Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні

2022-09-01 13:36:19 ЛУКАШЭНКА ПОМСЬЦІЦЬ БЫКАВУ



Роўна 31 год таму, 1 верасьня 1993 году, парламенцкая «Народная газэта» надрукавала артыкул Васіля Быкава «Каб захаваць уладу, яны здольныя аб’яднацца хоць з самім д’яблам».

У ім Быкаў камяня на камяні не пакідаў ад інтэрвію дырэктара саўгаса «Гарадзец», дэпутата Лукашэнкі маскоўскай камунbстычнай газэце «Правда», які выйшаў пад загалоўкам «Да возродится!».

«Возродится» павінен быў Савецкі Саюз. І пачаць Лукашэнка прапанаваў з аб’яднаньня Беларусі і Расеі. Ці, калі іншымі словамі — зь ліквідацыі беларускай незалежнасьці.

«Увогуле, не было б вялікага сэнсу палемізаваць з гэтым газэтным ёкатам перапалоханага чалавека, які за гады ідэалягічнага ачмурэньня, відаць, не разабраўся ў гістарычнай сутнасьці часу, — пісаў Быкаў, — калі б аўтарам таго інтэрвію, дадзенага ваяўнічаму прадстаўніку камуністычнай журналістыкі, ня быў народны дэпутат, прадстаўнік выбранай улады... Гэты і да яго падобныя дэпутаты, ужо ня тоячыся, узялі курс на ліквідацыю той дзяржаўнасьці, на дэнансацыю белавескіх пагадненьняў і «воссоздание единой союзной государственности».


На добры лад, пасьля такой заявы дэпутат Лукашэнка павінен быў быць пазбаўлены дэпутацкага мандату, што і запатрабавалі дэпутаты БНФ. Але менш чым праз год Лукашэнка стаў прэзыдэнтам. І сваю крыўду на Быкава не забыў.

Сёньня ён прадэманстраваў узнагароды Быкава, якія падманам махляры ўзялі (а фактычна — скралі) у 95-гадовай удавы, Ірыны Міхайлаўны. Лукашэнка ўсклаў віну на сваякоў пісьменьніка.

Якім чынам ордэны і мэдалі апынуліся ў руках Лукашэнкі, які ланцуг быў паміж злодзеямі і Лукашэнкам — мы, упэўнены, цяпер не даведаемся.

Але добра вядома адно: Лукашэнка помсьціў Быкаву пры жыцьці, калі ў падкантрольных яму СМІ і Васіля Ўладзімеравіча палівалі брудам і фактычна прымусілі яго пакінуць Беларусь, рэжым помсьціў Быкаву, калі ў пачатку 2003 году пазбавіў яго і жонку прапіскі ў менскай кватэры (усе, хто быў тады побач з Быкавым, сьцьвярджаюць, што гэта прысьпешыла ягоную сьмерць). Помсьціць яму і пасьля сьмерці — у беларускай сталіцы няма ні помніка Быкаву, ні вуліцы ягонага імя.

Помсьціць і блізкім: засталося невядомым, хто ўвесну 2016 году зьбіў Валянціну Ўладзімераўну, родную сястру Быкава, ды гэтак моцна зьбіў, што яна неўзабаве памерла. Зьбілі, між іншым, у яе доме.

І вось цяпер — цынічнае абвінавачваньне ў бок родных з вуснаў Лукашэнкі, які ў той жа тырадзе перад школьнікамі назваў Быкава «неадназначным чалавекам».

З Быкавым, аднак, усё адназначна: вялікі беларускі пісьменьнік, гонар беларускай нацыі, адзін зь лідэраў нацыянальнага Адраджэньня.

Наконт Лукашэнкі таксама ўсё адназначна.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/32013897.html
1.2K views10:36
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 18:48:23 Сыстэма, якая тады існавала, дазваляла ўтрымліваць усё ў сакрэце.

Мне, як члену адмысловай чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савета, у 1990-91 давялося гутарыць зь дзясяткамі чыноўнікаў самага высокага рангу. З Гарбачовым непасрэдны кантакт быў у падчас ягонага прыезду ў Менск у лютым 91-га, у момант, калі ён знаходзіўся на піку і сваёй магутнасьці (генсек і прэзыдэнт), і сусьветнага прызнаньня — Нобэлеўскі ляўрэат. Не магу сказаць, што гутарка мяне задаволіла. Тады ж я сабраў подпісы дэпутатаў за тое, каб Гарбачоў выступіў перад Вярхоўным Саветам — старшыня ВС Дземянцей перадаў гэты зварот, і Гарбачоў сапраўды прыйшоў і выступіў.

Выступ ягоны пацьвердзіў тое, што мы даказвалі дэпутатам-камуністам: на Маскву ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыля беларусам спадзявацца ня варта.

Між іншым, адзіным чалавекам у Авальнай залі, які ня ўзьняўся, калі ўвайшоў Гарбачоў, быў Зянон Пазьняк.

Але сам жа Пазьняк не адрынае таго факту, што публікацыя пра Курапаты была б немагчымая ў іншых умовах, без гарбачоўскай перабудовы. Ды і заява пра ўтварэньне Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» пачынаецца словамі: «Перабудова, распачатая лепшымі сіламі КПСС...».

Беларуская незалежнасьць не была вынікам гэтай самай перабудовы — яна была вынікам змаганьня пакаленьняў беларусаў. Але гарбачоўская перабудова, несумненна, зрабіла яе магчымай.
1.6K views15:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 18:48:23 АДКАЗ АПАНЭНТАМ, або НЯ ВАРТА ПЛЯВАЦЬ УСЬЛЕД ГАРБАЧОВУ

Сёньня “ўвесь савецкі народ, усё прагрэсіўнае чалавецтва” маглі б быць ахопленыя жалобай з прычыны сыходу з жыцьця прэзыдэнта СССР Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова — нястомнага барацьбіта за ідэалы камунізму, за...

Поўны пералік якасьцяў і тытулаў пачытайце ў бібліятэках нэкралёгі па Брэжневу, Андропаву, Чарненку.

І вы моцна памыляецеся, калі ня верыце, што СССР ня мог праіснаваць да сёньняшняга дня. Мог. Яшчэ можна спрачацца, ці пратрымаў бы «сацыялістычны лягер» зь яго блёкам Варшаўскай дамовы, але наконт Савецкага Саюзу асабіста ў мяне ніякіх сумненьняў няма.

Апошнія сумневы зьніклі пасьля цяперашняй падтрымкі значнай часткай расейскага насельніцтва агрэсіі ва Ўкраіне, якая ўспрымаецца ў масавай сьвядомасьці менавіта як «зьбіраньне земляў», «выпраўленьне найвялікшай геапалітычнай катастрофы».

Праўда, заплаціць за гэтае існаваньне давялося б акіянам крыві, неверагодна жорсткім (на манер цяперашняй «спэцыяльнай апэрацыі» у Бучы) падаўленьнем руху рэспублік да незалежнасьці. У параўнаньні з чым распад былой Югаславіі з войнамі і генацыдам падаваўся б дзіцячай валтузьнёй у пясочніцы.

Так, былі і Тбілісі ў 1989-м, і Баку ў 1990-м, і Вільня ў 1991-м. Былі чалавечыя ахвяры, і Гарбачоў нясе за іх палітычную адказнасьць нават у выпадку, калі непасрэдна не аддаваў загаду генэралам. Але ня варта забывацца, што ён не аддаў загад войску і спэцслужбам «вырашыць пытаньне канчаткова», як аддаў яго ў 1989 годзе Дэн Сяопін.

А ў Гарбачова былі ўсе магчымасьці, каб сказаць «Фас!» і арміі, і КДБ — і генэралы выканалі б загад з гэткім жа натхненьнем, зь якім сёньня падаўляюць усё жывое ў Беларусі. Няўжо нехта думае, што Савецкая Армія і КДБ у канцы 80-пачатку 90-х былі больш гуманныяў, чым цяперашнія пуцінскія і лукашэнкаўскія сілавікі?

І калі сёньня я чытаю, што Гарбачоў мог абраць «кітайскі шлях», пачаўшы з эканамічных рэформаў і прытармазіўшы палітычныя — прашу прыгадаць Таньаньмэнь, дзе танкамі былі раздаўленыя сотні (па некаторых зьвестках — тысячы) студэнтаў, і не забывацца, што ў сучасным Кітаі існуюць спэцпасяленьні для «ненадзейных элемэнтаў» (напрыклад, для ўйгураў), умовы ў якіх мала чым розьняцца ад сталінскага ГУЛАГу.

Між іншым, палітычныя рэформы праз 30 гадоў пасьля пачатку эканамічных у Кітаі так і не адбыліся — усім непадзельна кіруе камуністычная партыя, а за крытыку партыйнага кіраўніцтва ссылаюць у гэтыя самыя лягеры.

Палітыка — тая ўнікальная сфэра, у якой асобу можна ацэньваць ня толькі па тым, што ён зрабіў, але і што і не зрабіў, хаця і меў магчымасьці.

Увогуле, гаворачы пра Гарбачова, мусім мець на ўвазе мінімум дзьве аксіёмы.

У сакавіку 1985 пленум ЦК КПСС ня мог абраць генэральным сакратаром ні Андрэя Сахарава, ні Валерыю Навадворскую, ні Сяргея Кавалёва. І нават ніякага камуніста, які хоць на сэкунды выявіў бы хаця б мізэрны сумнеў у правільнасьці марксісцка-ленінскай ідэалёгіі.

І другое. Цягам наступных гадоў (аж да Першага з’езду народных дэпутатаў СССР у траўні 1989-га) Гарбачоў, калі б ён выказаў такі сумнеў, быў бы імгненна зьняты з пасады калегамі па Палітбюро і ЦК ды адпраўлены, па прыкладзе Хрушчова, на пэнсію (а фактычна — пад хатні арышт).

Таму магчымасьці ў бок дыктатуры ў яго былі вялікія, а ў бок дэмакратыі — даволі абмежаваныя.

Для нас, беларусаў, вялізнай бядой застаецца Чарнобыль. Гарбачоў зьвярнуўся да савецкага народу толькі праз тры тыдні пасьля выбуху, а да гэтага людзі былі вымушаныя лавіць інфармацыю з радыёгаласоў — «Свабоды», «Голасу Амэрыкі», ВВС. Галоснасьць ня вытрымала выпрабаваньня праўдай.

Але давайце ўявім, што на месцы Гарбачова быў бы нехта іншы — скажам, былы першы сакратар Маскоўскага гаркаму, член Палітбюро таварыш Грышын (магчымасьць рэальная, пасьля сьмерці Чарненкі суткі, аж да пленуму ЦК, лімузін генсека з адпаведнай апаратурай сувязі падавалі менавіта Грышыну).

Я перакананы, што выступ пра Чарнобыль не прагучаў бы ні праз тры тыдні, ні праз тры месяцы, ні праз тры гады — як гадамі і нават дзесяцігодзьдзямі мы ня ведалі пра Сяміпалацінск ці Чалябінск.
1.5K views15:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 17:17:53
Палец Лукашэнкі, альбо як прапагандысты атрымалі Дзяржаўную прэмію за падман.

Пра 1991 год расказвае Сяргей Навумчык.

https://s3.amazonaws.com/anynews/r.html#https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/32001395.html
1.4K views14:17
Адкрыць / каментаваць
2022-08-22 15:53:55
Ці падтрымалі б вы зьняцьце ўсіх санкцый з Беларусі ў абмен на вызваленьне і поўную рэабілітацыю ўсіх асуджаных і пакараных за палітычную актыўнасьць?
Anonymous Poll
53%
Так
23%
Не
24%
Ня маю адназначнага адказу
1.2K voters2.1K views12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-08-21 17:00:23 Чаму ня варта «абнуляць» жнівень 1991-га.

Гэтымі днямі ў беларускім сэгмэнце сацыяльных сетак зьявіліся допісы, што праз больш як тры дзесяцігодзьдзі пасьля путчу, які пацярпеў паразу 21 жніўня 1991-га, можна сьмела канстатаваць: стратэгічна ГКЧПісты перамаглі.

Яшчэ болей допісаў такога кшталту — у расейскіх карыстальнікаў.

І сапраўды: путчысты жадалі вярнуць грамадзтва ў сытуацыю да пачатку гарбачоўскай перабудовы, у які-небудзь «чарненкаўскі» люты 1985-га, а цяпер і беларусы, і расейцы жывуць ў орўэлаўскім 1984-м. Ва ўсялякім разе, за лёзунг «Не вайне!» ці спалучэньне белых ды чырвоных колераў не садзілі нават пры Сталіне.

Аднак існуюць два фактары, якія не дазваляюць беларусам, адрозна ад расейцаў, «абнуляць» вынікі перамогі над путчыстамі.

Першы — характар атмасфэры пачатку 90-х. У Расеі ён вызначаўся пачаткам капіталізму, імгненным сацыяльным расколам, калі некалькі тысяч сем’яў сумнеўным нават з пункту гледжаньня расейскіх законаў шляхам авалодалі 90% нацыянальнага багацьця, а дзясяткі мільёнаў пагрузіліся ў галечу. У Беларусі, пры ўсёй карумпаванасьці кебічаўскага дзяржапарату, не было ні такога кантрасту, ні такога маштабу крыміналітэту.

Але было іншае: уздым нацыянальнага Адраджэньня. І тыя некалькі гадоў (1991-1993) заклалі энэргетыку нагэтулькі моцную, што яна адгукаецца і ў пакаленьні, народжданым ужо пры Лукашэнку — прыгадайце стомэтровыя бел-чырвона-белыя сьцягі два гады таму. І, падмацаваная жніўнем 2020-га, яна яшчэ дасьць свой плён.

Але галоўны вынік жніўня 1991-га — гэта, канешне, Незалежнасьць.

Усё часьцей кажуць, што Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй Расеі, але ўявіце, што яна была б часткай РФ юрыдычна.

Так, сёньня залежны ад Пуціна Лукашэнка прадставіў тэрыторыю для нападу і абстрэлу Ўкраіны. Але ў тым выпадку, калі б Беларусь была субʼектам Расейскай Фэдэрацыі, у гарады ды вёскі ўжо паўгады ішлі б сотні, калі ня тысячы трунаў.

Можна, канешне, казаць і пра іншыя выгоды перамогі ў жніўні 91-га, але ці можа быць нешта важнейшае за чалавечыя жыцьці? https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31998040.html
2.2K viewsedited  14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-20 20:01:31 Дарагія беларусы! Калі ўкраінскі сябра чарговы раз папракне, што беларусам не ўдалося спыніць праз сваю тэрыторыю расейскія танкі, ракетныя ўстаноўкі і самалёты — не нагадвайце яму, што спрабуюць спыніць, што атрымліваюць за гэта кулі ў калені і суды з пагрозай сьмяротнага пакараньня.

Пагроза сьмерці ў дні вайны — не аргумэнт.

А проста спытайце, чаму да гэтага часу праз тэрыторыю Украіны няспыннай плыняй імчыць па трубах на Захад расейскі газ. За які Крэмль атрымлівае па амаль мільярду еўра ў дзень. І за які фінансуе вайну з Ўкраінай.

Яшчэ раз: Расея атрымлівае ад продажы ўглевадародаў мільярд даляраў у дзень. Значная частка ідзе транзытам праз Украіну.

Уявіце, што ў 1942-м, калі ідзе бітва за Сталінград, СССР прадастаўляе сваю тэрыторыю для транзыту Трэцяму Рэйху. І Масква дае ўказаньне Заслонаву забясьпечыць бесперашкодны праход нямецкіх паравозаў праз аршанскі чыгуначны вузел. Каб там ніякім мясцовым не прыйшло ў галаву нямецкія цягнікі пад адхон пускаць. Вайна - вайной, а бізнэс - бізнэсам.

Адрозна ад простага беларуса, пану Зяленскаму ня трэба класьціся на рэйкі і рызыкаваць жыцьцём — дастаткова аддаць каманду і спыніць транзыт праз кіруемую ім тэрыторыю. Адзін тэлефонны званок. 30 секунд. Дзесятак слоў.

Адна фраза Зяленскага — І Пуцін страціць сотні мільёнаў за дзень - тых мільёнаў, якія сёньня ідуць на зьнішчэньне Ўкраіны.

“Дык хіба вы не разумееце, што ўсё вельмі няпроста…” — пачне ўкраінскі сябра.

Разумеем. Ня проста.

Але тады ня трэба патрабаваць ад звычайнага беларуса ахвяраваць жыцьцём там, дзе ўкраінскі прэзыдэнт можа зрабіць адным тэлефонным званком.
3.1K viewsedited  17:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-16 15:19:24 Ёсьць папулярны сёньня выраз у дачыненьні да рэалій РФ - “глыбінны народ” (sic! -- удаклядняю, паняцьце не навуковае, а публіцыстычнае). Гэта людзі, для якіх нейкае элементарнае палітычнае паняцьце, зразумелае чэскаму ці англійскаму школьніку (скажам, рэгулярная зьмяняемасьць улады) — невядомае, незразумелае, і галоўнае — не ў сферы іх мінімальнай цікавасьці. У сілу розных прычынаў — выхаваньня, умоваў жыцьця, інтэлектуальных здольнасьцяў.

Гэта называецца — адсутнасьць палітычнай культуры.

Па-нармальнаму, такія людзі не павінны былі б быць дапушчаныя да ўдзелу ў галасаваньні. Ня маюць яны права вырашаць нават свой уласны лёс, ня кажучы пра лёс сваіх дзяцей-унукаў ці лёс народа (а расейцы, да таго ж, імкнуцца вырашаць лёсы і іншых народаў).

У Беларусі гэты ўзровень вызначаецца яшчэ адной якасьцю. А менавіта — неўспрыманьнем нацыянальных каштоўнасьцяў, найперш — беларускай мовы.

Якраз такія ў 1994 і прагаласавалі за Лукашэнку. Падпісаўшы тым самым сваім дзецям-унукам прысуд на дзесяцігодзьдзі пакутлівага існаваньня.

Многія зь іх ужо ў магілах, але ці нашмат зьменшылася ўдзельная колькасьць такога “глыбіннага народу”? Мяркуючы па ўспрыманьні спрадвечнага ворага Беларусі як “брата” — не нашмат. І баюся, што на сапраўды дэмакратычных і свабодных выбарах атрымалі б мы вельмі і вельмі непрыемны сюрпрыз.

Вось чаму (і гэтага не разумеюць заходнія палітыкі) выхаваньне нацыянальнай сьвядомасьці ў Беларусі падаецца куды больш важным, чым дапільноўваньне дэмакратычных выбарчых поацэдураў. Асабліва пасьля дзесяцігодзьдзяў татальнай (і ў школе, і праз СМІ, паўсюль) расейска-імперскай прамыўкі мазгоў.
3.1K views12:19
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 15:45:50
Ці падтрымліваеце Вы сілавы варыянт зьмены ўлады ў Беларусі?
Anonymous Poll
74%
Так
8%
Не
18%
Ня маю адназначнага адказу
5.4K voters75.1K views12:45
Адкрыць / каментаваць
2022-08-12 23:34:08 І яшчэ вельмі важна, што ў супрацьстаяньні з фашыстамі ў 2020 спадар Валер Сахашчык быў на баку народа.
3.5K views20:34
Адкрыць / каментаваць