Get Mystery Box with random crypto!

Чаму я лічу сутыкненьне NATO і Расеі непазьбежным. Двума слова | НАВУМЧЫК

Чаму я лічу сутыкненьне NATO і Расеі непазьбежным. Двума словамі – вайна сусьветаў.

Мы – ня першыя, хто жыве на гэтай грэшнай Зямлі. Сьвет так зроблены, што рана ці позна супрацьлегласьці прыходзяць у сутыкненьне.

Калі больш прастранна, дык NATO – гэта своеасаблівае «сілавое крыло» прынцыпаў дэмакратыі, свабоды, каштоўнасьці чалавечага жыцьця. РФ ж у яе пуцінскім выглядзе – канцэнтрацыя зла, цемрашальства, падаўленьня асобы, агрэсіўных гегеманісцкіх памкненьняў (аналагічныя памкненьні і ў Кітая, але яны пакуль ня маюць агрэсіўнага характару і рэалізоўваюцца праз «мяккую сілу»).

У заходніх лідэраў у 1991-92 не хапіла розуму пазбавіць Расею ядзернай зброі (яны, наадварот, запатрабавалі ад Беларусі, Украіны і Казахстану аддаць яе Маскве (!!!), паспрыяць зьяўленьню на месцы РСФСР 10-15 незалежных краінаў – што было цалкам рэальна, бо аўтаноміі (Татарстан, Башкірыя, некаторыя іншыя) абвясьцілі сувэрэнітэт.

Цяпер перад цывілізацыяй – фашысцкі ядзерны монстар. І гэта монстар ня спыніцца на Ўкраіне.