Get Mystery Box with random crypto!

Амэрыканскія аналітыкі шакаваныя ня проста нізкай, а нулявой п | НАВУМЧЫК

Амэрыканскія аналітыкі шакаваныя ня проста нізкай, а нулявой падрыхтоўкай расейскіх вайскоўцаў на ўзорўні “салдат-адзьдзяленьне-узвод”. Тлумачу: камандзір танку ня ведае, куды рушыць і што рабіць, наводчык няздольны правільна выбраць, куды і ў які момант страляць. Камандзір узвода (3-4-5 танкаў) губляецца ў экстрэмальнай сытуацыі і няздольны прымаць самастойныя рашэньні, бо ў выпадку, калі нешта ня так, атрымае прачуханку ад начальства.

Аналітыкі не падазраюць, што такая безініцыятыўнасьць у расейскім войску ідзе да самых высокіх ўзроўняў – магчыма, адсюль і неверагодна высокі ўзровень стратаў генэралаў: генэралы самі вымушаныя камандаваць там, дзе ў арміі Чэхіі ці ЗША справіўся б капітан.

Распрацаваць стратэгічны план захопу Ўкраіны за тры дні - гэта заўсёды. Правесьці танк гэтак, каб ён не патрапіў у аблогу – гэта ніяк.

Нічога ў Расіі не зьмянілася з часоў СССР: паслаць у космас ракеты – можна. Наладзіць выпуск памперсаў – ніколі. Ну, яно і правільна: Россия – страна духовного величия, культуры мирового уровня и ядерного потенциала, а не страна памперсов. Курчатов и Плисецкая, поди, в обычных пелёнках росли.