Get Mystery Box with random crypto!

Пішуць, што 50% немцаў баяцца сустрэць зіму ў халодных дамах, | НАВУМЧЫК

Пішуць, што 50% немцаў баяцца сустрэць зіму ў халодных дамах, што Шольц назваў рост цэнаў “сацыядьнай выбухоўкай”, што кіраўнікі піўных канцэрнаў папярэджваюць: без расейскага газу піўная вытворчасьць істотна ўпадзе.

Перспектыва, канешне, кепская.

Праблема ў тым, што калі падзе Ўкраіна, Пуцін пойдзе далей. І калі рускія будуць стаяць у Берліне — 50% немцаў могуць быць у магілах, а другім 50% будзе не да піва.