Get Mystery Box with random crypto!

Нэнсі Пэласі (спікер Кангрэсу ЗША) ляціць у Азію. У выпадку, к | НАВУМЧЫК

Нэнсі Пэласі (спікер Кангрэсу ЗША) ляціць у Азію. У выпадку, калі яна ажыцьцявіць свой намер наведаць і Тайвань, а кітайцы - сваю пагрозу адказаць сілавым спосабам, пачнецца вайсковае ўжо не халоднае, а гарачае супрацьстаяньне ЗША і Кітаю.

Гэта ўжо рэальная Трэцяя сусьветная вайна.

Увага міжнароднай супольнасьці сфакусуецца на гэтым рэгіёне, агрэсія Расеі супраць Украіны адыдзе на другі план, а да Беларусі нікому ня будзе ніякай справы.

Акрамя таго, хто не пакідаў яе па-за ўдушлівай уаагай ні на хвіліну — Масквы.