Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 17

2021-07-20 19:47:25 ВАШЫНГТОНСКІЯ СУСТРЭЧЫ. Лука-ТВ, канешне, адпрацуе па поўнай тое, што Байдэн не сустрэўся зь Ціханоўскай. Але гэта — для простых ябацек. Ябацькі ж з аналітычных аддзелаў МЗС і КДБ разумеюць, што 15-хвілінная сустрэча з прэзыдэнтам мела б, канешне, важнае значэньне, але хутчэй сімвалічнае. Цудоўна для фотаздымку ў рамачцы на сьценку павесіць, унукам расказаць. А вось гадзінная гутарка з дзяржсакратаром (гэтую пасаду калісьці займаў Кісенджэр) і спатканьне з дарадцам па нацыянальнай бясьпецы (ім быў Бжэзінскі; пры ўзгадваньні гэтага імя ў ветэранаў КДБ і цяпер перакошваецца твар) — могуць мець далёка ідучыя практычныя і вельмі непрыемныя для галоўнага ябацькі наступствы.
1.4K views16:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-18 20:18:25 Наконт магчымасьці сустрэчы Ціханоўскай з Байдэнам. Думаю, афіцыйнай, так званай “рабочай” сустрэчы ня будзе — гэта азначала б прызнаньне Вашынгтонам Ціханоўскай абраным прэзыдэнтам (чаго не зрабіў Эўразьвяз). Хаця Байдэн мог бы прыняць Ціханоўскую як апазыцыйную дзяячку (як у свой час Буш-малодшы прымаў Севярынца, Калякіна, цэлую групу беларускіх палітыкаў).

Але ёсьць і такі фармат, як неафіцыйнае спатканьне. Скажам, у 1989, калі апальны Ельцын быў у Белым доме і сустракаўся з памочнікам прэзыдэнта, да памочніка “выпадкова” на 15 хвілін завітаў прэзыдэнт Буш. Будзе залежыць, у якім канкрэтна “Белым доме” Ціханоўскую прымуць — ці ў самой рэзыдэнцыі прэзыдэнта, дзе месьцяцца Авальны кабінет і кабінеты бліжэйшых дарадцаў — ці ў будынку апарату прэзыдэнта, які таксама маюць на ўвазе, калі кажуць “Белы дом”, ён метрах у 200-300 ад рэзыдэнцыі. У другім варыянце “выпадковай” сустрэчы ня будзе. Але трэба мець на ўвазе, што прэзыдэнт ЗША штодня ўздзельнічае ў розных мерапрыемствах, і вось там такая “выпадковая” сустрэча можа адбыцца.

Аднак варта разумець, што хаця ключавыя рашэньні і прымае прэзыдэнт, але рыхтуюць іх нават не дарадцы, а супрацоўнікі апарату. Зь імі ў Ціханоўскай сустрэчы будуць. Ня кажучы пра анансаваныя гутаркі з кангрэсмэнамі ад абодвух партый. А Кангрэс у ЗША адыгрывае непараўнальна больш важную ролю, чым бутафорская лукашэнкаўская “палатка” і такі ж дэкаратыўны “сэнат”.
6.3K viewsedited  17:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-17 14:02:43 А вы заўважылі, што практычна зьніклі сьцьвярджэньні камэнтатараў (маю на ўвазе не праўладных), што Лукашэнка, як бы тое не было, “застаецца гарантам Незалежнасьці”, што калі ён падзе – Масква імгненна захопіць Беларусь? Прычына – ня толькі ў тым, што Лукашэнка ўжо даўно аддаў Беларусь пад фактычны кантроль Крамля. Нарэшце прыйшло разуменьне, што, знішчаючы грамадзянскую супольнасьць, незалежныя СМІ (а да гэтага – прынізіўшы мову і нацыянальныя каштоўнасьці), дыктатар тым самым разбурае той падмурак, без якога дзяржава (не “дзяржапарат”, а – дзяржава, краіна) існаваць ня можа і робіцца лёгкай здабычай агрэсіўнага суседа.

І прыклад фармальна сувэрэннай Паўночнай Карэі гэтую аксыёму ніякім чынам не абвяргае: па сутнасьці, Пэкін трымае Пхеньян на кароткім ланцугу, рэжым Кіма зь ягонымі ядзернымі капрызамі выгодны Кітаю, які пры жаданьні можа анэксаваць краіну цягам дня (прычым пад радасныя воклічы паўночных карэйцаў, якія дзесяцігодзьдзямі пакутуюць ад голаду і зьдзекаў).
1.2K viewsedited  11:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 21:31:59
Мой калега Алег Грузьдзіловіч, якога сёньня затрымалі (канфіскавалі ўсю тэхніку і грошы), напісаў кнігу “Хто ўзарваў менскае мэтро?”. Пачытайце, вельмі карысна. Яна, як і іншыя кнігі Свабоды, па спасылцы. https://www.svaboda.org/a/29262068.html
1.0K viewsedited  18:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 11:58:48 Разграміць бюро амэрыканскай карпарацыі Радыё Свабода, арыштаваць яе супрацоўнікаў за два дні да візыту Ціханоўскай у Вашынгтон - гэта як стральнуць сабе ў нагу. А можа, і ня толькі ў нагу.
12.0K views08:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 11:37:26 Выламалі дзьверы ў менскае бюро Радыё Свабода, ідзе разгром.
1.4K views08:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 11:25:26 Вобшукі і затрыманьні ў журналістаў, у тым ліку і Радыё Свабода. У кайданках павезьлі Алега Грузьдзіловіча (ён напісаў кнігу пра выбух у мэтро; з кватэры сілавікі выграблі ўсе грошы аж да капейкі), вобыск у Валянціна Жданко, а таксама ў былых супрацоўнікаў РС і ў журналістаў Белсату -- Іны Студзінскай, Галіны Абакунчык, Любы Лунёвай і іншых.
1.5K viewsedited  08:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 08:02:23 Падобна, заявы, што ў жніўні 2020-га беларуская нацыя канчаткова палітычна сфармавалася, былі пасьпешнымі. 80% супраць Лукашэнкі яшчэ нічога ў гэтым сэнсе не азначалі, — у 1994 80% былі супраць Кебіча.

А важна тое, што значная частка насельніцтва працягвае падтрымліваць інтэграцыю з краінай, кіраўніцтва якой нават ня лічыць беларусаў асобным народам. Я ужо не кажу, што надзвычай жорсткія масавыя рэпрэсіі фактычна вітаюцца Крамлём (калі ўвогуле не былі ім інсьпіраваныя).

І гэта не выклікае адэкватнай ацэнкі нават у тых, каго прынята называць “новымі лідэрамі”. Калі летась ўвосень такое яшчэ можна было патлумачыць тактычным разьлікам, дык досьвед году пацьвердзіў, што спадзяваньне на Маскву — марная справа (а я б дадаў, што і небясьпечная).

Гэта ўсё роўна, як бы пасьля нападу Пуціна на Ўкраіну там лічылі Расею сяброўскай краінай і жадалі інтэграцыі зь ёй.

Якая тут палітычная спеласьць?

Урок 1994 году, калі праімперскія настроі Лукашэнкі ня сталі “стоп-сігналам” для большасьці выбаршчыкаў, не асэнсаваны. Значыць, нацыі давядзецца прайсьці праз куды больш страшныя выпрабаваньні, перш чым яна ў поўнай ступені ўсьвядоміць свае сапраўдныя інтарэсы.
1.8K viewsedited  05:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 21:49:58 Артыкул Пуціна - ў якім ён фактычна прапаноўвае вярнуца да межаў да 1922 - варта расцэньвпць як тэрытарыяльную прэтэнзію да ўсіх былых савецкіх рэспублік. Ён адназначна рыхтуецца да вялікай вайны, у якой будзе правакаваць Захад — ведаючы, што ён, Захад, ніколі не прыменіць першым ядзерную зброю. Беларусі ў гэтай вайне адведзеная роля палігону, дзе можа быць знішчана палова насельніцтва, а то і болей. Такая вось плата за інтэграцыйныя памкненьні Лукашэнкі.
2.2K viewsedited  18:49
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 07:03:47 Думаю, варта пазбавіцца ад ілюзій, што рэпрэсіі Лукашэнкі толькі набліжаюць ягоны канец. Рэпрэсіі зусім не абавязкова набліжаюць канец дыктатара, гэта закон гісторыі (прыгадайце Сталіна ў 30-я, ці дынастыю Кімаў у Паўночнай Карэі).

Тым больш, рэжым пачаў выконваць сваю пагрозу — зьнішчыць грамадзянскую супольнасьць. “Зачышчаецца” (як выказалася КГБ) усё тое, што будавалася грамадзтвам з канца 80-х. Ні грамадства, ні Захад ня маюць колькі-небудзь эфэктыўных спосабаў гэта спыніць, тым больш такая “зачыстка” — цалкам у інтарэсах Крамля. Гэта нацыянальная трагедыя, параўнальная з рэпрэсіямі 1860-х і 1930-х.

Цяжка пакуль сказаць, што магчыма зрабіць у такой сытуацыі, але ясна, чаго рабіць абсалютна ня варта — ня варта спадзявацца на гэты самы Крэмль.
3.3K views04:03
Адкрыць / каментаваць