Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 15

2021-08-20 15:42:43 «Сьлепата Пазьняка», «камічнае дэпутацтва», «ружовы нацыяналізм» - піша ў аглядзе кнігі успамінаў Быкава «Доўгая дарога да дому» літаратурны крытык Наста Грышчук, маючы на ўвазе радкі Быкава пра «віртуальны» нацыяналізм Пазьняка і БНФ, дбаньне БНФ «пра колішнюю веліч часоў ВКЛ» і «архаізацыю» мовы па-Тарашкевічу.

На вялікі жаль, Васіль Уладзімеравіч у момант, калі пісаў гэтыя радкі, забыўся, што БНФ не займаўся ні «тарашкевізацыяй» мовы, ні дбаньнем пра ВКЛ (ва ўсякім разе, Апазыцыя БНФ у ВС-12 ня мела да гэтага ніякага дачыненьня; да свайго сораму, у часы дэпутацтва мае веды пра ВКЛ можна было ўмясьціць у адзін абзац). Дэпутаты БНФ (як, преракананы, і 99% шэраговых членаў Фронту) у сваёй большасьці не пісалі на тарашкевіцы (максымум – мяккі знак, яго сапраўды трэба было вярнуць).

Затое БНФ на чале з Пазьняком дамогся абвяшчэньня Незалежнасьці, стварыў некалькі эканамічных праграмаў, прабіў праз парлямэнцкую большасьць законы, якія закладалі падмурак беларускай дзяржаўнасьці.

Усё гэта Васіль Уладзімеравіч ведаў, бо, як член кіраўніцтва БНФ ад першага дня заснаваньня, удзельнічаў у паседжаньнях Сойму, заўсёды падтрымліваў (і на Соймах, і на з'ездах) усе (без выключэньня) прапановы Пазьняка. Зрэшты, ён пра гэта і піша ў кнізе.

Але пра гэта літаратурны крытык не сказала – як і пра старонкі, у якіх Быкаў выключна высока ацэньвае Пазьняка і як асобу, і як палітыка.

А наконт «камічнага дэпутацтва»… Вельмі не хачу, каб Наста Грышчук ці нехта зь яе блізкіх перажылі тое, што перажылі 19 дэпутатаў гэтак нелюбімага ёй БНФ у ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году. Ноч, якую сам Быкаў вызначыў як пачатак «кіраваньня прэзыдэнцкай хунты».
1.0K viewsedited  12:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 11:41:25 Освобождение из-под стражи фигурантов дела «Пресс-клуба» стало приятной неожиданностью не только для журналистского сообщества.

Человеку свойственно верить в лучшее, и вот уже намерение цитировать школьникам в первый день занятий слова Лукашенко про «давайте перевернём страницу» воспринимаются как сигнал, что самая чёрная глава в новейшей истории Беларуси действительно будет закрыта.

Прошедший год был переполнен неприятными и трагическими неожиданностями, так почему бы и не поверить в неожиданность приятную?

Следует признать, что кое-какие реальные основания для этого имеются.

Проживающая в Великобритании военная журналистка Шахида Тулеганова, давно занимающаяся темой мировых «горячих точек», убеждена, что «пока Афганистан будет темой дня, о Беларуси все забудут». Она считает, что именно сейчас у Лукашенко развяжутся руки (хотя они особо и не связаны). Но другие наблюдатели полагают, что это как раз позволяет ему «залечь на дно», то есть если не прекратить, то хотя бы существенно снизить накал репрессий и, как следствие — не раздражать западных лидеров и правозащитников.

Мало того — через год-полтора могли бы быть сокращены секторальные санкции, возобновилась бы игра в «многовекторность», пошли бы вначале скромные, а потом всё боле серьёзные западные инвестиции в белорусскую экономику.

Вам это кажется невероятным после Окрестина и посадки рейса Ryanair? А вот мне, не первое десятилетие наблюдающему за европейскими и американскими политиками, не кажется.

Если бы на месте Лукашенко был кто-то другой — возможно, так бы и произошло. Но, как говорится — не с нашим счастьем.

Во-первых, по природе своей натуры он не может остановиться в желании отомстить за «праздник непослушания» в августе 2020-го. Это чисто личное, никакой политики.

Во-вторых, события прошлогоднего лета он воспринимает исключительно как следствие послаблений, имевших место быть в последние годы. Поэтому — закручивать гайки до конца!

Ну и в третьих, пока титул «последнего диктатора Европы» держит Лукашенко — Путин предстаёт в одеждах пусть и не сговорчивого, но респектабельного деятеля. У которого, правда, один из младших братьев отбился от рук и черт-те что вытворяет — ну так в семье, как говорится... Дальше сами знаете.
1.8K viewsedited  08:41
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 19:25:44 Падобна, Камала Харыс будзе прэзыдэнткай ЗША значна раней, чым я меркаваў - па мадэлі Ніксан-Форд.
785 views16:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 15:16:03 Галоўным для нас вынікам зьмены ўлады ў Кабуле будзе — істотнае зьмяншэньне інтарэсу Захаду да Беларусі. Лукашэнку зноў шанцуе — як 11 верасьня 2001, калі тэракты ў ЗША спынілі абурэньне фальсыфікацыямі на беларускіх прэзыдэнцкіх выбарах, якія прайшлі днём раней.

Вашынгтону ізноў будзе не да Беларусі — краіны, якая ў пачатку 90-х вырашыла аддаць ядзерную зброю ў спадзяваньні на дапамогу вялікіх краінаў. Але альтруізм рэдка калі цэніцца ў палітыцы. Зрэшты, як увогуле ў жыцьці.
2.5K viewsedited  12:16
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 09:33:23 На пытаньне, ці патрыятычна радавацца правалу лукашэнкаўскай Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Токіё (45-е месца, 7 мэдалёў), у мяне адказ ад зваротнага: як ацаніць партыятызм немцаў, якія радаваліся перамозе гітлераўскай Нямеччыны (1-е месцы, 89 мэдалёў) на Алімпіядзе-1936 у Бэрліне (Нюрнбергскія расавыя законы, нагадаю, былі ўжо амаль год як прынятыя).
986 viewsedited  06:33
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 11:38:31 “Калі б заходнія палітыкі мыслілі стратэгічна, яны б зразумелі, што захоп Беларусі Расіяй (нават пры захаванні фармальных атрыбутаў суверэнітэту) прывядзе да стварэння магутнага вайсковага плацдарму ў іх пад бокам, адкуль вельмі зручна наступаць і на Кіеў, і на Вільню, і на Варшаву, а далей — «можем повторить».
Урэшце, гэта (нават пры адсутнасці вайны) цягне абавязковае разгортванне аналагічнай па магутнасці вайсковай групоўкі НАТА, гэта сотні мільярдаў, якіх не далічацца ў выглядзе заробкаў ці пенсій іх выбаршчыкі. Ці думаюць пра гэта сённяшнія заходнія палітыкі? Сумняваюся».
Адказаў на пытаньні «Салідарнасьці». https://gazetaby.com/post/navumchyk-lukashenka-samy-vygodny-dlya-kramlya-kir/178450/
1.8K views08:38
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 19:56:26 Вам нічога не нагадвае заява старшыні КДБ Тэрцэля, што «в информационной войне против Беларуси задействовано до 70 тысач человек»? Ды гэта ж гогалеўскі Хлестакоў – «Сорок тысяч одних курьеров!» (як бачым, у колькасьці Тэрцель на 30 тыс. абагнаў героя «Рэвізора»).

А калі сур'ёзна, імкненьне генэрала выдаць прычыну народных пратэстаў выключна як уплыў зьнешніх сілаў (а не катастрафічных правалаў палітыкі Лукашэнкі ва ўсіх сферах) пацьвярджае, што 2020 год улады нічому не навучыў. Фальсіфікацыяй зьвестак пра сьмертнасьць ад COVID, як і катаваньнямі на Акрэсьціна, напэўна, таксама займалася ЦРУ.
790 views16:56
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 13:36:11
Магчыма, Вярхоўны Суд РБ ужо гатовы судзіць па законах РФ – у абвестцы пра слуханьне справы аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру Вярхоўны Суд Беларусі ў графе “истец” пазначыў - “Министерство юстиции Российской Федерации”.
1.9K views10:36
Адкрыць / каментаваць