Get Mystery Box with random crypto!

Разьмяшчэньне на мяжы з Украінай сямі батальёнаў + падразьдзял | НАВУМЧЫК

Разьмяшчэньне на мяжы з Украінай сямі батальёнаў + падразьдзяленьня МУС – наўрад ці імкненьне супрацьстаяць нападу ўкраінскіх войскаў. Кожнаму зразумела, што агрэсіі з украінскага боку ня будўе. А вось у выпадку, калі Пуцін пажадае ізноў пачаць наступ на Кіеў з тэрыторыі Беларусі, гэтыя батальёны могуць быць задзейнічаныя сумесна з расейскімі. Жаданьне ці нежаданьне Лукашэнкі ў выпадку такога рашэньня Крамля нічога азначаць ня будзе.

Аднак найбольш верагодным бачыцца іншае тлумачэньне. Гэта –праява страху Лукашэнкі перад «каліноўцамі» і іншымі баявымі фармаваньнямі беларусаў ва Ўкраіне.

Як гісторык (ва ўсякім выпадку, па адукацыі) Лукашэнка ведае, што нідзе і ніколі дыктатура (ня блытаць з аўтарытарызмам) не зрыналася мірнымі пратэстамі, калі толькі сам дыктатар не вырашаў адыйсьці ад спраў ці яго прыбіраў да сябе Ўладар з непараўнальна большымі паўнамоцтвамі. Сам ад улады Лукашэнка не адмовіцца ніколі, Боскую ж волю нам ведаць ня дадзена.

Адно бясспрэчна: фактар «каліноўцаў» будзе важным складнікам палітычнага працэсу ў Беларусі. А магчыма, на пэўным этапе і вызначальным.