Get Mystery Box with random crypto!

360 ПАЗЬНЯКОЎ. ТОЛЬКІ РАДЫКАЛЬНЫХ. Цяпер, калі мы бачым, як за | НАВУМЧЫК

360 ПАЗЬНЯКОЎ. ТОЛЬКІ РАДЫКАЛЬНЫХ. Цяпер, калі мы бачым, як заканамерна Расея скокнула ў свой звычайны агрэсіўна імпэрскі стан з захопам (ці сілавым, як з Грузіяй і Ўкраінай, ці палітычна-сілавым, як зь Беларусьсю) суседніх тэрыторый – я разумею, што ў Беларусі з самага пачатку 90-х не было ніводнага шанцу вырвацца ў зону дэмакратыі.

Вось проста ніводнага. Нават калі б у 1992 Шушкевіч падтрымаў БНФ зь ідэяй датэрміновых выбараў, калі б у 1993 Лукашэнка, ідучы ў Вярхоўны Савет са сваім псэўдаантыкарупцыйным дакладам, спатыкнуўся і раскраіў свой чэрап аб бардзюр, калі б у 1994 прэзыдэнтам быў абраны Пазьняк – Масква вярнула б Беларусь у імперскае стойла, бо ні новы парлямэнт, ні Пазьняк ня здолелі б хутка і надзейна зрабіць з краіны антырасейскі бастыён, а галоўнае – зьмяніць мэнтальнасьць народа (які і сёньня, у большасьці, добра ставіцца да Расе – гэткая сьмяротная прыязнасьць ягняці да мацёрага ваўка).

Каб запазьбегчы непазьбежнага, у Вярхоўным Савеце павінна было быць 360 антырасейскіх дэпутатаў – толькі настроеных ня ў прыклад рэальнаму Зянону Пазьняку радыкальна антырасейскі, агрэсіўна антырасейскі, ваяўніча антырасейскі, якія б прагаласавалі за 10-мэтровую сьцягну з Расеяй, аздобленую калючым дротам з токам высокай напругі, за зьвядзеньне да мінімуму ўсіх сувязяў зь ёй, уступілі б у NATA і пераканалі б NATA паставіць на мяжы Беларусі і Расеі ракетныя дывізіёны і танкавыя карпусы. І калёным жалезам выпалілі б з мэнтальнасьці насельніцтва ўсякую бздуру кшталту «мы с русскими – братские народы». Вось тады (магчыма) Беларусь уратававлася б ад усяго, што перажыла і што яшчэ наканавана перажыць.

Бо ўсе беды сёньняшняй Беларусі, калі пачаць разьбірацца, ідучы ў глыбіні стагодзьдзяў – ад суседзтва з агрэсіўнай Расеяй.

Пра гэта я думаю сёньня, у гадавіну пачатку працы Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, куды 15 траўня 1990 я ўвайшоў наіўным і поўным спадзяваньняў 28-гадовым юнаком. 46–гадовы Зянон Пазьняк здаваўся мне – ну, калі не глыбокім старцам, дык неяк на падыходзе да такога. А быў ён тады маладзейшы за сёньняшняга Паўла Севярынца.