Get Mystery Box with random crypto!

Мы не павінны забывацца, што калі б ў пачатку 90-х Украіна не | НАВУМЧЫК

Мы не павінны забывацца, што калі б ў пачатку 90-х Украіна не была вымушаная саступіць неверагодна моцнаму ціску Захаду (найперш ЗША) і аддаць сваю ядзерную зброю Расеі — цяперашняй вайны не было б. Не было б і 2014 году, не было б ні Крыму, ні Данбасу.

Ключавыя словы тут — ціск Захаду.

Вось чаму (дакладней, таксама і з гэтай прычыны) Захад абавязаны абараняць Украіну. А для ЗША і Вялікабрытаніі, якія падпісалі Будапэшцкі Мэмарандум, гэта яшчэ і прававы абавязак, як бы там ні гуляліся некаторыя амэрыканскія і брытанскія “прававеды” са словам “гарантыі”.