Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-05-15 18:38:51
«Лукашэнка праявіў сябе як рускі фашыст» – Сяргей Навумчык.

27 гадоў таму ў Беларусі адбыўся рэферэндум, пасля якога Лукашэнка вярнуў у Беларусь старыя савецкія герб і сцяг, а расейская мова набыла статус дзяржаўнай. З нагоды гадавіны гэтага рэферэндума мы паразмаўлялі з Сяргеем Навумчыкам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савету (1990 – 1996 гадоў), журналістам радыё «Свабода» і гістарычным аглядальнікам.

Ён распавёў нам пра галадоўку дэпутатаў пасля рэферэндуму, пра тое, колькі артыкулаў парушыў Лукашэнка (спойлер: каля 15-ці), і пра тое, чаму ён лічыць Лукашэнку расейскім фашыстам, а КДБ, ГУБАЗіК і пракуратуру – тэрарыстычнымі арганізацыямі. Паслухайце!
583 views15:38
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 18:38:50 Паразважаў на “Белсаце” пра так званы рэфэрэндум-95 і яго трагічнвя наступствы.
654 views15:38
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 08:41:31 360 ПАЗЬНЯКОЎ. ТОЛЬКІ РАДЫКАЛЬНЫХ. Цяпер, калі мы бачым, як заканамерна Расея скокнула ў свой звычайны агрэсіўна імпэрскі стан з захопам (ці сілавым, як з Грузіяй і Ўкраінай, ці палітычна-сілавым, як зь Беларусьсю) суседніх тэрыторый – я разумею, што ў Беларусі з самага пачатку 90-х не было ніводнага шанцу вырвацца ў зону дэмакратыі.

Вось проста ніводнага. Нават калі б у 1992 Шушкевіч падтрымаў БНФ зь ідэяй датэрміновых выбараў, калі б у 1993 Лукашэнка, ідучы ў Вярхоўны Савет са сваім псэўдаантыкарупцыйным дакладам, спатыкнуўся і раскраіў свой чэрап аб бардзюр, калі б у 1994 прэзыдэнтам быў абраны Пазьняк – Масква вярнула б Беларусь у імперскае стойла, бо ні новы парлямэнт, ні Пазьняк ня здолелі б хутка і надзейна зрабіць з краіны антырасейскі бастыён, а галоўнае – зьмяніць мэнтальнасьць народа (які і сёньня, у большасьці, добра ставіцца да Расе – гэткая сьмяротная прыязнасьць ягняці да мацёрага ваўка).

Каб запазьбегчы непазьбежнага, у Вярхоўным Савеце павінна было быць 360 антырасейскіх дэпутатаў – толькі настроеных ня ў прыклад рэальнаму Зянону Пазьняку радыкальна антырасейскі, агрэсіўна антырасейскі, ваяўніча антырасейскі, якія б прагаласавалі за 10-мэтровую сьцягну з Расеяй, аздобленую калючым дротам з токам высокай напругі, за зьвядзеньне да мінімуму ўсіх сувязяў зь ёй, уступілі б у NATA і пераканалі б NATA паставіць на мяжы Беларусі і Расеі ракетныя дывізіёны і танкавыя карпусы. І калёным жалезам выпалілі б з мэнтальнасьці насельніцтва ўсякую бздуру кшталту «мы с русскими – братские народы». Вось тады (магчыма) Беларусь уратававлася б ад усяго, што перажыла і што яшчэ наканавана перажыць.

Бо ўсе беды сёньняшняй Беларусі, калі пачаць разьбірацца, ідучы ў глыбіні стагодзьдзяў – ад суседзтва з агрэсіўнай Расеяй.

Пра гэта я думаю сёньня, у гадавіну пачатку працы Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, куды 15 траўня 1990 я ўвайшоў наіўным і поўным спадзяваньняў 28-гадовым юнаком. 46–гадовы Зянон Пазьняк здаваўся мне – ну, калі не глыбокім старцам, дык неяк на падыходзе да такога. А быў ён тады маладзейшы за сёньняшняга Паўла Севярынца.
1.9K viewsedited  05:41
Адкрыць / каментаваць
2022-05-14 11:34:13 14 мая 1995 — чорны дзень у гісторыі Беларусі. Зьдзейсьніўшы тэрарыстычны акт (зьбіцьцё дэпутатаў парлямэнту), з парушэньнем Канстытуцыі і законаў Лукашэнка правёў т.зв. рэфэрэндум, які пераламіў хрыбет нацыі і абазначыў усталяваньне ў краіне рускага фашызму (які называе сябе «русским миром»). Было спыненае нацыянальнае беларускае Адраджэньне і пачаўся этнацыд (а па некаторых прыкметах — і генацыд) беларускай нацыі.

Вечная памяць дэпутатам БНФ Ігару Гермянчуку, Барысу Гюнтару, Лявону Дзейку, Уладзімеру Заблоцкаму, Алесю Шуту, якія імкнуліся супрацьстаяць Лукашэнку і абараніць гонар нацыі.

Вечная памяць усім, хто паклаў жыцьцё ў змаганьні супраць рускага фашызму і ягонага халуя, усім, чыё чыё сэрца ня вытрымала нацыянальнай ганьбы.

Ня ведаю, колькі яшчэ працягнецца тэрор і зьдзек над беларускім народам. Але няма ніякага сумневу, што ў тую ж самую хвіліну, як на руках Лукашэнкі і ягонай банды зашчоўкнуцца кайданкі, над дзяржаўнымі будынкамі Беларусі ўзьнясецца Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Цяпер ужо — навечна.
3.2K views08:34
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 21:00:01 ЭТНАЦЫД. Год ці болей таму некаторыя інтэлектуалы даказвалі мне, што арышт двух дзясяткаў пэнсіянэраў ў электрычцы, якія чыталі кнігі беларускіх пісьменьнікаў на беларускай мове – гэта ніякі не этнацыд, мова тут толькі нюанс, і што іх затрымалі б, нават калі б яны трымалі ў руках кнігі з «Полного собрания сочинений Л.Н. Толстого».

Фармальна нібы і так – дадам нават, што іх бы затрымалі, калі б яны чыталі юбілейны зборнік «Традиции и новаторство: славный путь белорусских чекистов. К 100-летию КГБ РБ» (ня гугліце назву, я е выдумаў, але, думаю, нешта падобнае выйшла). Тут галоўнае – пратэст, несанкцыяваная акцыя, а беларуская мова, казалі мне, – у дадзеным выпадку не галоўнае.

Вось жа, менавіта мова ў гэтым выпадку якраз і галоўнае. Перакананы, што абсалютная большасьць тых пэнсіянэраў (калі ня ўсе) у жыцьці размаўляюць па-руску, а ў некаторых зь іх у хатніх бібліятэках няма ніводнай кнігі па-беларуску (што нядзіўна з улікам 28-гадовай дыскрымінацыйнай палітыкі ўлады).

Але для свайго палітычнага самавыяўленьня яны абралі кнігі менавіта на беларускай мове.

І гэта – ключавое.

У любой іншай краіне менавіта гэты «нюанс» быў бы галоўным у ацэнках інтэлектуалаў і праваабаронцаў. Асабліва ў той краіне, дзе мова карэннай нацыі даўно і мэтанакіравана дыскрымінуецца, дзе яна зьяўляецца дастатковай прыкметай, каб чалавек быў затрыманы, зьбіты, асуджаны (засудзіць фармальна знойдзецца за што).

Бо нацыянальная ідэнтычнасьць – самая «тонкая» катэгорыя, для публічнай дыскусіі вакол якой у заходнім грамадзтве патрэбная салідная філасофская, гістарычная, паліталагічная падрыхтоўка. І адначасна, любы муніцыпальны палітык разумее, што нацыянальная ідэнтычнасьць – базавы, галоўны падмурак.

Прыклад мы бачым у Францыі, дзе з францускай мовай, здавалася б, усё ў парадку, але калі вы хочаце над сваёй крамай павесіць ангельскамоўную шыльду – вы заплаціце салідны падатак. І справа туі ня ў тым, каб садраць лішнія грошы ў бюджэт краіны. Мэта гэтага - абараніць саму краіну.

Прыклад мы бачым ва Ўкраіне: за слова па ўкраінску на акупаваных тэрыторыях чалавека хутчэй забьюць, чым не забьюць. Бо ідэолагі рускага фашызму ў Крамлі разумеюць: усё пачынаецца з мовы. Спачатку – руская мова, і ўжо потым – «іскандэры».

Чаму такія ісьціны зразумелыя мне, які мае толькі звычайны дыплом журфаку БДУ (дзе, як кажуць, чыталі лекцыі пра ўсё і пра нішто), ня мае ні навуковых працаў, ні навуковых ступеняў – і незразумела тым, хто гэтых працаў мае дзясяткі і мае дыпломы дактароў навук?
1.4K viewsedited  18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 20:25:44 Чорны дзень сёньня ў Лукашэнкі. Абсалютна ясна, што ягоная істэрыка супраць Захаду — гэта рэакцыя на рашэньне лідэраў G7 прыцягнуць Пуціна і яго да адказнасьці за вайну ва Ўкраіне.

Тое, што сказана пра «адказнасьць», а не пра суд у Гаазе, не павінна падманваць: ён памятае, што ў дачыненьні да ягонага сябра Мілошавіча таксама казалі пра адказнасьць; больш канкрэтныя юрыдычныя фармулёўкі ўвогуле не ў стылістыцы падобных калектыўных заяў. Але вядома, дзе скончыў Мілашавіч.

Хутчэй за ўсё, рэжым Лукашэнкі не абрынецца раней, чым абрынецца рэжым Пуціна. Будзем рэалістамі: адбыцца гэта можа праз працяглы час. Але несумненна, што пасьля Ўкраіны Пуціна не чакае ні палац у Геленджыку, ні нават манашаскі скіт на ягоным любімым Валдаі. Чакае яго толькі міжнародны суд. Лукашэнку таксама ня варта разьлічваць на Рублёўку: калі ў Расеі новая ўлада будзе зацікаўленая хоць у мінімальнай палітычнай і эканамічнай нармалізацыі з Захадам, Масква аддасьць і Пуціна, і Лукашэнку «на раз».

А памятаеш, Саша, у дзень інаўгурацыі (яшчэ першай, у ліпені 1994), мы, дэпутаты БНФ, казалі табе: хоць і несумленным чынам абраўся ты прэзыдэнтам, але калі ўжо так атрымалася —будуй незалежную Беларусь. Усе магчымасьці пачаць у той дзень сваю прэзыдэнцкую біяграфію з чыстага аркуша ў цябе былі, як і магчымасьці зрабіць Беларусь ня менш, а то і больш заможнай краінай, чым сёньняшнія яе суседзі з ЭЗ.

І яшчэ мы табе казалі (ды не — крыкам крычалі) — ня лезь у Расею, бо кепска будзе!

Стэнаграму паседжаньня ВС у дзень інаўгурацыі ў Нацыянальнай бібліятэцы перавялі са свабоднага доступу ў спэцхран, але, думаю, у цябе яна ёсьць. Пачытай.
2.6K viewsedited  17:25
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 16:07:46
437 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 16:07:46 Фінальныя дынамічныя кадры фільму “Дэпутаты” (1991), які пры Лукашэнку ніколі не паказвалі. Шушкевіч, Кебіч, Пазьняк, Лукашэнка, Ганчар, Карпенка, дэпутаты БНФ і КПСС.
433 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 11:04:53 НЕ ЧАКАЙЦЕ АД ЛУКАШЭНКІ ЧАЛАВЕЧНАСЬЦІ

На афіцыйным партале прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, незаконна занятым грамадзянінам Лукашэнкам А.Р., да гэтага часу не зьявілася слоў спачуваньня з прычыны сьмерці першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча.

Гэта лагічна: Лукашэнка ня мае ніякага дачыненьня ні да абвяшчэньня Вярхоўным Саветам беларускай незалежнасьці 25 жніўня 1991, ні да ратыфікацыі Белавескіх пагадненьняў аб мірным дэмантажы СССР у сьнежні 1991, ні да стварэньня падмуркаў беларускай дзяржаўнасьці (уласнай фінансавай сыстэмы, войска, мытні, памежнай службы і г.д.), якое прыпала якраз на гады старшынёўства Шушкевіча ў 1991-1993. За чатыры гады сумеснага дэпутацтва я ня памятаю ніводнага законапраекта, у распрацоўцы якога Лукашэнка прымаў хаця б мінімальны ўдзел.

Нарэшце, Станіслаў Станіслававіч быў нацыянальна сьвядомым, беларускацэнтрычным чалавекам, які шанаваў беларускую мову, паважаў беларускіх пісьменьнікаў, беларускіх мастакоў, беларускі тэатар, беларускіх кінатворцаў, беларускіх фотамастакоў, беларускіх кампазытараў, беларускіх сьпявакоў, беларускіх майстраў танцавальнага мастацтва. Ён разумеў, што без нацыянальных культурных каштоўнасьцяў нацыя загіне.

Лукашэнка ж з поўным правам можа паўтарыць словы Гебельса «Калі я чую слова „культура“ — рука цягнецца да пісталета», удакладніўшы, што мае на ўвазе беларускую нацыянальную культуру. Апошні пэрсаналізаваны зварот на «прэзыдэнцкім» партале — віншаваньне з днём народзінаў расейскага сьпявака Філіпа Кіркорава. Папсу «русского мира» адорвае ён ордэнамі і прэміямі, для беларускіх жа творцаў — звальненьні, штрафы, турма, эміграцыя, існаваньне на мяжы жабрацтва.

У свой час Шушкевіч паспрыяў таму, каб Лукашэнка быў прызначаны старшынём так званай «антыкарупцыйнай камісіі», што дазволіла дырэктару адстаючага саўгасу пачаць старт да вяршыні ўлады. Хаця б нейкая ўдзячнасьць чалавечая мусіла б быць.

Але пра што гэта я? Несумяшчальныя рэчы — чалавечнасьць і Лукашэнка.
495 viewsedited  08:04
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 13:47:45 СТАРЭНЬНІ ШАЛІК ШУШКЕВІЧА

З таго, што зрабіў Станіслаў Шушкевіч, самым вялікім ягоным дасягненьнем бачыцца падпісаньне Белавескіх пагадненьняў, якія паставілі кропку ў існаваньні СССР.

І гэта будзе ўпісана (ужо ўпісана) ва ўсясьветную гісторыю.

З таго, што мог бы зрабіць, але не зрабіў — не перашкаджаць ініцыятыве БНФ правесьці датэрміновыя выбары ў 1992 годзе новага парлямэнту (што было лягічна: новая краіна — новая ўлада).

Перакананы, што новы парлямэнт быў бы куды больш дэмакратычным і лёс Беларусі склаўся б інакш. Ва ўсялякім разе, чалавек з прозьвішчам Лукашэнка ўплываў бы на гэты лёс у мінімальнай ступені.

Будучыя біёграфы і гісторыкі дадуць аб’ектыўныя ацэнкі Шушкевічу як палітыку, сёньня ж хачу сказаць пра абсалютна для мяне бясспрэчнае: ён быў чалавекам, які ўспрымаў уладу як магчымасьць нешта зрабіць і на нешта паўплываць, а не як спосаб палепшыць сваё матэрыяльнае і фінансавае становішча. Вельмі-вельмі рэдкая якасьць.

Праілюструю гэтае сьцьвярджэньне радкамі, якімі завяршаю кнігу «Дзевяноста трэці».

«... Як і іншыя дэпутаты Апазыцыі БНФ, я ня ўдзельнічаў у галасаваньні 26 студзеня 1994 года за адстаўку Шушкевіча. Мы ўвогуле не апускалі бюлетэні ў скрыні, хаця і разумелі па настроі большасьці дэпутацкага корпусу, што гэтым разам нам ня ўдасца заблякаваць галасаваньне. Калі позна ўвечары старшыня падліковай камісіі абвясьціў сумныя для Шушкевіча вынікі, паседжаньне сэсіі скончылася, і Шушкевіч выйшаў у бакавыя дзьверы за прэзыдыюмам — звычайна ён пакідаў свае рэчы ў пакоі за Авальнай заляй (кабінэт старшыні быў ужо ў будынку былога ЦК).

Я пайшоў усьлед за Шушкевічам. Спачатку я хацеў выказаць заўвагі адносна ягонага выступу перад галасаваньнем (выступ сапраўды быў ня самым удалым), але калі ўжо ўвайшоў у пакой, проста выказаў спачуваньне. Шушкевіч ужо быў у паліто і зьбіраў у папку паперы, а потым апрануў шалік.

Гэта быў ісьляндзкі шалік шэра-крэмавага колеру са сьветлымі палоскамі на канцах, якія ў пачатку 80-х завезьлі ў Савецкі Саюз у даволі вялікай колькасьці (невядома, зь якой нагоды — здаецца, «калашнікавы» ў Ісьляндыю Масква не пастаўляла). Набыць яго можна было толькі «па знаёмстве», але ён быў даволі распаўсюджаны.

Я глядзеў на гэты стары шалік, які папраўляў на сабе чалавек, што яшчэ чвэрць гадзіны таму быў кіраўніком дзяржавы, і адчуваў, наколькі абсурдным было абвінавачваньне яго ў карупцыі з вуснаў сіпатага дырэктара саўгаса. Я дакладна ведаў, што некаторыя намесьнікі старшынь аблвыканкамаў клалі сабе ў кішэню сотні тысяч даляраў хабару за ліцэнзіі на рээкспарт нафты, што «актывы» аднаго з віцэ-прэм’ераў ацэньваліся ў дваццаць мільёнаў даляраў, што сотні менш значных чыноўнікаў мелі фірмы, якія штомесяц прыносілі ім даходы ў дзясятак разоў большыя за афіцыйныя зарплаты — і ўсё гэта мог мець ён, кіраўнік дзяржавы. Мог, пры жаданьні. Але не захацеў, і вось цяпер сыходзіць, маючы тое, з чым і прыйшоў на вышэйшую пасаду.

Была ў гэтым нейкая вялізная несправядлівасьць, адчуваньне якой абвастрылася потым, калі той дырэктар саўгасу стаў прэзыдэнтам і разам са сваім атачэньнем паказаў зусім іншыя спосабы жыцьця і іншы ўзровень уласнага дабрабыту.

Каля я вяртаўся ў Авальную залю, думаў пра тое, што яшчэ пару гадзінаў таму, калі б Шушкевіч патэлефанаваў Ельцыну і папрасіў падтрымкі (а Шушкевіч падтрымаў Ельцына ў крытычныя для таго дні восені 93-га) — расейскі прэзыдэнт адным званком Кебічу мог бы спыніць тое, што адбылося ў Авальнай залі. Але цяпер было ўжо позна".

Зямля Вам пухам, Станіслаў Станіслававіч. Вечная памяць.
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31833769.html
55.3K views10:47
Адкрыць / каментаваць