, – а вакол лукашысцкія сілавікі з алімпійскім спакоем назіраюць за гэтым сюжэтам.
5.6K viewsedited  11:50
Адкрыць / каментаваць
2021-11-15 14:08:44 Яшчэ ў першыя дні т.зв.міграцыйнага крызісу я напісаў, што ён – ад пачатку і цалкам – праект Масквы. Цяперашнія падзеі гэта пацьвярджаюць. Лукашэнка – усяго толькі выканаўца планаў Пуціна, мэта якога – узмацніць ваенную прысутнасьць Расеі на мяжы з ЭЗ і дэстабілізаваць сытуацыю ў краінах Балтыі і ў Польшчы (мінімум), захапіць значную частку тэрыторыю Ўкраіны і заблякаваць яе далучэньне да NATO (асноўная мэта), захапіць тэрыторыі ў краінах Балтыі і ў Польшчы (пры выгодным зьбегу абставінаў).

Аднак эўрапейскія палітыкі ўсё яшчэ спадзяюцца дамовіцца з Пуціным наконт ціску на Лукашэнку – тады як маглі б пачаць ціск на самога Пуціна.
3.8K views11:08
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 11:38:51 ПРА МІГРАНТАЎ З ПРАВАвОГА ПУНКТУ ГЛЕДЖАНЬНЯ

У выпадку знаходжаньня чалавека ў прыпамежнай зоне без дазволу, ён, па законе, павінен быць неадкладна выдалены з гэтай зоны — а далей ці затрыманы, ці адпушчаны, па абставінах.

І па беларускім заканадаўстве, і па міжнароднай Канвэнцыі аб уцекачах улады павінны вывезьці ўсіх мігрантаў з прыпамежнай зоны, разьмясьціць іх у прыдатных для часовага жыльля памяшканьнях, забясьпечыць іх усім неабходным і прыступіць да разгляду іх заяваў аб наданьні статусу ўцекача.

Тыя, чые правы на статус будуць пацьверджаныя, павінны яго атрымаць з усімі наступствамі, чые права на прытулак прызнана ня будзе — павінны быць дэпартаваныя.

У кожным разе, цяперашняя сытуацыя на мяжы — сьвядомае парушэньне ўладай уласнага ж заканадаўства, ня кажучы ўжо пра зьдзек над людзьмі.
1.3K viewsedited  08:38
Адкрыць / каментаваць