Get Mystery Box with random crypto!

І ПРА САНКЦЫІ. Наклаўшы санкцыі на Беларусь (пакінем цяпер у б | НАВУМЧЫК

І ПРА САНКЦЫІ. Наклаўшы санкцыі на Беларусь (пакінем цяпер у баку спрэчку пра іх мэтазгоднасьці і эфэктыўнасьці), Захад абмінуў імі Пуціна, які ўратаваў Лукашэнку і падтрымаў тэрор (калі не сказаць – даў каманду на тэрор). Пагражаючы ўвесьці «надзвычайныя» санкцыі да Пуціна ў выпадку інтэрвэнцыі ва Ўкраіну – ні слова не сказана наконт санкцый за ўжо зьдзейсьненую інтэрвэнцыю ў Беларусь.

А чым яшчэ, як не інтэрвэнцыяй, можна назваць увядзеньне войскаў на тэрыторыю краіны бяз згоды легітымнага кіраўніцтва гэтай краіны?