Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-07-15 17:23:17
Пра імперскія амбіцыі ў дачыненьні да Ўкраіны і Беларусі “дэмакратычнай”, як лічылі на Захадзе, Расеі было сказана на нашай зь Зянонам Пазьняком і Вячаславам Чарнавілам сумесная прэс-канфэрэнцыя ў Кіеве, у сакавіку 1996. Крайні зьлева - Дзьмітро Панамарчук.
639 views14:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 08:39:41 Украінскія вайскоўцы дэманструюць рашучую і разам з тым філігранную працу, зьнішчыўшы за два тыдні амаль два дзясяткі расейскіх сховішчаў зброі. За тыдзень Украіна не згубіла ніводнага квадратнага метру сваёй тэрыторыі.

Пуцін адказвае на гэта ракетнымі ўдарамі па мірным насельніцтве, па безабаронных людзях, генацыдам на акупаваных тэрыторыях, кідаючы ў пекла ўсё новыя тысячы расейскіх салдат.

У пачатку вайны я прагназавпў, што ахвяры ніяк не паўплываюць на падтрымку вайны грамадзянамі Расеі. Многім такая ацэнка здавалася памылковай.

Масква даўно ўжо не паведамляе пра колькасьць ахвяраў з расейскага боку. Паводле Кіева, лічба імкліва набліжаецца да 40 000.

І тым ня менш, большасьць расейцаў падтрымлівае вайну.

Колькі расейцаў мусіць быць забіта, каб расейскі народ узьняўся і зрынуў дыктатара? 400 000? Чатыры мільёны?

Мой адказ — і нават пры 40 мільёнах ахвяраў расейскі народ не зварухнецца. Занадта ўжо моцныя — імперскія — “скрепы” сьціскаюць ягоную сьвядомасьць.
1.5K views05:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 10:09:54 Міф, што “народ напугали мовай», пачаў гучаць недзе ў пачатку 2000-х, калі рэаліі забыліся. Пагартайце газэты пачатку 90-х — пра “насильственную белорусизацию» пісалі толькі адкрыта шавіністычныя выданьні, кшталту “Славянского набата”.

Галоўнымі фактарамі на выбарах 1994 былі цяжкая эканамічная сітуацыя, традыцыйная доя пэрыядаў трансфармацыі (адсуль і жаданьне вярнуцца “назад в СССР” - людзі імгненна забыліся, як было ў тым СССР), і карупцыя ў атачэньні Кебіча (на чым і згуляў Лукашэнка, адразу ж пасьля прыходу да ўлады ўзьняўшы ўзровень карупцыі на парадак).

Але галоўнае, паўтару — нізкі ўзровень нацыянальнай сьвядомасьці і палітычнай культуры. Ні ў якой іншай краіне чалавек, які супраць Незалежнасьці, не перамог бы.
3.7K views07:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 20:06:17 Мы не павінны забывацца, што калі б ў пачатку 90-х Украіна не была вымушаная саступіць неверагодна моцнаму ціску Захаду (найперш ЗША) і аддаць сваю ядзерную зброю Расеі — цяперашняй вайны не было б. Не было б і 2014 году, не было б ні Крыму, ні Данбасу.

Ключавыя словы тут — ціск Захаду.

Вось чаму (дакладней, таксама і з гэтай прычыны) Захад абавязаны абараняць Украіну. А для ЗША і Вялікабрытаніі, якія падпісалі Будапэшцкі Мэмарандум, гэта яшчэ і прававы абавязак, як бы там ні гуляліся некаторыя амэрыканскія і брытанскія “прававеды” са словам “гарантыі”.
1.6K views17:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 10:19:12
Заява дэпутата Лукашэнкі ў верасьні 1993, фота - з выбарчага плакату 1994.
1.6K views07:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 09:52:31 Вось чаму я застаюся праціўнікам прэзыдэнцтва і прыхільнікам парламенцкай рэспублікі.

Вось чаму небясьпечна гучыць заклік “Мы патрабуем прэзыдэнцкіх выбараў як найхутчэй”. Пасьля падзеньня рэжыму трэба некалькі гадоў максымальнага дзяржаўнага спрыяньня разьвіцьцю нацыянальнай адукацыі, культуры,
кнігадруку, дзяржаўнай нацыянальнай асьветы праз СМІ (калі хочаце — так, прапаганды, бо на вайне вядзецца прапаганда супраць ворага, а вораг у галовах людзей замацаваўся трывала - «русский мир». Патрэбнае інтэнсіўнае “раззамбіраваньне”).

Патрэбны этап, які мусіў адбыцца пасьля 1991, але не адбыўся, і прывёў да трагічных вынікаў.

Паважаю ўсіх, хто пачаў часьцей ўжываць беларускую мову, чытаць беларускіх аўтараў, вывучаць нацыянальную гісторыю.

Гэта —правільны шлях.

Вось у гэтым рэчышчы — нацыянальнага будаўніцтва — і бачыцца падмурак нязрушнасьці Беларусі як незалежнай краіны.
1.6K viewsedited  06:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 09:52:31 Набліжаецца чарговая (28-я ўжо) гадавіна выбараў-1994, і зноў будуць спрэчкі — як, чаму, хто вінаваты і г.д.

Мой адказ такі: усё вызначыла нізкая нацыянальная сьвядомасьць большасьці насельніцтва і жаданьне “каб было, як у СССР”.

Папуліст можа перамагчы ў любой краіне, у тым ліку і суседніх з намі. Але ні ў Літве, ні ў Польшчы, нідзе ня мог і ня можа перамагчы той, хто выступае супраць незалежнасьці краіны.

Ня тое сумна, што Незалежнасьць была дасягнутая намаганьнямі 30-50 тысяч прыхільнікаў БНФ у Менску і рэгіёнах (0,5% насельніцтва) — рэвалюцыю заўсёды робіць актыўная меншасьць (у 1989 у Чэхаславакіі на плошчы было 150 тысяч, гэта 1%}. Дрэнна тое, што бодьшасьць насельніцтва цягам 1991-1993 так і не ўсьвядоміла важнасьці існаваньня сувэрэннай дзяржавы.

За некалькі гадоў адноснай дэмакратыі (1991-1993) нацыянальныя сілы зрабілі неверагодныя высілкі, каб каштоўнасьць Незалежнасьці ўсьвядомілі як мага больш людзей — але гэта было цяжка ва ўмовах манапалізацыі СМІ Кебічам, які ўжо ў 1992 “раскаяўся” у тым, што ў 91-м падтрымаў Незалежнасьць.

І тым ня менш — быў створаны падмурак дзяржаўнасьці (уласнае войска, уласная мытня і памежная служба, уласная грашовая сыстэма), Беларусь заявіла пра сябе на міжнароднай арэне як краіна, якая крочыць у сям’ю
цывілізаваных народаў, адчыняліся беларускія школы, выходзілі беларускія кніжкі, вярталіся зь нябыту імёны белускіх патрыётаў.

Толькі гэта не цікавіла большасьць насельніцтва і не ўспрымалася ніякім дасягненьнем. Яны палівалі брудам БНФ і «эту вашу независимость» — тое, што Незалежнасьць ратуе іх дзяцей і ўнукаў ад гібелі ў “гарачых кропках”, (пра што мы ўвесь час казалі) было занадта складана для іх разуменьня.

Літоўцы ва ўмовах эканамічнай блакады Крамля правялі дзьве зімы ў халодных кватэрах — абы захаваць незалежнасьць. У беларусаў сытуацыя ў 1991-1994 была непараўнальна лепшае (і ня трэба экстапаліраваць расейскія пужалкі пра “ліхія 90-я” на Беларусь. Не было ў нас такога разгула крыміналу, як у РФ, і масавага голаду не было. Жылі - так, не багата (як заўсёды і бывае ў пераломны час, гэта прайшлі тая ж Літва, і Подьшча, і іншыя краіны).

Патрабавалася яшчэ 5-6 гадоў парламннцкай дэмакратыі — і ніякія лукашэнкі ўжо не маглі б вярнуць краіну ў расейскае стойла.

І тут узьнікае пытаньне пра адказнасьць палітыкаў. “Маладыя ваўкі” вырашылі згуляць на настальгічных пачуцьцях — Незалежнасьць і нацыянальныя каштоўнасьці ў якасьці пастулатаў яны не ўспрымалі (“Суверенитет не есть икона, на которую нужно молиться» — Булахаў). Гэта супала з інтарэсамі спецслужбаў РФ, якія ўжо пачыналі весьці адрозную ад Крамля гульню і паставілі на афіцэра памежных войскаў КГБ, у свой час камісаванага з прычыны псіхічнага нездароў’я і таму кіруемага.

Нягледзячы на супраціў БНФ, было ўведзена прэзыдэнцтва. І ўжо
ніякія камбінацыі, ніякія кааліцыі не маглі прадухіліць абраньне насельніцтвам “нашыва Сашы”, які паабяцаў ўсё вярнуць “как в СССР”.

Маладыя павінны ведаць, а мае равесьнікі ўзгадаць, што ўвесь 1993 год па дзяржаўных СМІ (і ў Менску, і ў рэгіёнах) ішла шалёная прапаганда супраць Незалежнасьці, за саюз з Расеяй, і перад выбарамі 1994 яна дасягнула піку.

Фактычна, дзяржСМІ працавалі на Лукашэнку, на ягоныя ідэі саюзу з Расеяй, якія ён дэкляраваў значна больш гучна і энэргічна, чым Кебіч (“Я готов на коленях ползти в Россию»).

На выбарах 1994 той, хто выступаў (ці выступіў бы) з пазыцыі Незалежнасьці і нацвянальных каштоўнасьцяў, ня меў ніякага шанцу. Толькі — за аднаўленьне СССР, мінімальна - за “дружбу с великой Россией, без которой нам не прожить».

Ці сёньня ўсьведамляе большасьць насельніцтва (хаця б 50% плюс адзін голас) Незалежнасьць як каштоўнасьць? Сумняюся, што 28 гадоў лукашызму гэтаму спрыялі. А калі ўлічыць, што сучаснасьць ставіць знак роўнасьці паміж Незалежнасьцю і анты-расейскаімпэрскасьцю — баюся, што сёньня ў выпадку нават свабодных прэзыдэнцкіх выбараў (да якіх заклікаюць некаторыя) людзства ізноў прагаласуе за Лукашэнку 2.0 — прарасейскага і антынацыянальнага (што і паказаў пачатак прэзыдэнцкай кампаніі 2020-га).
1.4K views06:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 10:07:06 Пішуць, што 50% немцаў баяцца сустрэць зіму ў халодных дамах, што Шольц назваў рост цэнаў “сацыядьнай выбухоўкай”, што кіраўнікі піўных канцэрнаў папярэджваюць: без расейскага газу піўная вытворчасьць істотна ўпадзе.

Перспектыва, канешне, кепская.

Праблема ў тым, што калі падзе Ўкраіна, Пуцін пойдзе далей. І калі рускія будуць стаяць у Берліне — 50% немцаў могуць быць у магілах, а другім 50% будзе не да піва.
1.7K viewsedited  07:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 09:07:47 Калі чытаеш, зь якім цынічным спакоем на працэсе супраць Аўтуховіча, Гундара, Маёравай і іншых паводзіць сябе судзьдзя (“судзьдзя ўважліва выслухаў верш Гундара і загадаў выдаліць яго з залы”, “судзьдзя выслухаў заяву пра невыносныя ўмовы ў сьледчым ізалятары і заявіў, што гэта не адносіцца да яго кампэтэнцыі”) — разумееш адну рэч.

Пасьля перамогі над рэжымам Лукашэнкі (калі-небудзь яна адбудзецца) гэтыя судзьдзі заявяць, што дзейнічалі строга па закону, па інструкцыях — і, я ў гэтым перакананы, пазьбегнуць адказнасьці. Іншыя судзьдзі, іх калегі, пазбавяць іх гэтай адказнасьці. Адбывацца гэта будзе на фоне істэрыі “Ня трэба помсты!”, “Ня трэба паляваньня на вядзьмарак!” - як ужо было ў жніўні 1991, калі Пазьняка зацкавалі за тое, што сказаў пра люстрацыю.

Люстрацыі пасьля 1991 не адбылося. Вынікі вядомыя.

Але галоўнае, паўтараю — адвакаты дакажуць, а судзьдзі пацьвердзяць, што ўсё было ў адпаведнасьці з законам. Бо адказнасьці за парушэньне Канстытуцыі (а Канстытуцыя, што старая, што новая) гарантуе свабоду слова, свабоду мітынгаў, пікетаў і шэсьцяў, у КК няма. Тое ж тычыцца і сілавікоў.

Так будзе, не сумнявайцеся. У Польшчы пасьля падзеньня рэжыму за рэпрэсіі былі асуджаныя менш за 20 (!!!) сілавікоў — прафэсійная праца адавкатаў і карпаратыўная судзейская салідарнасьць.

Вось чаму павінна быць люстрацыя. Татальная люстрацыя. Ня верце словам “не ўсе судзьдзі прадажныя”, “ня ўсе сілавікі - падонкі”, “сярод іх ёсьць і нармальныя людзі”.

Няма там “нармальных”. Яны мелі магчымасьць зрабіць выбар, калі не за 28 гадоў, дык за апошнія два. (Я не кажу пра тых, хто патаемна перадае інфармацыю грамадзкім структурам).

Усе, хто на пасадах судзьдзяў, хто ў сыстэме пракуратуры, усе сілавікі — падкрэсьліваю, усе — павінны быць падвергнутыя татальнай люстрацыі, пазбаўленыя грамадзянскіх правоў (права галасаваць, права займаць пасады ці ўвогуле працаваць у дзяржаўных структурах).

Любы першакурсьнік юрфаку будзе непараўнальна больш кваліфікаваным судзьдзёй, чым асоба з “вопытам” у лукашысцкай сыстэме.

І так, абавязкова выкрэсьліць гады службы рэжыму з працоўнага стажу.
4.6K viewsedited  06:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-26 14:32:27 Пишу по-русски, т.к. после одной реплики некоторые украинские друзья упрекнули меня, что я не хочу победы Украине (вероятно, не всё поняли по-беларуски). Нет, я как раз всей душой, всем сердцем хочу ей победы. И именно потому и пишу про тревожные тенденции, в которых вина не украинцев, героически сражающихся за свободу и независимость, а тех, кто должен, кто обязан нанести сокрушительное поражение РФ. Иными словами – ликвидировать Россию как империю (именно как империю). И кто реально может это сделать.

Наивно полагать, что население, для половины которого унитаз – это что-то вроде андронного коллайдера, снесёт режим из-за невозможности купить новую модель айфона или даже пустоты своих холодильников. Голодать будут, подоконники грызть начнут, супы из обуви варить – но продолжат поддерживать Путина, ибо – «возврат исконно русских земель» и «величие России».

Имперское сознание, сформировавшееся веками.

Победить империю можно только военным путём. Но Запад этого не желает.

Меж тем, в 2014 году, после аннексии Крыма, США обязаны были раз и навсегда отучить Кремль от инстинкта экспансии, как минимум – вышвырнуть русские войска из Крыма и Донбасса. Ибо Вашингтон гарантировал Украине (Беларуси, кстати, тоже) защиту суверенитета по Будапештскому меморандуму – за вывод ядерного оружия (отметим исключительно недальновидное решение Клинтона – передать его России). Именно на условиях западных (прежде всего США) гарантий суверенитета Киев согласился вывести ядерные боеголовки.

Не знаю, что должен был в той ситуации сделать президент Обама – потопить несколько российских кораблей (вероятно, хватило бы этого), потопить весь Черноморский флот РФ, потопить Севастополь – или, наоборот, дать всем семьям путиноидов гражданство США и по миллиарду долларов, чтобы только Россия убралась с Украины. Я не президент США. Но сделать Обама должен был всё возможное, чтобы в кратчайший срок русские оставили Украину в покое. В результате, через несколько месяцев Обама … поставил украинской армии одеяла и сухие пайки.

С этого момента Путин понял, что он может делать всё, что угодно.

К великому сожалению, похоже на то, что сейчас западные лидеры совершают ещё более тяжкую ошибку, всячески избегая непосредственного противостояния НАТО с агрессором. Тяжкую по той причине, что, если Путин победит в Украине (а победой для него будет хотя бы даже закрепление на ныне занятых территориях), на Украине он не остановится.
4.2K views11:32
Адкрыць / каментаваць