Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-08-12 23:34:08 ПРА ВАЛЕРЫЯ САХАШЧЫКА
Адразу скажу, што я не знаёмы асабіста з Валерыем Сахашчыкам, толькі чуў пра яго добрае ад людзей, не давяраць словам якіх у мяне няма ніякіх падстаў.

Таму пішу пра свае адчуваньні, скажам гэтак, з адлегласьці. Адучуваньні, скажу адразу, добрыя.

Адносна сытуацыі вакол Сахашчык-Пазьняк... Не, пра гэта пазьней. Спачатку агульнае.

Думаю, што зьяўленьне на беларускім палітычным полі такога чалавека, як падпалкоўнік Валерый Сахашчык — калі не галоўная, дык адна з асноўных падзеяў апошняга часу. Мне падаецца, гэта цалкам натуральна. Гэта і павінна было адбыцца ў сытуацыі, калі актыўная, палітызаваная частка грамадзтва пераацэньвае тактыку лідэраў пратэсту 2020 (калі там увогуле была тактыка) і сам мірны характар пратэстаў (лічу, што можна было зьмясьціць Лукашэнку і мірным шляхам, але гэта асобная тэма). Другая (а можа быць, і першая прычына) — вайна Расеі супраць Украіны.

Сахашчык ня мае палітычнага бэкграўнду, але ва ўзаемадачыненьнях з прадстаўнікамі Ўкраіны гэта якраз можа быць плюсам: ён нідзе не зрабіў ніякіх заяваў, якія маглі б быць перашкодай для кантактаў з афіцыйным Кіевам.

Мне даслалі інтэрвію Сахашчыка часопісу «Спецназ» недзе 6-7 гадовай даўніны і, прызнацца, я з трывогай чакаў фразаў, уласьцівых афіцэрам майго пакаленьня, якія пачалі службу яшчэ ў СССР — «Такую страну развалили!», «Растянули Союз по национальным квартирам, а кто подумал об армии?», «Мы были мощной армией и нас все боялись».

Нічога падобнага. Цьвярозая ацэнка і гісторыі, і арміі. Так, ацэнка ваеннага чалавека, лексіка дэсантніка (дэсантнікі вылучаюцца з ваеннага асяродзьдзя, гэта заўсёды была «элітная» група).

Пра «традиции русскогго офицерства», што многіх абурыла. 99,99% афіцэраў у найлепшыя гады Беларусі (1991-1993) выхоўваліся ў арміі на «традицыях русского офитцерства», бо афіцэры-актывісты БЗВ былі з войска звольненыя па загаду людзей з атачэньня Кебіча (на жаль, Шушкевіч іх не абараніў, а магчымасьцяў дэпутатаў БНФ не хапала). У гады Лукашэнкі пра што-небудзь беларускае ў войску ўвогуле гаворкі няма.

Давайце будзем ўспрымаць і людзей, і падзеі ў рэальным кантэксьце. Скажам, нам у школе, ва ўнівэрсытэце ўвогуле не казалі пра БНР. Мае веды пра ВКЛ і БНР у момант, калі я стаў дэпутатам Апазыцыі БНФ, можна было ўмясьціць на старонку тэксту (праз два, а то і праз тры інтэрвалы). Кожны з нас — прадукт выхаваньня. Пытаньне ў тым, ці здольны чалавек вярнуцца да гістарычных каранёў.

Прыгадваецца, як адна дэпутатка, праціўніца БНФ, прыйшла на паседжаньне нашай дэпутацкай групы, каб зблізку паглядзець на прадстаўнікоў руху, які не ўспрымала (бо брала інфармацыю з афіцыйных СМІ). Стаўленьне яе да нас было, мякка кажучы, скептычным. Даволі хутка яе стаўленьне да БНФ і Пазьняка зьмянілася, і праз год Галіна Сямдзянава ўпісала сваё імя ў Гісторыю, унёсшы на Сэсію Незалежнасьці Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Людзі мяняюцца. Не заўсёды мяняюцца да лепшага, але калі зьмяніліся да лепшага — я лічу, што такія зьмены вартыя і разуменьня, і падтрымкі.

Што датычыць дыскусій адносна выказваньняў Сахашчыка пра Пазьняка і Пазьняка пра Сахашчыка, дык мне падаецца, што іх размовы перад форумам у Вільні а ні ў якай ступені не закраналі тэмы стварэньня «кабінэту» і ўдзелу ў ім Сахашчыка. Думаю, ім было пра што паразмаўляць і бяз гэтай тэмы. Прыкметна, што сёньня, праз тры дні пасьля форуму, Пазьняк падтрымаў Сахашчыка (я ўжо прачытаў камэнтары, што, значыць, ён падтрымаў і «кабінэт» — мне падаецца, адно з другога не вынікае).

Слушна, што Сахашчык адразу патлумачыў эскіз сваіх узаемаадносін з журналістамі — што, між іншым, абвяргае ацэнкі яго як чалавека з прамалінейным мысьленьнем і недасьведчанага ў грамадзкіх справах.

Мэта журналіста — выцягнуць з чалавека паболей, і гэта правільна. Гэта ў інтарэсах грамадзтва, у нашым выпадку — беларускага грамадзтва. Але ў інтарэсах беларускага грамадзтва і, даруйце за пафас інтарэсах Беларусі — каб чалавек, які займаецца тым, чым займаецца Сахашчык, гаварыў як меней. Па розных прычынах.У тым ліку — у інтарэсах бясьпекі, і сваёй, і сваіх паплечнікаў.
3.5K viewsedited  20:34
Адкрыць / каментаваць
2022-08-12 10:29:06 Наконт заявы Кіева пра 13 000 тысяч вайскоўцаў ў Беларусі, якія падпісалі згоду браць удзел у вайне з Украінай.

Я б больш паверыў гэтай інфармацыі, калі б было заяўлена толькі, што ў РБ у вайскоўцаў зьбіраюць такія подпісы — сярод 13 тысяч ня можа ня быць уцечкі інфармацыі (ды нават не ўцечцы — кожны трэці раскажа жонцы, кожная другая жонка скажа сяброўцы, і г.д.).

Але дакладная лічба — яе могуць ведаць толькі некалькі вышэйшых афіцэраў. І калі ў Кіева ёсьць «крот» на такім узроўні, у мяне пытаньне: чаму тады напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі быў для Кіева поўнай нечаканасьцю?

Я нават не пра тое, што пра такую магчымасьць гадоў 7-8 таму казаў Пазьняк, а ў апошнія тыдні перад вайной гэта абмяркоўвалася аналітыкамі (хаця, пераважна, са скепсісам). Я менавіта пра сыстэму працы і прыярытэтаў украінскай выведкі.

Альбо заява пра 13 тыс. — сьвядомая дэзінфармацыя? Тады гэта даволі грубая праца.

Зрэшты, калі перад заявай яе аўтар ўзяў на грудзь дзьве-тры чаркі добрай горілкі — тады зразумела, і па-чалавечы ў нечым апраўдана.
2.5K viewsedited  07:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-11 11:42:15 У “Нашай Ніве” быў апублікаваны матэрыял, у якім мне былі прыпісаныя словы пра Занона Пазьняка і Валерыя Сахашчыка, якіх я ніколі не казаў (яны належаць іншаму). На маю просьбу, тэкст выпраўлены.
2.0K views08:42
Адкрыць / каментаваць
2022-08-10 20:18:09 ЧАЁК ДЛЯ ЛУКАШЭНКІ, альбо " ЎДЗЯЧНАСЬЦЬ«. Вядома, што кар’ерным штуршком для Лукашэнкі быў ягоны выступ на нарадзе па фэрмэрству перад Гарбачовым у канцы 80-х. Але на такую нараду трэба было яшчэ патрапіць.

У сваёй кнізе «Дзевяноста чацьверты» цытую падрабязны расповед непасрэднага ўдзельніка падзеяў, былога 1-га сакратара Магілёўскага абкаму Васіля Лявонава, тут жа дам сьціслы пераказ (а то папракаюць, што пішу ў сацсетках занадта даўгія тэксты — а моладзь вялікія тэксты не чытае).

У сярэдзіне 80-х на Магілёўшчыне за кожным маладым кіраўніком адстаючай гаспадаркі быў замацаваны абласны начальнік, які мусіў яму дапамагаць. Над дырэктарам саўгасу «Гарадзец» Шклоўскага раёну А. Лукашэнкам шэфства было даручана не каму-небудзь, а першаму намесьніку старшыні аблвыканкаму і адначасна начальніку абласнога аграпрамысловага ўпраўленьня Яўсею Карнееву. Магчымасьці ў яго былі ў маштабах вобласьці бязьмежныя — у выніку саўгас рэгулярна атрымліваў грошы, тэхніку, угнаеньні, будматэрыялы і г.д. (вось гэтак Лукашэнка"выводзіў" саўгас у «перадавыя»)

Мала таго: Карнееў узяў з сабой Лукашэнку на нараду ў Маскву, дзе мусіў прысутнічаць і генсек Гарбачоў (у свой час — сакратар ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы).

Трэба было паказаць Маскве, што ў Беларусі «расьцяць кадры» — і «кадра» падштурхнулі на трыбуну.

«Кадр» выступіў, Гарбачоў нават уступіў зь ім у дыялёг, пахваліў — і «пацан пошёл к успеху».

І вось дэталь: па дарозе ў Маскву (ехалі цягніком) Лукашэнка бегаў да праваднікоў па чаёк для Карнеевав, частаваў высокага начальніка гарэлачкай-сальцам.

А калі з Масквы вярталіся — ужо Лукашэнка патрабаваўад Карнеева, каб той прыносіў чаёк. Сальца, праўда, пры сабе ў першага намесьніка старшыні аблвыканкаму для Лукашэнкі не было.

Пройдзе пару гадоў, і Лукашэнка выставіць сваю кандыдатуру на выбарах у ВС-12 у той самай акрузе, дзе балатаваўся... Карнееў. І, як вядома, пераможа свайго колішняга благадзецеля.

Але гэта яшчэ ня ўсё. Перад выбарамі Лукашэнка паб’е мэханізатара, але 1-шы сакратар абкаму Лявонаў распарадзіцца пракуратуры спыніць крымінальную справу. А ў 1998 Лукашэнка загадае на міністра сельскай гаспадаркі Лявонава, які пасьмеў усумніцца ў ягонай кампэтэнтнасьці, начапіць кайданкі — прама ў кабінэце, пад тэлекамэрамі. І адправіць яго за краты на некалькі гадоў.

Пра «удзячнасьць» Лукашэнкі ў дачыненьні да Віктара Ганчара, Дзьмітрыя Булахава, Юрыя Захаранкі, Аляксандра Фядуты, думаю, нагадваць залішне.

Але найбольш паказальна Лукашэнка «аддзячыў» народу, які аднойчы яму паверыў.
2.5K viewsedited  17:18
Адкрыць / каментаваць
2022-08-09 18:40:31 У ліпені 1994 я прапанаваў калегам па Апазыцыі БНФ увесьці на 100 дзён мараторый на крытыку новаабранага прэзыдэнта (гэта клясычная традыцыя, але не абавязковая). Прапанова была прынятая, і хаця зь першага дня Лукашэнка пачаў такое, што… але мы вытрымалі. Вытрымка – не апошняе ў палітыцы.

Магчыма, добра было б даць гэтыя 100 дзён «аб’яднанаму пераходнаму кабінэту». Ва ўсякім разе, такі мараторый на крытыку я на сябе ўскладаю.
659 viewsedited  15:40
Адкрыць / каментаваць
2022-08-09 08:19:03 За 30 гадоў, якія спадар Валер Цапкала праводзіць у беларускім публічным полі, «беларускі дзяржаўны дзеяч» (як ён пазначаны ў Вікіпэдыі) мог бы вымавіць хоць адну фразу на дзяржаўнай беларускай мове. За два гады, якія спадарыня Вераніка Цапкала прэтэндуе на дэмакратычнае лідэрства, тое ж самае магла б зрабіць і яна.

Вядома, што пасьля т.зв. «рэфэрэндуму» 1995 г. беларуская мова выціскалася з усіх сфэраў жыцьця, і вырасла пакаленьне, якое ня ведае значэньня некаторых беларускіх слоў. І таму разумею тых, хто не навучаны беларускай мове, але імкнецца ёй авалодаць. Мы бачым такія прыклады сярод публічных асобаў, і на шчасьце, іх усё болей. Перакананы — усё ў іх атрымаецца, было б жаданьне.

Але паказное ігнараваньне беларускай мовы менавіта ў цяперашнім яе стане, калі ў Беларусі вымаўленае беларускае слова можа быць падставай для рэпрэсій — гэта дэмарш.

Гэта тычыцца, дарэчы, усіх, хто тым ці іншым чынам апэлюе да беларускага народу. У іншым выпадку даводзіцца меркаваць, што імі кіруюць зусім ня клопаты пра лёс беларускага народу, а нейкія іншыя інтарэсы.
734 viewsedited  05:19
Адкрыць / каментаваць
2022-08-08 22:59:23 НЕКАТОРЫЯ АСПЭКТЫ МІЖНАРОДНАГА ПРЫЗНАНЬНЯ ЎРАДАЎ У ВЫГНАНЬНІ

Дазволіў бы сабе выказаць некалькі меркаваньняў, якія,магчыма, каму-небудзь будуць цікавыя ў гэтыя аж занадта цёплыя жнівеньскія дні. Выказаць у чыста тэарэтычным пляне.

Уявім сабе чалавека, які, як лічыцца, быў абраны прэзыдэнтам, але быў вымушаны пакінуць сваю краіну, не пасьпеўшы з тых ці іншых прычынаў уступіць у пасаду. І, адпаведна, прызначыць урад. Такія выпадкі час ад часу здараюцца.

І ён стаіць перад выбарам: прымаць ці не прымаць прысягу, прызначаць урад ці не?

Першая праблема, якой ён будзе кіравацца — гэта міжнароднае прызнаньне.

Перад кіраўнікамі краінаў, у сваю чаргу, узьнікла б дылема: прызнаваць ягоныя прэзыдэнцкія паўнамоцтвы ці не. Тое ж тычыцца і прызначанага ім ураду (ураду ў выгнаньні, «экзыльнага ўраду»), калі такі будзе сфармаваны.

У выпадку прызнаньня першы крок, які абавязаныя зрабіць гэтыя краіны — адклікаць амбасадараў з краіны, якую быў вымушаны пакінуць прызнаны прэзыдэнт і ўручыць даверчыя граматы гэтаму прызнанаму прэзыдэнту. Іншымі словамі, акрэдытаваць пры ім сваіх амбасадараў.

Адпаведна, толькі зь ім падпісваць двухбаковыя дамовы, успрымаць толькі ім прынятыя ўказы. Канешне, у гэтым выпадку аналагічным чынам павінны ўспрымацца і прызначаныя ім міністры, калі такія прызначэньні адбудуцца. Канкрэтна, да прыкладу, павінны быць замарожаныя адукацыйныя праграмы, пакуль ня будзе згоды міністра асьветы ў выгнаньні, ці кантракты на пастаўку медабсталяваньня павінны падпісвацца толькі з міністрам аховы здароў’я ў выгнаньні і ці прызначанымі ім пэрсонамі ў структуры экзыльнага міністэрства. І гэтак — па ўсіх галінах і па ўсёй структуры выканаўчай улады аж да мясцовай.

Асобная тэма — вайсковае ведамства. Строга кажучы, у выпадку прызнаньня экзыльнага прэзыдэнта і прызначанага ім экзыльнага міністра абароны вайсковыя фармаваньні на тэрыторыі краіны павінны разглядацца як незаконныя ўзброеныя фармаваньні. З адпаведным да іх стаўленьнем.

І гэта — толькі невялікая частка складанасьцяў, якія паўстаюць перад кіраўнікамі краінаў у выпадку прызнаньня прэзыдэнта ў выгнаньні ці ўраду ў выгнаньні.

А вось у выпадку, калі прэзыдэнт у выгнаньні прыняў прысягу, прызначыў урад, але ні ён, ні ягоны ўрад не прызнаны — праблемы пачынаюцца ўжо ў іх.

Найперш гэта — рэзкае, па-просту рэактыўнае зьніжэньне ўзроўню міжнародных сустрэчаў. Пра прэзыдэнтаў і прэм’ераў можна забыцца.

Бо прэзыдэнт краіны ня можа прымаць непрызнанага прэзыдэнта іншай, акрамя хіба толькі ў сябе дома і пажадана — патаемна ад прэсы. Тое ж тычыцца і прэм’ер-міністра.

Максымум, на што можа разьлічваць такі непрызнаны прэзыдэнт (ці прызначаны ім непрызнаны прэм’ер), і што, найхутчэй, будзе ім гарантавана — сустрэча на ўзроўні намесьніка міністра замежных спраў ці начальніка ўпраўленьня МЗС (бо МЗС не павінен упускаць магчымасьць атрымаць інфармацыю непасрэдна ад такіх пэрсонаў) і кіраўніка парлямэнцкай міжнароднай камісіі (па той жа прычыне).

Ну і гэтак далей.
734 views19:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-08 08:51:41 ЯШЧЭ РАЗ ПРА ПЭЛАСІ І ТАЙВАНЬ. І ЯКОЕ ДАЧЫНЕНЬНЕ ГЭТА МАЕ ДА БЕЛАРУСІ. Пачытаў я зьдзеклівыя камэнтары — «Ну, і дзе ваш напад Кітаю на Тайвань пасьля візыту Пэласі? Дзе вайна Кітаю з ЗША?».

Бачу, што «кліпавае мысьленьне» (усё павінна адбывацца хутка, пажадана за хвіліну) замацоўваецца ў нас усё мацней.

Пекін, як выглядае, пасьля візыту Пэласі зрабіў выбар, і гэты выбар — ваеннае вырашэньне «праблемы Тайваню». Абсалютна ясна, што такі спосаб патрабуе комплекснай падрыхтоўкі, з улікам канцэнтрацыі ваенна-марскіх сілаў іншых гульцоў у рэгіёне (з’езд КПК у лістападзе — асобны фактар, да гэтага Сі ня будзе рабіць рэзкіх рухаў). Канешне, калі Кітай пачне ваенныя дзеяньні (фактычна, яны ўжо пачатыя, бо манеўры — гэта неабходны іх этап), Кітай будзе імкнуцца запазьбегчы непасрэднага ваеннага сутыкненьня з ЗША — але тут ужо ніхто ня можа даць ніякіх гарантый.

Асабіста мяне ўзрост прымушае падыходзіць да праблемаў выключна прагматычна. Мне застаецца гадоў 20 жыцьця, да сьветлых часоў, калі «усе людзі на планеце — браты і сёстры», я не дажыву, мая сьціплая мара — убачыць зьнішчэньне рэжыму Лукашэнкі. Яно немагчымае без зьнішчэньня рэжыму Пуціна. Пакуль будзе пуцінскі рэжым — будзе і Лукашэнка. Пры гэтым, пад «пуцінскім рэжымам» я разумею нават ня столькі самога Пуціна, колькі гэбэшна-імперскую сыстэму. Саму Расейскую Імпэрыю, калі хочаце.

А найбольш рэальны спосаб зьнішчыць імпэрыю — гэта перамога Ўкраіны.

Адсюль, усё, што на карысьць гэтай перамогі — на карысьць Беларусі.

Усё, што адцягвае ўвагу ад барацьбы Ўкраіны з агрэсарам, што замінае яе перамозе — не на карысьць Беларусі.

Вось такі ў мяне «вузканацыянальны падыход».
420 viewsedited  05:51
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 17:54:14 Нэнсі Пэласі (спікер Кангрэсу ЗША) ляціць у Азію. У выпадку, калі яна ажыцьцявіць свой намер наведаць і Тайвань, а кітайцы - сваю пагрозу адказаць сілавым спосабам, пачнецца вайсковае ўжо не халоднае, а гарачае супрацьстаяньне ЗША і Кітаю.

Гэта ўжо рэальная Трэцяя сусьветная вайна.

Увага міжнароднай супольнасьці сфакусуецца на гэтым рэгіёне, агрэсія Расеі супраць Украіны адыдзе на другі план, а да Беларусі нікому ня будзе ніякай справы.

Акрамя таго, хто не пакідаў яе па-за ўдушлівай уаагай ні на хвіліну — Масквы.
1.8K views14:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 10:43:34
Гэтаму фота – роўна 30 гадоў. Так мы адзначылі гадавіну Дэклярацыі аб сувэрэнітэце, якая была важным крокам да Незалежнасьці. Веру, што хай ня мы, удзельнікі гэтага шэсьця, дык сёньняшнія маладыя пераможна пройдуць пад Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі па цэнтральным праспэкце ў вольнай, дэмакратычнай і незалежнай краіне. Жыве Беларусь!
1.7K views07:43
Адкрыць / каментаваць