Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2021-11-11 13:29:14
Хвіліна маўчаньня ў памяць Рамана Бандарэнкі — у 18.00 у пятніцу 12 лістапада. Слава Герою!
1.6K views10:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 10:30:00
«... В конце 1994 г. группа депутатов белорусского парламента (в том числе и мы), обеспокоенные психическим состоянием Лукашенко, предложили создать специальную медицинскую комиссию для освидетельствования состояния здоровья Александра Лукашенко. К сожалению, это предложение не получило необходимой поддержки. Кроме того, сомнительно, чтобы созданная в Беларуси комиссия получила бы возможность провести обследование в полном объёме. Ныне странность и непредсказуемость поведения Лукашенко становятся всё более очевидными, проявляясь в чрезвычайно жестоких, бессмысленных с точки зрения политической логики действиях, в постоянной озлобленности, настороженности и поиске врагов». Наш з Пазьняком зварот у Раду Еўропы 25 гадоў таму, у 1996.
2.1K views07:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 22:31:12 НІХТО НЕ ЖАДАЎ ПАМІРАЦЬ ЗА ДАНЦЫГ. І ЗА КРЫМ – ТАКСАМА. Пішуць, што Пуцін не асьмеліцца пачаць вайсковы канфлікт з Польшчай ці краінамі Балтыі, паколькі тыя члены NATO.

Вось якраз таму, што яны члены NATO – ён і можа пайсьці на такі канфлікт (Лукашэнка тут пешка).

Запытаемся: што будзе, калі Пуцін зойме адну з балтыйскіх краінаў, увядзе туды войскі? Паводле 5-га пункту статута, NATO павінна іх абараняць. Я, зразумела, не пра «глыбокую занепакоенасьць», не пра самыя жорсткія санкцыі аж да поўнай блакады – чхаць ён хацеў на санкцыі.

У мяне вялікія сумневы, што будуць абараняць. Бо Эўропа не гатовая ваяваць за сябе. Мы бачылі гэта на прыкладзе нападу на Ўкраіну – пасьля таго, як Кіеў «рэвалюцыяй годнасьці» пацьвердзіў свой эўрапейскі выбар. Мы памятаем, як ЗША І Вялікабрытанія падцерліся Будапэшцкім мэмарандумам.

(Толькі ня трэба мне казаць, што ў Мэмарандуме «ня быў прапісаны мэханімзм гарантый» – перакананы, Чэрчыль ці Тэтчар адказалі б Крамлю бяз усякіх «прапісаных мэханізмаў». Тут жа паўтарылася сытуацыя з гісторыі, вядомая фразай «Ніхто не жадаў паміраць за Данцыг» (цяпер – Гданьск).

«Дык вы лічыце, што за Крым Захад мусіў пачаць вайну зь ядзернай краінай?» – запытаюцца.

Але тады гэтак жа правамоцна і аналагічнае пытаньне: «А ў выпадку акупацыі нейкай балтыйскай краіны (так, члена NATO) – вы перакананыя, што NATO распачне вайну зь ядзернай краінай?».

Так, 5-ты пункт статуту абавязвае NATO абараняць любую краіну NATO у выпадку агрэсіі, ня можа быць, каб яго праігнаравалі.

Але мы жывем у часы, калі ўчора нерэальнае сёньня зьдзяйсьняецца. Хто мог у 2013 сказаць, што Пуцін пажадае анэксаваць Крым (першы гвалтоўны перадзел межаў у Эўропе пасьля 1945).

У вайне, увогуле ў супрацьстаяньні вельмі важныя тое, што называецца «воля да перамогі».

Асабіста мне падаецца (хачу памыліцца), што ў Захаду няма волі да супраціву. А ў супрацьлеглага боку воля да агрэсіі – ёсьць.

І калі мы ўжо прыгадалі гісторыю, зраблю яшчэ адну аналогію.

У сакавіку 1936 году Гітлер вырашыў увесьці войскі (некалькі батальёнаў) у Рэйнскую вобласьць, якая паводле Вэрсальскай дамовы была дэмілітарызаваная і Нямеччына ня мела права мець там ніводнага салдата.

Фельдмаршалы адгаворвалі Гітлера, палічыўшы гэта суіцыдальнай авантурай: з другога боку мяжы стаялі французскія войскі, якія ў дзесяткі разоў пераўзыходзілі нямецкія па колькасьці, ня кажучы ўжо пра тэхніку. Французы адкінулі б немцаў за адзін дзень. «Калі б вы аказалі супраціў, мы былі б разьбітыя, гэта быў бы вельмі моцны ўдар па рэнамэ Гітлера, і ён бы не ўтрымаўся б ва ўладзе» – скажа потым французам Гударыян.

Але Гітлер інтуітыўна адчуваў, што французы ня пойдуць на канфлікт. І перамог. Спачатку ў Рэйнскай вобласьці, а потым у Чэхаславаччыне, Бэльгіі, Даніі, Францыі…

Грузія-2008, Крым-2014 – гэта і быў пуцінскі Рэйн.

Гісторыя не заўсёды паўтараецца ў форме фарсу, часам яна паўтараецца трагічна.
12.9K viewsedited  19:31
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 12:18:23 Ніякі гэта не “міграцыйны крызіс” — Пуцін рукамі Лукашэнкі правакуе Трэцюю сусьветную вайну. Ці хопіць у Захаду рашучасьці раз і назаўсёды пакласьці канец шматвекавой імперскай экспансіі Крамля?
4.3K viewsedited  09:18
Адкрыць / каментаваць
2021-10-19 11:18:10 Гэта ня жарт: Лукашэнка прызначыў намесьнікам старшыні Акадэміі навук былого камандзіра групы КГБ «Альфа».
3.9K viewsedited  08:18
Адкрыць / каментаваць
2021-10-04 21:28:05 Прааналізаваў шанцы Ціханоўскай на Нобелеўскую прэмію міру на фоне іншых прэтэндэнтаў яу у "асабістым" (Навальны, Тунбэрг). гэтак і ў "камандным заліку" ("Рэпартэры бяз межаў", Сусьветная арганізацыя здароў'я).

Лічу шанцы Ціханоўскай вельмі высокімі, і вось чаму.

Па-першае, прэмія можа быць падзеленая (Ціханоўская+Тунбэрг).

Па-другое, у апошнія гады прэмію даюць ня толькі за шматгадовую працу з несумненным палітычным ці грамадзкім вынікам (за што атрымалі яе Кісінджэр, Сахараў, Брандт, Мандэла, Гарбачоў), але і авансам (Абама) ці каб прыцягнуць увагу да рэгіёну ці праблемы (17-гадовая змагарка за права вучыцца Малала Юзуфай).

Па-трэцяе, гэта тое, што «калектыўны Захад» (як любіць казаць Аляксандар Рыгоравіч) можа рэальна зрабіць для беларускага народа — у ягоным, Захада, разуменьні. Усе астатнія спосабы альбо скарыстаныя без асаблівага эфэкту, альбо (як санкцыі) маюць адцягнуты ў часе і зусім ня пэўны эфэкт.

Ну і іншыя фактары, падрабязьней – у артыкуле https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31492526.html
2.0K viewsedited  18:28
Адкрыць / каментаваць
2021-09-25 08:50:08
Масавыя пратэсты Вясны-96, якія прадухілілі аншлюс, Галадоўка Сіўчыка і Хадыкі, зьмена пазыцыі Вашынгтону з назіраньня на жорсткую крытыку Лукашэнкі, праз палітычны прытулак лідэру БНФ Пазьняку, «крамлёўскі дэсант», які ўратаваў Лукашэнку ад імпічмэнту і канстытуцыйны пераварот – сюжэты новай кнігі.
1.3K views05:50
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 09:02:38 МОМАНТ ІСЬЦІНЫ «Момант ісьціны» для выяўленьня сапраўднага стаўленьня Захаду да Беларусі надыдзе, калі будуць падпісаныя т.зв. «дарожныя карты». Бо адна справа — выказвацца адносна дыктатара Лукашэнкі, і зусім іншая — супраць дыктатарскага тандэму Пуцін-Лукашэнка.

ЗША Актам аб дэмакратыі заявілі, што не прызнаюць падпісаную з Лукашэнка інтэграцыю з Расеяй. Пабачым, ці сапраўды хопіць на гэта палітычнай волі. Пры пасьлядоўнай палітыцы Вашынгтона ад яго варта было б чакаць заявы мінімальна дзяржсакратара аб нелегітымнасьці пагадненьняў, магчыма, з пэрспэктывай далейшых санкцый да расейскіх ведамстваў, установаў і прадпрыемстваў, якія будуць дзейнічаць у адпаведнасьці з гэтымі пагадненьнямі.

Але абодва прынятыя ў ЗША Акты аб дэмакратыі ў Беларусі паказалі сваю неэфэктыўнасьць найперш таму, што, з большага, не былі падмацаваныя канкрэтнымі дзеяньнямі (і гэта ня нешта незвычайнае для Амэрыкі: падобнае было некалькі гадоў таму адносна Расеі, калі Кангрэс запатрабаваў ад ЦРУ прадаставіць цягам трох месяцаў дадзеныя аб фінансавых актывах Пуціна і ягонага атачэньня, і па сутнасьці нічога не атрымаў).

Ну але, магчыма, гэтым разам песымістычныя прагнозы ня спраўдзяцца, і ЗША, як і Эўропа, зоймуць пазыцыю, падобную на стаўленьне ў свой час да савецкіх Літвы, Латвіі і Эстоніі: яны расцэньвалі «дабраахвотнае далучэньне» менавіта як анэксію і ніколі яе не прызналі.

Якой была гэтая пазыцыя на апошнім этапе існаваньня СССР — памятаю з уласнага досьведу тагачаснага дэпутата БНФ у ВС: народныя рухі балтыйскіх рэспублік мелі энэргічную падтрымку Захаду, зь Вільні, Рыгі і Таліна не вылазілі амэрыканскія і эўрапейскія палітыкі. У Менск не прыяжджаў ніхто. Беларусь (як і Ўкраіну ды іншыя рэспублікі) Захад маўкліва аддаваў пад поўны кантроль Гарбачова.

Беларускаму Народнаму Фронту давялося змагацца за Незалежнасьць на тры франты: і з прарасейскімі камуністамі ўнутры БССР, і з Масквой, і з Захадам. Заявы пуцінскіх і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, што «ЦРУ разваліў СССР» — міф: ЦРУ ня здолела прагназаваць пэрспэктыву ня тое што на гады, і нават на месяц.

Падчас візыту ў СССР у пачатку жніўня 91-га прэзыдэнт ЗША Буш-старэйшы наведаў Кіеў, выступіў у Вярхоўнай Радзе і назваў імкненьне да незалежнасьці «суіцыдальным нацыяналізмам».

Праз 23 дні Ўкраіна абвясьціла Незалежнасьць, на наступны дзень гэта зрабіў Вярхоўны Савет Беларусі і, як казаў кумір Буша Гарбачоў, «працэс пайшоў».
1.9K views06:02
Адкрыць / каментаваць
2021-09-19 10:44:06
19 верасьня 1991 гербу Пагоня і Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу быў нададзены статус дзяржаўных сімвалаў. Рэфэрэндум 1995 быў прызначаны праз тэрарыстычны акт (зьбіцьцё дэпутатаў парламэнта ў залі парламэнта) і прайшоў з парушэньнямі Канстытуцыі і законаў. Несумненна, пасьля падзеньня рэжыму Лукашэнкі вынікі “рэфэрэндуму” павінны быць адмененыя.
2.9K views07:44
Адкрыць / каментаваць
2021-09-11 09:14:19 «ВЫДАХНУЦЬ» — НЕ АТРЫМЛІВАЕЦЦА. Знаёмства з адным толькі пералікам «дарожных картаў» не дае ніякіх падставаў «выдахнуць і супакоіцца» адносна паглынаньня Расеяй Беларусі.

Праекты закранаюць практычна ўвесь спэктар эканамічна-фінансавых адносінаў, і няма ніякага сумневу, што ўніфікацыя (найперш заканадаўства) пойдзе па расейскай мадэлі.

Я сказаў бы нават, што гэтыя «ціхія» праекты значна больш небясьпечныя для беларуская незалежнасьці, чым дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы» 1996-1999 гг., якія Васіль Быкаў назваў «злачынствам стагодзьдзя» і «канцом гісторыі Беларусі». Тады ў заявах Ельцына і Лукашэнкі казалася і пра адзіную валюту, і пра агульны парлямэнт — але гэтага не адбылося, бо занадта ўжо далёка разышліся Беларусь і Расея ў 1991-1994 гадах. Былі абсалютна розная заканадаўчая база, розная структура эканомікі. Не было падмурку.

Цяпер таі падмурак стварацца. Ну а інтэграцыя ў абароннай сфэры ідзе значна больш шпаркімі тэмпамі — з хуткасьцю палёту зьнішчальніка.

Лукашэнка працягвае расплачвацца за захаваньне ўлады, якая мае для яго найвышэйшую каштоўнасьць, тым, што ніякай каштоўнасьці для яго ня мае — Незалежнасьцю.
2.5K views06:14
Адкрыць / каментаваць