Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-04-03 11:25:02 Яшчэ раз паўтару: каб ісьці далей, трэба прызнаць, што Лукашэнка перамог. Дакладней — рускі фашыст Пуцін рукамі свайго халуя Лукашэнкі перамог у Беларусі. Ад ўсьведамленьня гэтай ісьціны найперш тымі, хто называе сябе лідэрамі — залежыць, ці перамога гэтая будзе часовай і толькі на некалькі бліжэйшых гадоў — ці яна будзе на дзесяцігодзьдзі (для людзей сярэдняга і старэйшага веку гэта значыць — вечнай).

Лідэры павінны прызнаць памылковасьць тактыкі “падабацца ўсім” (найперш — Маскве), — прымененая ў 2020, яна вельмі дорага каштавала Беларусі. Беларусь заплаціла за гэтую “тактыку” разгромам амаль ўсяго нацыянальнага, што назапашвалася ў апошнія 35 гадоў.

Лідэр не павінен “чакаць, калі сасьпее грамадзтва”. Калі б у свой час БНФ начале з Пазьняком ня вылучылі б Незалежнасьць як асноўную мэту (што было ўспрынята значнай часткай насельніцтва “радыкалізмам” і “нацыяналізмам”), — Беларусь засталася б у складзе РСФСР (так, адзіная з усіх саюзных рэспублік; тыя, хто палітычна дзеіў у той час, ведае, што для гэтага былі ўсе перадумовы, найперш — цалкам прамаскоўскае кіраўніцтва БССР).

Лідэры мусяць ставіць перад грамадзтвам стратэгічныя мэты —і тлумачыць, чаму гэта важна і як гэтага трэба дасягнуць, і імкнуцца гэтага дасягнуць. Хай бы нават грамадзтва гэта спачатку і адрынала. Хай бы нават гэта не падабалася і заходнім палітыкам (вось ужо на каго зважаць ня варта — у апошнія дзесяцігодзьдзі яны вырадзіліся ў палітычных пігмеяў, узгадайце іх намаганьні ў 1990-91 па захаваньню СССР ці ганебныя паводзіны ў 2014 Абамы — кіраўніка краіны, якая падпісала Будапэшцкі мэмарандум з гарантыямі Кіеву). Сварыцца зь імі ня варта, але і ў рот гладзець ня трэба.

Два пастулаты, якія трэба ўсьвядоміць і дэкляраваць: Расейская імперыя — экзістэнцыйны вораг Беларусі (г. зн., сьмяротны вораг); беларуская мова — падмурак беларускай Незалежнасьці, без яе дзяржаву непазьбежна чакае сьмерць.

Я два разы ў адным сказе ўжыў слова “сьмерць” — але што зробіш, час такі. Не да прыгожых слоў.
3.1K viewsedited  08:25
Адкрыць / каментаваць
2022-04-01 09:21:06 Амэрыканскія аналітыкі шакаваныя ня проста нізкай, а нулявой падрыхтоўкай расейскіх вайскоўцаў на ўзорўні “салдат-адзьдзяленьне-узвод”. Тлумачу: камандзір танку ня ведае, куды рушыць і што рабіць, наводчык няздольны правільна выбраць, куды і ў які момант страляць. Камандзір узвода (3-4-5 танкаў) губляецца ў экстрэмальнай сытуацыі і няздольны прымаць самастойныя рашэньні, бо ў выпадку, калі нешта ня так, атрымае прачуханку ад начальства.

Аналітыкі не падазраюць, што такая безініцыятыўнасьць у расейскім войску ідзе да самых высокіх ўзроўняў – магчыма, адсюль і неверагодна высокі ўзровень стратаў генэралаў: генэралы самі вымушаныя камандаваць там, дзе ў арміі Чэхіі ці ЗША справіўся б капітан.

Распрацаваць стратэгічны план захопу Ўкраіны за тры дні - гэта заўсёды. Правесьці танк гэтак, каб ён не патрапіў у аблогу – гэта ніяк.

Нічога ў Расіі не зьмянілася з часоў СССР: паслаць у космас ракеты – можна. Наладзіць выпуск памперсаў – ніколі. Ну, яно і правільна: Россия – страна духовного величия, культуры мирового уровня и ядерного потенциала, а не страна памперсов. Курчатов и Плисецкая, поди, в обычных пелёнках росли.
3.3K viewsedited  06:21
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 20:29:07 Чаму я лічу сутыкненьне NATO і Расеі непазьбежным. Двума словамі – вайна сусьветаў.

Мы – ня першыя, хто жыве на гэтай грэшнай Зямлі. Сьвет так зроблены, што рана ці позна супрацьлегласьці прыходзяць у сутыкненьне.

Калі больш прастранна, дык NATO – гэта своеасаблівае «сілавое крыло» прынцыпаў дэмакратыі, свабоды, каштоўнасьці чалавечага жыцьця. РФ ж у яе пуцінскім выглядзе – канцэнтрацыя зла, цемрашальства, падаўленьня асобы, агрэсіўных гегеманісцкіх памкненьняў (аналагічныя памкненьні і ў Кітая, але яны пакуль ня маюць агрэсіўнага характару і рэалізоўваюцца праз «мяккую сілу»).

У заходніх лідэраў у 1991-92 не хапіла розуму пазбавіць Расею ядзернай зброі (яны, наадварот, запатрабавалі ад Беларусі, Украіны і Казахстану аддаць яе Маскве (!!!), паспрыяць зьяўленьню на месцы РСФСР 10-15 незалежных краінаў – што было цалкам рэальна, бо аўтаноміі (Татарстан, Башкірыя, некаторыя іншыя) абвясьцілі сувэрэнітэт.

Цяпер перад цывілізацыяй – фашысцкі ядзерны монстар. І гэта монстар ня спыніцца на Ўкраіне.
4.1K viewsedited  17:29
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 12:45:12 Папярэдняя выснова з першага этапу расейска-украінскай вайны (у якім Масква, хаця і заняла частку тэрыторыі, але не дасягнула першачарговых мэтаў і блізка) — так званае «беларускае» войска не пратрымалася б і аднаго дня.

Ваенная дактрына Беларусі падвёрстаная пад дактрыну маскоўскага Генштабу. Войска РБ 30 гадоў будавалася па мадэлі расейскага: камандзіры вучыліся ў маскоўскіх акадэміях, зброя і тэхніка пастаўляліся з Расеі, выхаваўчая праца ў салдацкім асяродзьдзі таксама ішла па расейскай мадэлі (спрошчана кажучы, «пуля — дура, штык — молодец»).

Толькі ўсё гэта — у ваенна-тэхнічным сэнсе ў разы горш, чым у Расеі, бо Масква дзейнічае па прынцыпу «На табе, Божа, што нам нягожа».

А галоўнае — у «беларускім» войску не гучыць беларускае слова. Так, гэта галоўнае. Бо нацыянальная сьвядомасьць — гэта тое, на чым заўсёды трымаецца баявы дух арміі, і падзеі ва Ўкраіне гэта даказалі.

І сёньня, як ніколі раней, мы можам адчуць, які катастрафічны, фатальны вынік меў праведзены Лукашэнкам «рэфэрэндум» 1995 года пра мову, Сьцяг і Пагоню. Ён пераламаў хрыбет нацыі. Нацыя яшчэ жыве, але яна ня здольная супраціўляцца і тым больш перамагаць.

У вайне з Расеяй «беларускае» войска здалося б Маскве цягам гадзіны — маю на ўвазе падаўленьне супраціўленьня асобных асобных камандзіраў-патрыётаў, бо генэралітэт спрэс прарасейскі, яны сьпяць і бачаць расейскія зарплаты і расейскія пэнсіі, яны адразу прысягнуць на вернасьць Маскве і ўздымуць над Менскам расейскі сьцяг.

Усё, што можа «беларускае» войска — гэта абараняць дыктатара ад народа і быць халопам у войска расейскага, умоўна кажучы, падносіць яму ракеты, якімі агрэсар страляе ў суседні народ, які яшчэ ўчора называлі «братнім».

Беларускім (ва ўсіх сэнсах) войскам (таксама ва ўсіх сэнсах) зьяўляюцца падразьдзяленьні з беларусаў, якія цяпер гераічна ваююць ва Ўкраіне з расейска-фашысцкімі захопнікам.

І калі Беларусь вызваліцца з-пад расейскай акупацыі, менавіта яны будуць здольныя стварыць сапраўднае войска незалежнай беларускай дзяржавы.
4.9K viewsedited  09:45
Адкрыць / каментаваць
2022-03-26 11:21:36 Рускай маці паведамілі пра гібель 26-гадовага сына ва Ўкраіне, яе ацэнкі: “Бомбануть-то, наверное, надо было. Тут без вариантов. Но что-то пошло не так. Конечно, никто не ожидал такого. А сейчас, если уже столько парней полегло, то уже нельзя останавливаться. Нужно идти дальше. До победы. Я считаю, что мой сын воевал за нас, за Россию и русских. Чтобы мы могли с вами сейчас по телефону говорить, пить и кушать. Я думаю, он лег не зря там. А за нас. Чтобы мы жили долго и счастливо и чтобы у нас не было войны».
https://www.dw.com/ru/mat-soldata-iz-rf-pogibshego-v-ukraine-tam-prosto-mesivo/a-61263854
4.6K views08:21
Адкрыць / каментаваць
2022-03-25 17:05:45
Апошні публічны выступ Васіля Быкава, Дзень Волі - 2003, Прага.
3.6K views14:05
Адкрыць / каментаваць
2022-03-24 10:41:17 Зь якога моманту беларускае войска перастала служыць народу і зрабілася інструмэнтам Масквы? Можа, тады, калі на гаўптвахту адправілі першага салдата, які асьмеліўся размаўляць з камандзірам узвода на беларускай мове? https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31767116.html
3.5K views07:41
Адкрыць / каментаваць
2022-03-22 22:45:31 Прыкметна, што ў заяве КГБ РБ пра нібыта "украінскага шпіёна" Івашына гэбісты пра ўкраінцаў кажуць - "противник". Гэта - слова, якое ў дачыненьні да ўкраінцаў ужываюць рускія вайскоўцы, фсбэшнікі і прапагандысты. КГБ РБ — паслухмяны інструмэнт Масквы ў акупацыі Беларусі. Зрэшты, як і ўсе (без выключэньня) сілавыя структуры, бо ідэалогія іх - пуцінскі фашызм.
4.3K viewsedited  19:45
Адкрыць / каментаваць
2022-03-22 11:26:04
У верасьні 1991 Менскі гарсавет вырашыў зьнесьці помнік У.І. Леніну перад Домам ураду. (Фота з кнігі Галіны Пазьняк «Менскі гарсавет у пэрыяд Нацыянальнай Рэвалюцыі (1990-1991)», стар. 19).
4.1K views08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-03-20 15:34:52 Цяпер тая ўнікальная сытуацыя, калі Беларусь існуе як незалежная краіна (яна нанесеная на карты сьвету асобным ад РФ колерам), але як незалежная дзяржава – яе хутчэй няма, чым ёсьць. Бо ўвесь дзяржаўны апарат і ягоны стрыжань – сілавыя структуры (асабліва армія) падпарадкаваныя Маскве. Лукашэнка выступае ў ролі генэрал-губэрнатара Мураў'ёва, і завяршае тое, што ён пачаў «рэфэрэндумам» 1995 – ліквідацыю беларускай ідэнтычнасьці.

У такой сытуацыі, лагічным было б прызнаньне міжнароднай супольнасьцю акупацыі Беларусі, г.зн.- Беларусь павінна быць прызнаная часова акупаванай тэрыторыяй з акупацыйнай (не беларускай) адміністрацыяй.

У такім выпадку абсалютна ясна, што, у палітычным і прававым аспэктах, беларускі народ не павінен будзе несьці ніякай (у тым ліку і іматэрыяльнай) адказнасьці за разбуральныя дзеяньні Лукашэнкі і Пуціна пры выкарыстаньні беларускай тэрыторыі (альбо «беларускага» войска) у вайне супраць Украіны.

Тут шмат няяснага і нявызначанага. Скажам, ці трэба (як гэта прапануе Латушка) выключэньне Рэспублікі Беларусь са складу ААН, іншых міжнародных арганізацый? Па логіцы – так. Але на практыцы гэта можа пагражаць адсутнасьцю ў Беларусі міжнароднай павасуб'ектанасьці на час куды большы, чым існаваньне пуцінскага рэжыму; да таго ж узьнікае абсурдная сытуацыя, калі пры гэтым РФ застаецца членам ААН і, мала таго, уваходзіць у склад Рады Бясьпекі ААН (у якім яна быць, зразумела, не павінна).

Гэтыя (і многія іншыя) пытаньні вымагаюць, як мінімум, абмеркаваньня ў палітычна актыўнай частцы беларускага грамадзтва. Мяркуецца, што такое абмеркаваньне магло б быць плённым і канструктыўным з удзелам як мага больш шырокага кола зацікаўленых асобаў і арганізацый, пры пэўных абавязковых умовах.

Прычым, умовы падтрымкі Незалежнасьці недастаткова, бо і Лукашэнка, і КГБ з ГУБАЗІКам фармавальна дэкляруюць падтрымку незалежнасьці, адначасна робячы ўсё для яе зьнішчэньня.

Спалучэньне крытэрыяў падаецца такім: а) быць супраць т.зв. «саюзнай дзяржавы»; b) не падтрымліваць удзел Беларусі ў АДКБ; c) прызнаваць Расею краінай-агрэсарам; d) не прызнаваць легітымнымі вынікі «рэфэрэндумаў» 1995, 1996, 2004 і 2022 гг.
3.5K views12:34
Адкрыць / каментаваць