Get Mystery Box with random crypto!

Амаль ўсю расейскую вайсковую тэхніку, якая прыбыла на вучэньн | НАВУМЧЫК

Амаль ўсю расейскую вайсковую тэхніку, якая прыбыла на вучэньні, Менск плануе выкупіць — заявіў Лукашэнка.

Перакладзем на простую мову: расейская тэхніка застанеццца ў Беларусі і застанецца пад кантролем маскоўскага Генштабу.

Колькасьць расейскіх вайскоўцаў у такім выпадку нават ня мае значэньня: любую колькасьць можна перакінуць за лічаныя гадзіны, кантралюючы паветраную прастору (а яна, як вядома, ужо кантралюецца Расеяй).

Як кажуць — пазл склаўся. Незвычайнае тут тое, што Беларусь за гэта яшчэ і будзе плаціць грошы.