Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2022-01-10 10:37:05 Такім чынам, у Казахстане адпрацаванае чарговае ноў-хаў: той, хто незадаволены 30-гадовым панаваньнем дыктатара — тэрарыст, якога можна і трэба зьнішчаць з дапамогай іншых дыктатараў, найперш — крамлёўскага.

Калі ў XIX cтагодзьдзі Расію называлі “жандарам Еўропы” — сёньня яна пераўтвараецца ў жандара сусьвету. Гэта тое, што Масква разумее пад фразай “двухпалярны сьвет”.

І Захад ну нічога ня здольны з гэтым зрабіць. Уступаем у новую, якасна іншую эру дзяржаўнага тэрору ўжо ў геапалітычным вымярэньні.
2.4K views07:37
Адкрыць / каментаваць
2022-01-07 13:08:33
У 1993 Пазьняк заявіў на сэсіі ВС, што далучэньне Беларусі да АДКБ будзе мець катастрафічныя наступствы і пакладзе Беларусь пад Маскву. Народны Фронт праводзіў пікеты (фота) і мітынгі, дэпутаты Апазыцыі БНФ блякавалі галасаваньне, але падкантрольная Кебічу большасьць прагаласавала за АДКБ. Расплочвацца давядзецца зараз.
2.6K views10:08
Адкрыць / каментаваць
2022-01-06 20:09:44 Самае незразумелае ў Казахстане — чаму маўчыць звычайна вельмі гаварлівы Назарбаеў. У версію, што ён - труп (не ў палітычным, а ў прамым сэнсе) ня вельмі верыцца, але яна патлумачыла б некаторыя незразумелыя моманты. Напрыклад, пераключэньне Такаевым на сябе паўнамоцтваў старшыні Рады Бясьпекі, якім па Канстытуцыі Назарбаеў зьяўляецца пажыцьцёва. Бо калі Елбасы жывы - Такаеў парушыў Канстытуцыю. А калі не - дзейнічаў у поўнай адпаведнасьці зь ёй.
9.0K views17:09
Адкрыць / каментаваць
2022-01-06 19:42:30 Учора напісаў, што пагромы і марадзёрствы ў Казахстане, па маіх адчуваньнях – правакацыя. І вось цяпер гэта пацьвярджаецца. Gulagu.net піша, што «ад самага пачатку спэцслужбы Расеі і Казахстану плянавалі рэалізаваць гібрыдны сцэнар мяккага паглынаньня Расеяй Казахстану на падставе «саюзьніцкай дапамогі« і цытуе крыніцу ў ФСБ: на пагромы, забойствы з адразаньнем галоў рэкрутавалі крымінальнікаў. https://svb1234.azureedge.net/a/31642626.html
2.1K views16:42
Адкрыць / каментаваць
2022-01-06 02:08:58 Пасылаючы ў Казахстан віцебскіх дэсантнікаў (віцебская дывізія, нагадаю, першай увайшла ў Афганістан у 1979), Лукашэнка, ясна, дбае не пра Назарбаева ці Такаева. Ён стварае прэцыдэнт, па якім, у выпадку ўздыму беларускага народа супраць рэжыму, будзе разьлічваць на дапамогу войскамі з таго ж Казахстану, а найперш з Расеі — цяпер ужо абапіраючыся на “рашэньні савета АДКБ”. І, несумненна, атрымае дапамогу ад братоў-тыранаў. P.S. Перакананы, што пагромы (бульдозерам у банкаўскі офіс) — невыпадковая правакацыя.
4.6K views23:08
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 01:20:42 Прыгадаем, што першы пасьля пачатку перабудовы масавы пратэст з чалавечымі ахвярамі адбыўся ў сьнежні 1986 у Казахстане – калі моладзь выступіла супраць прызначэньня на пасаду 1-га сакратара ЦК КП Казахстану рускага па нацыянальнасьці тав. Колбіна, замест казаха тав. Кунаева. Праз хуткі час Масква была вымушаная замяніць тав. Колбіна на тав. Назарбаева.
2.2K viewsedited  22:20
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 20:51:27 Якія б прыкметы «транзіту ўлады» у праекце так званай «канстытуцыі» не знаходзілі аналітыкі, Лукашэнка ня будзе перадаваць уладу ніякім «пераемнікам», роўна як і ня будзе дзяліцца паўнамоцтвамі зь ніякім «Саветам бясьпекі».

Мне сьмешна чытаць, што вось, маўляў, па новым праекце прэзыдэнт будзе меней уплываць на судовую сыстэму (між іншым, кіраўнік выканаўчай улады ўвогуле не павінен на яе ўплываць, нават у мізэрнай ступені — калі захоўваюцца нормы падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў).

Бо ў дзяржаве, дзе падзел уладаў ужо амаль тры дзесяцігодзьдзі адсутнічае, абсалютна ня важна, што будзе запісана ў канстытуцыі. У Канстытуцыі СССР не было пасады «генэральны сакратар». Але ўсе ведалі, што Сталін ці Брэжнеў могуць зьняць старшыню Вярхоўнага суду ці генпракурора, а любы судзьдзя вынесе прысуд, спушчаны яму з райкома ці абкома.

У дыктатарскім рэжыме замацаваныя ў канстытуцыі нормы ня маюць ніякага значэньня (як ня маюць значэньня і «гарантаваныя» «правы грамадзянаў»). Сёньня суды штодня парушаюць Канстытуцыю, той яе разьдзел, які гарантуе грамадзянам права на мітынгі, пікеты і шэсьці.

Ёсьць, аднак, адна заканамернасьць. У сытуацыі, калі ў дзеяньне ўступаюць народныя масы, нормы канстытуцыі таксама ня дзейнічаюць. Ужо наколькі складанай была працэдура выхаду савецкай рэспублікі з СССР, заканадаўча замацаваная пры Гарбачове (патрэбныя былі згода ўсіх іншых рэспублік, рэфэрэндумы, зацьверджаньне з’ездам народных дэпутатаў СССР) — але ў 1991 годзе, калі народы запатрабавалі свабоды, пра З’езд дэпутатаў (роўна як і пра Канстытуцыю) мала хто прыгадаў.

Тое ж можа быць і з лукашэнкаўскім праектам (якому, не сумняюся, напішуць на рэфэрэндуме 85% ці нават болей). Скончыцца ў народа цярпеньне — і паўнамоцтваў членаў Савета бясьпекі хопіць толькі на тое, каб пасьпець даехаць да аэрапорта.
1.8K viewsedited  17:51
Адкрыць / каментаваць
2021-12-23 11:31:54
Ці знаходзіцца цяпер за кратамі па палітычных прычынах хто-небудзь з вашых родных (жонка-муж, маці-бацька, брат-сястра, сын-дачка) альбо блізкіх сваякоў (цесьць-цешча, свекар-свякроў, дваюрадныя брат-сястра, брат-сястра жонкі ці брат-сястра мужа)?
Anonymous Poll
6%
Так
94%
Не
751 voters1.4K views08:31
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 14:34:39
Прадстаўнік штабу Бабарыкі выказаўся за перамовы з Лукашэнкам і прапанаваў зьняць з павесткі пытаньне новых прэзыдэнцкіх выбараў. Ці згодны Вы адмовіцца ад патрабаваньня выбараў?
Anonymous Poll
7%
Так, калі Лукашэнка вызваліць усіх асуджаных і арыштаваных за палітычныя погляды
87%
Не, бо калі Лукашэнка застанецца на пасадзе – будуць новыя палітвязьні
1%
У Беларусі ня садзяць за палітыку
6%
Ня маю адназначнага адказу
1.5K voters2.8K views11:34
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 23:39:19 Акт аб дэмакратыі ў Беларусі (як, між іншым, і Акт Магніцкага) ня ўключаны Кангрэсам ЗША ў бюджэт на наступны год. Гэта вынікае з публікацыі на Радыё Свабода гутаркі са спэцыяльнай пасланьніцай ЗША па Беларусі Джулі Фішэр.

Нейкага тлумачэньня адсутнасьці бюджэтнага напаўненьня гэтых важных для падтрымкі дэмакратыі і правой чалавека ў Беларусі і Расеі законаў, пакуль ня дадзена.
1.8K views20:39
Адкрыць / каментаваць