Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-06-25 23:32:36 Чэскія палітыкі выяаілі поўны інфантылізм, забараніўшы выдачу кароткатэрміновых віз грамадзянам Беларусі фактычна на год. Я зараз не пра турызм. Для тысяч беларусаў у Чэхіі, якія ня могуць прыехаць на Радзіму, гэта, сярод іншага, азначае немагчымасьць ўбачыць родных. У маім выпадку гэта азначае, што, найхутчэй, я ўжо не ўбачу сваіх бацькоў (яно і раней, каб атрымаць візу, і ім, і мне даводзілася прайсьці сем колаў бюракратычнага пекла, цяпер жа і гэта немагчыма). Паўтараю, гэта закранае тысячы людзей.

Тут важна адразу прадухіліць папрокі, што, маўляў, хай беларускія ўцекачы радуюцца, што іх увогуле пусьцілі ў Чэхію, што ім далі прытулак – чэхі рабіць гэта былі не абавязаныя.

Абавязаныя. Чэхія падпісалап адпаведныя міжнародныя дакумэнты па правах уцекачоў, і яна АБАВЯЗАНАЯ даваць прытулак тым, хто спазнае перасьлед. Альбо хай разрывае гэтыя пагадненьні і пераходзіць у тую катэгорыю, дзе Паўночная Карэя, Ррасея ды некаторыя іншыя краіны.

А вось выдаваць звычайныя візы – так, чэхі не абавязаныя. Гэта ўжо пытаньне нават не гуманізму (які там гуманізм), а звычайнай палітычнай сьпеласьці, палітычнага прафэсіяналізму.

Чэскія палітыкі ганарацца, што правялі дэкамунізацыю, але цяперашняе іх рашэньне сьведчыць, што ў шэрагу пытаньняў яны кіруюцца самымі горшымі традыцыямі Леніна-Сталіна, узяўшы за прыклад заганны прынцып “калектыўнай віны” і “калектыўнай адказнасьці”.

Пра далёкія наступствы чэска-беларускіх дачыненьняў я ўжо не кажу – як і большасьць сучасных эўрапейскіх палітыкаў, чэская новая палітычная генэрацыя думае у катэгорыі ў лепшым выпадку 48 гадзінаў.

Ад Вацлава Гавала, імя якога яны так любяць прыгадваць, у іх ужо мала што засталося.
3.0K views20:32
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 14:43:46 Перакананы, што Пуцін мае намер прабіваць праз Літву «калідор» да Калінінграду – найхутчэй, з дапамогай т.зв. «беларускага» войска, якое цяпер знаходзіцца ў ягоным поўным распараджэньні.

Прамое сутыкненьне з NATO? А хто сказаў, што Пуцін гэтага баіцца? Па-мойму, прамога сутыкненьня з Пуціным баіцца менавіта NATO, пра што яго кіраўнікі рэгулярна заяўляюць у сувязі з Украінай.

Пуцін жа гэтага не баіцца і, больш за тое – ён гэтага дамагаецца. Тым больш, калі ёсьць магчымасьць паслаць не ўласнае, а «беларускае» войска.

Увогуле, надышоў час чытаць словы так, як яны былі сказаныя. Крэмль даўно даў зразумець, што вайна ва Ўкраіне – гэта вайна з Захадам. І менавіта гэта павінны былі пачуць кіраўнікі NATO – і адказаць адразу і адэкватна, адказаць так, каб у Масквы на стагодзьдзі адбілася ахвота «сабіраць землі».

«Адразу» – гэта значыць, у 2008-м, калі была Грузія, ці ў крайнім выпадку ў 2014-м, калі быў Крым. Люты 2022-га быў апошняй магчымасьцю.

Цяпер ужо позна. Вельмі хочацца памыліцца, але падобна на тое, што ваяваць з імпэрыяй войскам NATO давядзецца ўжо на сваёй тэрыторыі.
1.7K views11:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 10:11:29
Васіль Быкаў: «У мяне да Ўкраіны самае шчымлівае пачуцьцё, часам большае, чым да Беларусі. Можа таму, што маладосьць мая зьвязаная была зь ёй (Сумшчына, Харкаўшчына, Чарнігаўшчына, Кіраваградчына, Умань — Вапнярка, Мікалаеў)…» https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31908726.html
697 views07:11
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 18:24:47
Затрыманы сёньня ГУБАЗІКам Мікола Маркевіч (другі справа) у часе галадоўкі дэпутатаў БНФ супраць лукашысцкага рэфэрэндуму, 11 красавіка 1995 г.
570 views15:24
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 23:21:06 Выдаленьне імя Васіля Быкава са школьнай праграмы ва Ўкраіне тлумачаць саўдзелам Беларусі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны.

І сьведчыць гэта пра поўнае няведаньне цяперашнімі кіраўнікамі Ўкраіны палітычных рэалій у Беларусі, што, зрэшты, дэманструецца ледзь не штодня на ўзроўнях больш высокіх, чым чыноўнікі міністэрства адукацыі.

Я ўжо не кажу пра гісторыю Беларусі — даўную і нядаўнюю.

Можна было б узгадаць, што 17-гадовы Васіль Быкаў сустрэў вайну ва Ўкраіне, на ўкраінскай зямлі прыняў свой першы бой, за яе праліў сваю кроў, і нават «пахаронка» ягоным бацькам прыйшла ў Украіны — імя Быкава было на абяліску каля Кіраваграду).

Ці прыгадаць, што Васіль Быкаў вітаў вынікі рэфэрэндуму ў сьнежні 1991-га, на якім 90% украінцаў выказаліся за Незалежнасьць

Васіль Быкаў выступіў супраць імпэрскіх памкненьняў дэпутата Лукашэнкі яшчэ ў 1993-м годзе, і быў адным з самых пасьлядоўных ягоных крытыкаў як прэзыдэнта. Менавіта з гэтай прычыны ён быў вымушаны пакінуць Беларусь і апошнія гады жыцьця правесьці на чужыне.

Увесь гэты час, нагадаю, кіраўнікі Ўкраіны сустракаліся, цёпла віталіся і нават цалаваліся з Лукашэнкам. Ні слова асуджэньня ні ягонай зьнешняй палітыкі, накіраванай на інтэграцыю з Расеяй, ні дыктатарскіх мэтадаў мы ад іх ня чулі.

Цяпер, калі тая палітыка прывяла да ператварэньня Беларусі ў пляцдарм для расейскай агрэсіі — вінаваты, аказваецца, Васіль Быкаў!

Ну ці не абсурд?

Застаецца верыць, што калі-небудзь Гасподзь верне розум тым, хто яго згубіў.

І прыгадаць апошнія радкі апошняй кнігі Васіля Быкава"Доўгая дарога дадому":

«Што да мяне, дык пэўне мой лёгас пэсымістычны, хаця мая душа прагне апітымізму. Як некалі пісала вялікая Лэся Ўкраінка: «Без надіі такі сподюваюсь»... https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31901608.html
1.5K views20:21
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 20:03:50 Калі чую спрэчкі, ці з ўласнай нянавісьці да ўсяго беларускага, альбо на загад Крамля Лукашэнка забараняе беларускую мову, зьнішчае беларускую культуру, урэшце, руйнуе дзяржаўную Незалежнасьць, — я прыгадваю словы члена ЦК КПСС, двойчы героя сацыялістычнай працы, дэпутата ВС СССР усіх дзесяці прыжыцьцёвых скліканьняў М. А. Шолахава:

«О нас, советских писателях, злобствующие враги за рубежом говорят, будто бы пишем мы по указке партии. Дело обстоит несколько иначе: каждый из нас пишет по указке своего сердца, а сердца наши принадлежат партии».
1.6K viewsedited  17:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 09:42:21 Разьмяшчэньне на мяжы з Украінай сямі батальёнаў + падразьдзяленьня МУС – наўрад ці імкненьне супрацьстаяць нападу ўкраінскіх войскаў. Кожнаму зразумела, што агрэсіі з украінскага боку ня будўе. А вось у выпадку, калі Пуцін пажадае ізноў пачаць наступ на Кіеў з тэрыторыі Беларусі, гэтыя батальёны могуць быць задзейнічаныя сумесна з расейскімі. Жаданьне ці нежаданьне Лукашэнкі ў выпадку такога рашэньня Крамля нічога азначаць ня будзе.

Аднак найбольш верагодным бачыцца іншае тлумачэньне. Гэта –праява страху Лукашэнкі перад «каліноўцамі» і іншымі баявымі фармаваньнямі беларусаў ва Ўкраіне.

Як гісторык (ва ўсякім выпадку, па адукацыі) Лукашэнка ведае, што нідзе і ніколі дыктатура (ня блытаць з аўтарытарызмам) не зрыналася мірнымі пратэстамі, калі толькі сам дыктатар не вырашаў адыйсьці ад спраў ці яго прыбіраў да сябе Ўладар з непараўнальна большымі паўнамоцтвамі. Сам ад улады Лукашэнка не адмовіцца ніколі, Боскую ж волю нам ведаць ня дадзена.

Адно бясспрэчна: фактар «каліноўцаў» будзе важным складнікам палітычнага працэсу ў Беларусі. А магчыма, на пэўным этапе і вызначальным.
1.0K views06:42
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 10:21:45 Чэхія ў якасьці санкцый заканадаўча спыніла выдачы візаў беларусам, а перад гэтым тое ж самае зрабілі Швэцыя, Эстонія, Фінляндыя, Данія (апошняя з агаворкай «акрамя афіцыйных візытаў» -!!!). Выглядае, гэта кансалідаваная палітыка шэрагу краінаў ЭЗ. Глупства. Такое ж глупства, як і спыненьне год назад авіяпералётаў зь Беларусьсю.

Гэта не азначае, што чэлядзь Лукашэнкі ня зможа лётаць на шопінг у Мілан (жонкі нават унесеных у «чорны сьпіс» чыноўнікаў і бізнэсоўцаў не вылазяць з эўрапейскіх сталіц, у іх даўно ёсьць візы на падставе зарэгістраваных на якім-небудзь Кіпры ўласных фірмаў, проста шлях цяпер займае на некалькі гадзінаў болей).
Гэта азначае, што дзясяткі тысяч беларускіх уцекачоў ня змогуць убачыць сваіх родных. А ў выпадку, калі іх бацькі вельмі сталага веку (як мае) – гэта азначае, што яны ня ўбачаць іх ужо ніколі.

Між іншым, і да гэтага атрыманьне візы было зусім няпростай справай, распавяду, для прыкладу, мэханізм у маім выпадку. Для таго, каб запрасіць бацькоў на пару месяцаў у Прагу, я мусіў ісьці ў банк і замаўляць даведку, што ў мяне ёсьць грошы на іх утрыманьне. Дні праз 3-4 ісьці ў банк забіраць гэтую даведку. Потым ісьці ў паліцыю па справах замежнікаў і падаваць заяўку на візу, запаўняючы пэўныя анкеты (ясна, чарга некалькі гадзін). Праз два тыдні ісьці ізноў і забіраць гэтыя, ужо зацьверджаныя анкеты (таксама чарга, хаця ўжо меншая). Потым перасылаць іх у Віцебск, дзе жывуць бацькі. Бацькі ехалі ў Менск у амбасаду Чэхіі і здавалі пашпарты з маім выклікам (плюс страхоўку, якую трэба было набыць загадзя). Праз пару тыдняў – ізноў ехалі ў Менск, забіралі пашпарты зь візай (здаецца, апошнім часам, перад кавідам, забіраць пашпарты мог і нехта з сяброў).

Юрый Уладзімеравіч Андропаў апладзіраваў такому мэханізму з магілы пад крамлёўскай сьцяной. Але цяпер эўрапейскія кіраўнікі пайшлі значна далей, чым мог марыць нястомны будаўнік «жалезнай заслоны»

Гэта – праява заганнай практыкі «калектыўнай віны» і «калектыўнай адказнасьці», дзіўным чынам перанятай некаторымі сучаснымі эўрапейскімі палітыкамі у Сталіна-Гітлера. Гэта – сьведчаньне іх палітычнай, гістарычнай, ды – якой хочаце інфантыльнасьці.

Заўсёды казаў пра сваё неадназначнае стаўленьне да санкцый. Адна справа – санкцыі пэрсанальныя (Лукашэнка і ягонае атачэньне), санкцыі супраць сілавых структураў (тым часам як і сёньня ні КДБ, ні ГУБАЗІК ня ўнесеныя ў сьпісы тэрарыстычных арганізацый). І зусім іншае – санкцыі супраць народа, ад якога на захадзе чакаюць, што, сьціснуты эканамічна і сацыяльна, ён паўстане супраць рэжыму.

Не паўстане. Ва ўмовах, калі сілавікамі развязаны татальны, бязьмежны тэрор, не паўстане. Два апошнія гады – пацьверджаньне гэтаму.

Увогуле ж, у Беларусі пагаршэньне эканамічнай сытуацыі і рэпрэсіі ніколі не прыводзілі да дэмакратычных зьменаў. Народнай рэвалюцыі жніўня 91-га (здабыцьцю Незалежнасьці) папярэднічалі пяць гадоў перабудовы і галоснасьці, і (што важна), гады значна большай адкрытасьці Захаду.

Ізаляцыя беларусаў ад Захаду – стратэгія Масквы, якая імкнецца максымальна інтэграваць Беларусь у «русский мир». Гэта цалкам супадае з мэтай Лукашэнкі – ператварыць краіну ў канцлягер, у якім дзевяць мільёнаў рабоў будуць абслугоўваць тысячу сем’яў і сотню тысяч сілавікоў.

Гісторыя і сучаснасьць сьведчаць, што такая мадэль можа існаваць дзесяцігодзьдзяммі, што ў маштабах чалавечага жыцьця азначае – бясконца.
1.8K viewsedited  07:21
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 10:01:53 Калі ацэньваць тактыку Крамля, ён пераходзіць да таго, што на мове вайны завецца” пазыцыйнае супрацьстаяньне”. (Гэта калі вы не наступаеце, а замацоўваецеся на занятых пазыцыях, прычым калі пазыцыі гэтыя - гарады і вёскі зь мірным насельніцтвам, дык праціўніку, каб выбіць вас адтуль, давядзецца страляць па мірных людзях. Што -- калі ўжо перайсьці да Ўзброеных сілаў Украіны - у разы нівэлюе эфкетыўнасьць зброі, у прыватнасьці гаўбіц, якая пачала прыходзіць у якасьці заходняй дапамогі).

Словам, “ни мира, ни войны» (на самой справе вайна, канешне, будзе – на акупаваных тэрыторыях зьнішчэньне ўкраінскага насельніцтва ня спыніцца).

Гэта тактыка, а стратэгічная мэта – прымусіць Захад уцягнуць Кіеў у перамовы. Якія могуць цягнуцца гадамі.

На гэтым фоне перад Лукашэнкам узьнікаюць новыя і, трэба аб’ектыўна прызнаць, рэальныя перспектывы ізноў выскачыць сухім з вады.

Ну, калі і не зусім сухім, дык цэлым.
1.9K viewsedited  07:01
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 15:05:45 Пагутарыў зь Ірынай Шушкевіч пра апошнія дні і гадзіны Шушкевіча. і некаторыя дэталі разьвітаньня. Наконт апошняга - нічога іншага, акрамя нізасьці і хамства, ад хамскай ўлады чакаць не даводзіцца. https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31854645.html
1.2K viewsedited  12:05
Адкрыць / каментаваць