Get Mystery Box with random crypto!

(працяг) Да 2020 году значная частка дэмакратычна арыентаванаг | НАВУМЧЫК

(працяг) Да 2020 году значная частка дэмакратычна арыентаванага грамадзтва змагалася з Лукашэнкам. Цяпер змаганьне з рэжымам ускладнілася ў дзясяткі разоў, бо гэта, фактычна, змаганьне зь імпэрыяй, прычым ва ўмовах, калі ўпершыню за дзясяткі гадоў зьнішчаныя, выпаленыя дашчэнту практычна ўсе беларускія нацыянальныя арганізацыі, ліквідаваныя ўсе структуры грамадзянскай супольнасьці.

Падаецца, што гэтая новая рэальнасьць вымагае нейкіх зусім іншых дзеяньняў. Якіх — трэба думаць. Думаць у Беларусі і (магчыма, нават у першую чаргу) — у беларускім замежжы.

Але найперш трэба ўсьвядоміць рэальнасьць.