Get Mystery Box with random crypto!

Калі ў 2020-м Лукашэнка заклікаў «перагарнуць старонку», шмат | НАВУМЧЫК

Калі ў 2020-м Лукашэнка заклікаў «перагарнуць старонку», шмат хто зразумеў гэта як заклік да апанэнтаў, і большасьць удзельнікаў пратэстаў адказалі, што ня могуць і ня хочуць забыцца пра зьбіцьці, катаваньні, забойствы мірных людзей.

Прызнацца, для мяне была дзіўнай такая рэакцыя. Адкуль вы ўзялі, што Лукашэнка зьвяртаецца да вас? Я зь вясны 1990-га асабіста ведаю Лукашэнку і ніколі ня бачыў у ім хаця б мізэрных праяваў гуманнасьці – з чаго раптам вы іх убачылі?

Ён зьвяртаўся не да праціўнікаў, а да дзяржаўнага і сілавога апарату, да ўсіх «ябацек»: больш такіх вольнасьцяў у нашых праціўнікаў ня будзе, забудзьцеся на той бел-чырвона-белы кашмар, мы перагарнулі старонку, далей – тэрор.

Для апанэнтаў рэжыму старонка ня толькі не перагорнутая – на ёй штодня зьяўляюцца новыя адмеціны, напісаныя судовымі прысудамі, катаваньнямі, пакутамі і сьлязьмі.

Цяперашнія словы Лукашэнкі пра «кампэнсацыю» нанесенай акцыямі пратэсту «шкоды» гучаць як загад на новы від рэпрэсій – маёмасны.

Тое, што канстытуцыя гарантуе грамадзянам свабоду «сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый і пікетаваньня» (арт. 35) –ня мае значэньня.

Выкладчыцы інстытуту няма чым заплаціць за прастой мэтро цягам шасьці гадзінаў шэсьця, на якім яна была (па відэакамэрах вылічылі ўсіх)? А жыльлё прадаць?

А хто сказаў, што ў кватэру зьбеглага айцішніка ня мае права засяліцца сям’я доблеснага лейтэнанта ГУБАЗІКу?

Няма маёмасьці ў журналіста, які абразіў сілавіка (сілавік – гэта сьвятое, гэта цяпер «перадавы клас», як у бальшавікоў пралетарыят)? Але ж ёсьць у бацькоў маёмасьць – хіба не павіны бацькі адказваць за выхаваньне дзяцей?

Лукашэнка не выпадкова сярод любімых дзеячоў назваў Дзяржынскага, гэтага майстра экспрапрыяцый на карысьць перадавога класу, на радзіме якога штогод прыносяць прысягу афіцэры КДБ і чые партрэты вісяць у кабінэтах чэкістаў.

Гэта пра добрыя пэрспэктывы Лукашэнка хлусіць, як дыхае. Наконт дрэннага – слова стрымлівае.