Get Mystery Box with random crypto!

На месцы ўладаў, ня стаў бы ўручэньне Лукашэнку даверчых грама | НАВУМЧЫК

На месцы ўладаў, ня стаў бы ўручэньне Лукашэнку даверчых граматаў амбасадарам Швэйцарыі падаваць як грандыёзны прарыў – роўна як і не падтрымаў бы гнеўныя рэплікі з боку некаторых апанэнтаў рэжыму.

Справа ў тым, што Швэйцарыя ў дыпляматычным сьвеце – асаблівая краіна. Яна праводзіць палітыку нейтралітэту цягам больш чым пяці стагодзьдзяў (я не агаварыўся – з пачатку XV -га). Да яе пасярэдніцкіх паслугаў прыбягалі варагуючыя бакі ў часы Першай і Другой сусьветных войнаў. Яна прадстаўляе інтарэсы іншых краінаў на ўзроўні сваіх дыпляматычных місій.

Так што ў дадзеным выпадку Швэйцарыя не асабліва адхіляецца ад сваёй дыпляматычнай традыцыі (пры тым што санкцыі ЭЗ яна падтрымала)

Вось менавіта такі статус (у ідэале) мы і мелі на ўвазе, калі ў 1990 у Дэкларацыі аб сувэрэнітэце, а ў 1994 у Канстытуцыі запісалі, што Беларусь імкнецца да нейтралітэту. Тады на сэсіях Вярхоўнага Савета неаднаразова прыводзіўся прыклад Швэйцарыі і гаварылася, што шлях да мэты зойме не адно дзесяцігодзьдзе.

На жаль, ужо ў 1993 годзе з падачы Лукашэнкі (ён унёс пытаньне ў парадак дня) і пад ціскам Кебіча большасьць дэпутатаў прагаласавалі за далучэньне да ваеннага блоку АДКБ.

Але і тады нават у страшным сьне немагчыма было ўявіць, што менш чым праз тры дзесяцігодзьдзі Беларусь будзе фігураваць на першых палосах замежнай прэсы як патэнцыйная краіна-агрэсар. Дзякуючы найперш Лукашэнку, які ў якасьці дэпутата галасаваў за нейтралітэт і ў Дэклярацыі, і ў Канстытуцыі.