Get Mystery Box with random crypto!

Калі ацэньваць тактыку Крамля, ён пераходзіць да таго, што на | НАВУМЧЫК

Калі ацэньваць тактыку Крамля, ён пераходзіць да таго, што на мове вайны завецца” пазыцыйнае супрацьстаяньне”. (Гэта калі вы не наступаеце, а замацоўваецеся на занятых пазыцыях, прычым калі пазыцыі гэтыя - гарады і вёскі зь мірным насельніцтвам, дык праціўніку, каб выбіць вас адтуль, давядзецца страляць па мірных людзях. Што -- калі ўжо перайсьці да Ўзброеных сілаў Украіны - у разы нівэлюе эфкетыўнасьць зброі, у прыватнасьці гаўбіц, якая пачала прыходзіць у якасьці заходняй дапамогі).

Словам, “ни мира, ни войны» (на самой справе вайна, канешне, будзе – на акупаваных тэрыторыях зьнішчэньне ўкраінскага насельніцтва ня спыніцца).

Гэта тактыка, а стратэгічная мэта – прымусіць Захад уцягнуць Кіеў у перамовы. Якія могуць цягнуцца гадамі.

На гэтым фоне перад Лукашэнкам узьнікаюць новыя і, трэба аб’ектыўна прызнаць, рэальныя перспектывы ізноў выскачыць сухім з вады.

Ну, калі і не зусім сухім, дык цэлым.