Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-02-01 12:23:17 І ПРА САНКЦЫІ. Наклаўшы санкцыі на Беларусь (пакінем цяпер у баку спрэчку пра іх мэтазгоднасьці і эфэктыўнасьці), Захад абмінуў імі Пуціна, які ўратаваў Лукашэнку і падтрымаў тэрор (калі не сказаць – даў каманду на тэрор). Пагражаючы ўвесьці «надзвычайныя» санкцыі да Пуціна ў выпадку інтэрвэнцыі ва Ўкраіну – ні слова не сказана наконт санкцый за ўжо зьдзейсьненую інтэрвэнцыю ў Беларусь.

А чым яшчэ, як не інтэрвэнцыяй, можна назваць увядзеньне войскаў на тэрыторыю краіны бяз згоды легітымнага кіраўніцтва гэтай краіны?
1.5K views09:23
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 18:07:18 На месцы ўладаў, ня стаў бы ўручэньне Лукашэнку даверчых граматаў амбасадарам Швэйцарыі падаваць як грандыёзны прарыў – роўна як і не падтрымаў бы гнеўныя рэплікі з боку некаторых апанэнтаў рэжыму.

Справа ў тым, што Швэйцарыя ў дыпляматычным сьвеце – асаблівая краіна. Яна праводзіць палітыку нейтралітэту цягам больш чым пяці стагодзьдзяў (я не агаварыўся – з пачатку XV -га). Да яе пасярэдніцкіх паслугаў прыбягалі варагуючыя бакі ў часы Першай і Другой сусьветных войнаў. Яна прадстаўляе інтарэсы іншых краінаў на ўзроўні сваіх дыпляматычных місій.

Так што ў дадзеным выпадку Швэйцарыя не асабліва адхіляецца ад сваёй дыпляматычнай традыцыі (пры тым што санкцыі ЭЗ яна падтрымала)

Вось менавіта такі статус (у ідэале) мы і мелі на ўвазе, калі ў 1990 у Дэкларацыі аб сувэрэнітэце, а ў 1994 у Канстытуцыі запісалі, што Беларусь імкнецца да нейтралітэту. Тады на сэсіях Вярхоўнага Савета неаднаразова прыводзіўся прыклад Швэйцарыі і гаварылася, што шлях да мэты зойме не адно дзесяцігодзьдзе.

На жаль, ужо ў 1993 годзе з падачы Лукашэнкі (ён унёс пытаньне ў парадак дня) і пад ціскам Кебіча большасьць дэпутатаў прагаласавалі за далучэньне да ваеннага блоку АДКБ.

Але і тады нават у страшным сьне немагчыма было ўявіць, што менш чым праз тры дзесяцігодзьдзі Беларусь будзе фігураваць на першых палосах замежнай прэсы як патэнцыйная краіна-агрэсар. Дзякуючы найперш Лукашэнку, які ў якасьці дэпутата галасаваў за нейтралітэт і ў Дэклярацыі, і ў Канстытуцыі.
1.3K views15:07
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 13:08:42
Вы за права грамазянаў на валоданьне агнястрэльнай зброяй (пасьля мэдычнай і псіхіятрычнай экспэртызы, як гэта робіцца ў шэрагу краінаў)?
Anonymous Poll
49%
Адназначна за
25%
Хутчэй за, чым не
15%
Хутчэй не, чым за
6%
Адназначна не
4%
Ня маю адказу
1.0K voters1.9K views10:08
Адкрыць / каментаваць
2022-01-30 13:56:01 (працяг) Да 2020 году значная частка дэмакратычна арыентаванага грамадзтва змагалася з Лукашэнкам. Цяпер змаганьне з рэжымам ускладнілася ў дзясяткі разоў, бо гэта, фактычна, змаганьне зь імпэрыяй, прычым ва ўмовах, калі ўпершыню за дзясяткі гадоў зьнішчаныя, выпаленыя дашчэнту практычна ўсе беларускія нацыянальныя арганізацыі, ліквідаваныя ўсе структуры грамадзянскай супольнасьці.

Падаецца, што гэтая новая рэальнасьць вымагае нейкіх зусім іншых дзеяньняў. Якіх — трэба думаць. Думаць у Беларусі і (магчыма, нават у першую чаргу) — у беларускім замежжы.

Але найперш трэба ўсьвядоміць рэальнасьць.
2.2K viewsedited  10:56
Адкрыць / каментаваць
2022-01-30 13:56:01 НОВАЯ РЭАЛЬНАСЬЦЬ. Разумею, як балюча прызнаваць гэта тым, хто выходзіў на вуліцы беларускіх гарадоў у жніўні 2020 зь верай, што да перамогі застаўся адзін крок, нават паўкроку, хто спадзяецца на перамогу беларускай рэвалюцыі, — але ёсьць няўмольныя законы палітычных працэсаў.

І як бы горка гэта не было, але трэба нарэшце паглядзець праўдзе ў вочы і прызнаць: рэвалюцыя 2020 году прайграла.

Але шматтысячныя шэсьці — не былі дарэмнымі, бо ніколі не бывае марным уздым чалавечай годнасьці. Той глыток свабоды, якія атрымалі (асабліва маладыя хлопцы і дзяўчаты) пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі ў сярэдзіне жніўня 20-га, ніколі імі не забудзецца і адыграе сваю ролю ў будучыні — як не забыліся і паўплывалі на грамадзтва гады Адраджэньня і стварэньня беларускай дзяржаўнасьці пачатку 1990-х.

Але рэвалюцыя-2020 скончылася паразай.

Не хачу цяпер рабіць аналіз прычынаў — на жаль, дазволю сабе гэтае слова — халодны аналіз так пакуль і ня зроблены (магчыма і таму, што пакуль няма больш-менш поўнай інфармацыі пра ўсе абставіны). Адзначу толькі дзьве бясспрэчныя для мяне прычыны.

Першая — адсутнасьць сярод лідэраў людзнй хаця б зь мінімальным палітычным вопытам (за выключэньнем двух-трох — на 50 чалавек — у КР, якая фармавалася невядома да гэтага часу кім і па невядомым да гэтага часу крытэрыям. Усе яны — добрыя, паважаныя людзі, але палітыка — гэта такая ж прафэсія, як і іншыя. Тое, што я, ня ведаючы нотаў, люблю Чайкоўскага, Рахманінава і Шнітке, не падстава запрашаць мяне на працу ў сымфанічны аркестар менскай філярмоніі; хаця пры цяперашняй кадравай палітыцы мінкульту я б такому ня вельмі зьдзівіўся).

Другая прычына мае канкрэтнае імя: Пуцін. Без падтрымкі Пуціным Лукашэнкі рэвалюцыя мела шанцы выйграць нават пры наяўнасьці першай прычыны (прыгадаем, што калі 12-13 жніўня ў некаторых гарадах затрыманых выпускалі з РАЎС, у міліцыянтаў дрыжэлі рукі, а ў Гародні мітынг на цэнтральнай плошчы адбываўся пры прамой тэлевізійнай трансьляцыі (!).

Аднак куды больш важным бачыцца неабходнасьць вызначыцца зь цяперашняй рэальнасьцю.

На тэрыторыю Беларусі ўведзеныя расейскія войскі, кіраўніцтва мінабароны дзейнічае цалкам па ўзгадненьню з расейскім генштабам, Беларусь увязаная ў плян стратэгічнага вайсковага ціску на Захад і, канкрэтна, на Ўкраіну.

І калі раней усе 27 гадоў пра акупацыю (у тэрміне «унутраная акупацыя») казаў адзін Пазьняк, ды яшчэ Рада БНР нязьменна зьвяртала ўвагу Захаду на адмоўную ролю Масквы, дык сёньня, калі, па зьвестках, на поўдні краіны пачалі будаваць казармы для расейскіх салдат і дамы для сем’яў расейскіх афіцэраў, палітык, які лічыць сябе беларускім палітыкам, але ня бачыць імпэрскую акупацыю (альбо бачыць, але ня кажа) — займаецца чым заўгодна, але не палітыкай. А калі і палітыкай — дык ня ў інтарэсах Незалежнасьці.


Год таму я пісаў, што Пуцін, найхутчэй, ня будзе праводзіць уключэньне Беларусі ў склад Расеі адной ці сям’ю фэдэральнымі акругамі, ён будзе дамагацца поўнага вайсковага кантролю. Для Крамля Беларусь — гэта, найперш, тэрыторыя. Тэрыторыя транзіту ў другую чаргу, а ў першую —ваенны плацдарм на заходнім накірунку. Беларусь ператворыцца ў рэспубліку выгляду 1978 г. : былі Канстытуцыя, герб, сьцяг, членства ў ААН (апошняга нават ня мела РСФСР), быў нават зафіксаваны сувэрэнітэт — але ўсё вырашала Масква.

Так яно, фактычна, і адбылося. Увод расейскіх войскаў акрэсліў новую рэальнасьць.

Прычым «зачыстка» прасторы, вынішчэньне ўсяго беларускага адбылося рукамі Лукашэнкі — ідэальная сытуацыя для Пуціна. Магу памыляцца (гісторыкі мяне паправяць), але ў агляднай сусьветнай мінуўшчыне ўпершыню ператварэньню краіны ў калёнію папярэднічала зьнішчэньне базавага апірышча сувэрэнітэту — вайсковай самастойнасьці — яе вярхоўным галоўнакамандуючым. З-за бяздарнасьці галоўнакамандуючых, здаралася, прайгравалі і рабіліся калёніяй ці нават проста часткай краіны-захопніка, а каб ён вось так, усьвядомлена, сваімі рукамі — ніколі. (Працяг ніжэй).
2.1K viewsedited  10:56
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 15:32:48 Чым пагражае Беларусі патрабаваньне Масквой ад Захаду «гарантыяў бясьпекі»

Пасьля сустрэчы дзяржсакратара ЗША Блінкена і кіраўніка МЗС Расеі Лаўрова больш дакладна акрэсьліўся пэрымэтар «гарантыяў бясьпекі», які патрабуе Масква. Ён стаў значна большы, чым уяўлялася спачатку.

Калі раней гаворка ішла ў асноўным пра Ўкраіну, дык цяпер узьнікла тэма вываду войскаў НАТА з Баўгарыі і Румыніі. Але наперадзе мінімум яшчэ адна сустрэча кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў двух дзяржаваў, і хто ведае, ці ў патэнцыйную «сфэру інтарэсаў» Крамля не дададуцца іншыя краіны?

Напрыклад, Польшча, ці Літва, ці Латвія, ці Эстонія. Або – усе чатыры разам.

А якія ўвогуле пэрспэктывы для Беларусі нясе гэтае патрабаваньне «гарантыяў бясьпекі»?

Мы ўжо бачым нарошчваньне, прычым імклівае (дзясяткамі эшалёнаў штодня) прысутнасьці расейскіх войскаў у Беларусі і іх разьмяшчэньне на мяжы з Украінай. Пра магчымы вынік у нядаўнім інтэрвію Радыё Свабода выказаўся кіеўскі вайсковы экспэрт: калі з тэрыторыі Беларусі ў бок Ўкраіны пачнуцца ракетныя абстрэлы, украінскае войска будзе страляць у адказ.

Гэта азначае, што, як калісьці ў Афганістане, беларусы будуць гінуць за чужыя інтарэсы — толькі цяпер не за вызначаную Крамлём «дапамогу афгансккаму народу ў пабудове сацыялізму», а за «гарантыі бясьпекі Расеі» (сфармуляваныя пад тымі ж крамлёўскімі вежамі).

І гэта самая дарагая плата — чалавечыя жыцьці.

Але ёсьць і доўгатэрміновыя наступствы, якія могуць надысьці нават у тым выпадку, калі ніякіх баявых дзеяньняў ня будзе. Тэрмін іх дзеяньня можа быць акрэсьлены не гадамі, а дзесяцігодзьдзямі.

Магу памыліцца, але, хутчэй за ўсё, адмова Масквы ад пачатку вайсковага наступу на Ўкраіну адбудзецца тады, калі Захад сапраўды дасьць пэўныя гарантыі.

Прычым, магчыма, зусім не зьвязаныя з НАТА і ўвогуле з вайсковым аспэктам непасрэдна.

Я маю на ўвазе дамоўленасьць пра сфэры палітычнага ўплыву. Гэтыя дамоўленасьці могуць быць і не аформленыя юрыдычна і не абвешчаныя публічна.
Прыгадаем, што ў 1945 годзе ў Ялце кіраўнікі краінаў-пераможцаў (Вялікабрытаніі, ЗША, СССР) не вызначалі канкрэтна, якія менавіта дывізіі паставіць Сталін у Чэхаславаччыне ці ў Польшчы, колькі брытанскіх ці амэрыканскіх крэйсэраў і якіх зойдзе ў парты Італіі. Гэта было даручана вайскоўцам. Палітычныя лідэры дамовіліся пра зоны ўплыву (скажам, Польшча — зона інтарэсаў СССР, а Грэцыя — Вялікабрытаніі).

Беларусь не гучыць у кантэксьце абмеркаваньня «гарантыяў бясьпекі». Так, выказваецца вялікая засьцярога уводам расейскіх войскаў, але — толькі ў кантэксьце небясьпекі для Ўкраіны і краінаў НАТА (Польшчы, Літвы і Латвіі). Заходнімі палітыкамі ня вымаўлена ніводнага слова пра тое, што расейскія войскі павінны пакінуць Беларусь, бо беларускі народ мае права сам рабіць геапалітычны выбар (праз свабодныя выбары, якіх не было).

Пра Ўкраіну — сказана. Пра Беларусь — не.

Выглядае, па факце Захад можа прызнаць (альбо ўжо маўкліва прызнаў), што Беларусь уваходзіць у зону палітычных інтарэсаў Расеі.
Далей можна доўга разважаць пра пэрспэктывы — але дастаткова проста паглядзець на посьпехі ўсходняй суседкі ў эканоміцы, навукі, адукацыі, аховы здароў’я, у ахове навакольнага асяродзьдзя.Ня кажучы ўжо пра дэмакратыю і правы чалавека.

Адзіная сфэра, дзе вынікі сапраўды ўражваюць — вайсковая. Войска ў Расеі за два дзесяцігодзьдзі Пуціна, трэба прызнаць, умацавалася.

Цяпер гэтае войска прыбывае ў Беларусь. І падаецца, што яно дрэнна будзе сумяшчацца з паняцьцем «свабодныя і справядлівыя выбары».
2.2K views12:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 12:22:13 Здольнасьці Лукашэнкі вяртаць сябе ў эпіцэнтар увагі можа пазайздросьціць які заўгодна гуру PR-тэхналёгій.

Нельга сказаць, каб у апошнія месяцы тэма беззаконьня і ўзмацненьня рэпрэсій у Беларусі зьнікла з поля ўвагі міжнароднай супольнасьці — аднак яна ўсё далей адыходзіла ў цень на фоне пагрозы вайсковага нападу Расеі на Ўкраіну.

Але Лукашэнка абвяшчае пра сумесныя беларуска-расейскія манэўры ўздоўж мяжы з паўднёвай суседкай, і ў Вашынгтоне — ня ў форме вэрсіяў палітычных аглядальнікаў, а на ўзроўні Дзярждэпартамэнту — заяўляюць, што напад на Ўкраіну можа быць зьдзейсьнены з поўначы, тэрыторыі Беларусі. І дадаюць, што «праекты канстытуцыйных зьменаў могуць сьведчыць аб плянах Беларусі дазволіць разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі як звычайных, так і ядзерных сіл Расеі».

Вайсковы альянс Пуціна і Лукашэнкі выгодны абодвум — першы выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі для рэалізацыі сваіх «геапалітычных інтарэсаў», другі — замацоўвае сваю патрэбнасьць для гаспадара Крамля.

Тэма падпарадкаваньня краіны Маскве ў вайсковай сфэры для Лукашэнкі хаця і актуальная, але зусім ня новая. Вясной 1993 году менавіта дэпутат Аляксандар Лукашэнка ўнёс у парадак дня сэсіі Вярхоўнага Савета пытаньне аб далучэньні Беларусі да сыстэмы Калектыўнай бясьпекі СНД (больш вядомай як АДКБ). Тады дырэктар саўгасу «Гарадзец» Шклоўскага раёну выявіў незвычайную для аграрыя кампэтэнцыю ў абароннай сфэры, а апазыцыя БНФ ацаніла ўступленьне ў АДКБ як уцягваньне Беларусі ў арбіту вайсковых інтарэсаў расейскага Генштабу.

Цяпер заходнія палітыкі ламаюць галовы: а ці хаця б сам кіраўнік Беларусі ў курсе таго, што плянуе расейскае ваеннае ведамства на тэрыторыі краіны?

Прагнозы адносна разьвіцьця сытуацыі ў выніку вайсковых манэўраў ля граніцы з Украінай рабіць яшчэ цяжэй, але адно можна сказаць пэўна.

Беларусь, якая з моманту абвяшчэньня Незалежнасьці ў жніўні 1991-га акцэнтавала ўвагу на імкненьні да без’ядзрнага статусу і міралюбівым характары зьнешняй палітыкі, якая ў 1994 запісала ў Канстытуцыю імкненьне да нэўтралітэту, — літаральна за некалькі дзён пачала фігураваць у загалоўках сусьветнай прэсы і ў заявах палітыкаў як патэнцыйны агрэсар.

Такое ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі.

Ёсьць адна несправядлівая заканамернасьць: дзеяньні кіраўнікоў звычайна асацыююцца зь іх краінай. І народам, рана ці позна, даводзіцца несьці за іх адказнасьць. Прыкладаў у гісторыі хапае, у тым ліку і ў ня вельмі ад нас аддаленай.



https://svb1234.azureedge.net/a/31661158.html
1.5K viewsedited  09:22
Адкрыць / каментаваць
2022-01-13 14:01:26 Калі ў 2020-м Лукашэнка заклікаў «перагарнуць старонку», шмат хто зразумеў гэта як заклік да апанэнтаў, і большасьць удзельнікаў пратэстаў адказалі, што ня могуць і ня хочуць забыцца пра зьбіцьці, катаваньні, забойствы мірных людзей.

Прызнацца, для мяне была дзіўнай такая рэакцыя. Адкуль вы ўзялі, што Лукашэнка зьвяртаецца да вас? Я зь вясны 1990-га асабіста ведаю Лукашэнку і ніколі ня бачыў у ім хаця б мізэрных праяваў гуманнасьці – з чаго раптам вы іх убачылі?

Ён зьвяртаўся не да праціўнікаў, а да дзяржаўнага і сілавога апарату, да ўсіх «ябацек»: больш такіх вольнасьцяў у нашых праціўнікаў ня будзе, забудзьцеся на той бел-чырвона-белы кашмар, мы перагарнулі старонку, далей – тэрор.

Для апанэнтаў рэжыму старонка ня толькі не перагорнутая – на ёй штодня зьяўляюцца новыя адмеціны, напісаныя судовымі прысудамі, катаваньнямі, пакутамі і сьлязьмі.

Цяперашнія словы Лукашэнкі пра «кампэнсацыю» нанесенай акцыямі пратэсту «шкоды» гучаць як загад на новы від рэпрэсій – маёмасны.

Тое, што канстытуцыя гарантуе грамадзянам свабоду «сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый і пікетаваньня» (арт. 35) –ня мае значэньня.

Выкладчыцы інстытуту няма чым заплаціць за прастой мэтро цягам шасьці гадзінаў шэсьця, на якім яна была (па відэакамэрах вылічылі ўсіх)? А жыльлё прадаць?

А хто сказаў, што ў кватэру зьбеглага айцішніка ня мае права засяліцца сям’я доблеснага лейтэнанта ГУБАЗІКу?

Няма маёмасьці ў журналіста, які абразіў сілавіка (сілавік – гэта сьвятое, гэта цяпер «перадавы клас», як у бальшавікоў пралетарыят)? Але ж ёсьць у бацькоў маёмасьць – хіба не павіны бацькі адказваць за выхаваньне дзяцей?

Лукашэнка не выпадкова сярод любімых дзеячоў назваў Дзяржынскага, гэтага майстра экспрапрыяцый на карысьць перадавога класу, на радзіме якога штогод прыносяць прысягу афіцэры КДБ і чые партрэты вісяць у кабінэтах чэкістаў.

Гэта пра добрыя пэрспэктывы Лукашэнка хлусіць, як дыхае. Наконт дрэннага – слова стрымлівае.
1.6K viewsedited  11:01
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 14:03:30
На Ваш погляд, падзеі ў Казахстане – гэта, у большай ступені:
Anonymous Poll
55%
Народнае паўстаньне супраць 30-гадовага панаваньня Назарбаева
24%
Міжкланавыя разборкі
11%
Апэрацыя Масквы з мэтай узяць пад кантроль Казахстан
0%
Дзеяньні «калектыўнага Захаду»
4%
Іншы варыянт
6%
Ня маю адказу
844 voters1.2K views11:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-11 17:21:21 ШТО СКАЗАЎ НАЗАРБАЕЎ ЛУКАШЭНКУ?

Зьмест тэлефоннай гутаркі Лукашэнку з Назарбаевым да гэтага часу невядомы і няхутка адкрыецца, але адна парада прагучала пэўна: «Ня вер нікому, Саша, нават самым блізкім – падмануць і здрадзяць».

Праўда, Аляксандар Рыгоравіч ведае гэта і без елбасы.
1.6K views14:21
Адкрыць / каментаваць