Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 14

2021-09-09 22:08:25 Такім чынам, Пуцін пасьля сустрэчы з Лукашэнкам заявіў пра магчымасьць стварэньня "адзінай абароннай прасторы". Можна нагадаць, што далучэньне тады яшчэ дэ-факта нейтральнай Беларусі да сыстэмы АДКБ у 1993 годзе (якому супраціўлялася Апазыцыя БНФ, ды і ўсё палітычна актыўнае беларускае грамадзтва) адбылося па ініцыятыве дэпутата Лукашэнкі. Гэтае пагадненьне ўцягнула Беларусь у арбіту інтарэсаў расейскага Генштабу.

Але больш актуальным, чым прыгадваць гісторыю, будзе задумацца пра будучыню: што нясе гэтая новая форма інтэграцыі? Абсалютна ясна, што нават пры фармальным захаваньні самастойнасьці мінабароны РБ стратэгічныя рашэньні будуць прымацца ў Маскве.

Уласна, у выпадку стварэньня «адзінай абароннай прасторы» Крамлю нават ня трэба будзе прасоўваць стварэньне на тэрыторыі Беларусі расейскіх ваенных базаў: уся беларуская армія будзе падпарадкоўвацца Маскве.

У гэтым кантэксьце ці варта лічыць простым супадзеньнем тое, што перамовы Лукашэнкі і Пуціна адбыліся ў дзень, калі ў Беларусі на бявое дзяжурства сталі расейскія самалёты? Калі і можна, дык супадзеньнем злавесным.
4.9K viewsedited  19:08
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 22:19:53
Мэр Прагі Здэнэк Грыб узяў ўдзел у акцыі салідарнасьці зь беларускімі незалежнымі журналістамі і паведаміў, што сёньня даслаў ліст зьняволенай журналістцы "Белсату" Кацярыне Андрэевай. "Не ўпэўнены, што ліст пройдзе праз турэмную цэнзуру" - сказаў мэр сталіцы Чэхіі.
2.1K views19:19
Адкрыць / каментаваць
2021-09-05 23:17:58
Лукашэнка кажа, што ня ён пачаў ваенную інтэграцыю з Расеяй. І гэта часткова праўда. Пагадненьне аб далучэньні РБ да АДКБ, якое ўцягнула Беларусь у арбіту ваенных інтарэсаў Масквы, падпісаў Шушкевіч. Але ініцыятарам выступіў дэпутат Лукашэнка.
862 views20:17
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 10:53:14 Некаторыя аналітыкі (як, напрыклад, Аляксандар Класкоўскі) пішуць, што «інтэграцыйныя ігры робяцца ўсё больш небясьпечнымі для сувэрэнітэту Беларусі».

Тое праўда, але пагроза страты незалежнасьці пры Лукашэнку існавала заўсёды.

Пра тое, што мэта Лукашэнкі — зьнішчэньне Беларусі як незалежнай дзяржавы, мы, дэпутаты БНФ, казалі ўжо ў 1994 годзе. Бо самі чулі, як яшчэ дэпутат Лукашэнка называў абвяшчэньне Незалежнасьці Беларусі злачынствам і заяўляў пра неабходнасьць аднаўленьня «саюза» хаця б у фармаце аб’яднаньня Беларусі і Расеі.

Проста калі не атрымалася замяніць у Крамлі Ельцына, прынесшы Расеі Беларусь у якасьці падарунка, Лукашэнка хітрым сялянскім розумам зразумеў, што кіраваньне незалежнай дзяржавай дае асабістыя выгоды. Ён памятаў савецкія часы, калі старшыня калгасу ў матэрыяльным сэнсе заўсёды жыў лепей, чым, скажам, начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі аблвыканкаму: першая асоба — заўсёды першая асоба.

І 26 гадоў Лукашэнка скарыстоўваў Беларусь як уласны калгас, з той толькі розьніцай, што ніякага райкаму ці абсельгасупраўленьня над ім не было.

Назапасіўшы гіганцкія капіталы (па некаторых ацэнках, актывы Лукашэнкі перавышаюць дзесяць мільярдаў даляраў), ён апынуўся перад рэальнай пагрозай страты ўлады. У ягоным выпадку гэта азначае — страты свабоды, а магчыма, і жыцьця.

Цяпер даводзіцца плаціць Пуціну за падтрымку.

І плоціць Лукашэнка не ўласнымі сродкамі, а тым, што заўсёды, з 25 жніўня 1991 году, калі была абвешчаная Незалежнасьць, уяўляе для яго найменшую каштоўнасьць — сувэрэнітэтам дзяржавы.
1.6K viewsedited  07:53
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 19:12:19 Так званы “вучэбны цэнтар” з расійскімі войскамі і самалётамі СУ30 паветраных сілаў РФ — гэта ў рэальнасьці расійская ваенная база. Лукашэнка расплочваецца з Пуціным за падтрымку, фактычеа робячы Беларусь мішэньню NATO. Прычым — ядзернай мішэньню.

1.1K views16:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 21:26:23 Апошні камэнтар Яўгена Прейгермана (як лічыцца, блізкага да ўладных колаў) пра «вакно магчымасьцяў» (зьвязанае з тым, што ўвага міжнароднай супольнасьці адцягнутая ад Беларусі Афганістанам і некаторымі іншымі тэмамі) пацьвярджае: 1. Рэжым Лукашэнкі ніколі не пры якіх умовах ня сядзе за стол перамоваў з апанэнтамі ўнутры Беларусі. 2. Ён (рэжым) можа пагадзіцца дамаўляцца толькі з замежнікамі (Захадам). 3. Ён (рэжым) можа перамаўляцца толькі на ўмовах ПОЎНАГА прызнаньня Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтаў і ПОЎНАГА зьняцьця ўсіх абмежаваньняў.

Такім чынам, Захад сам павінен стварыць «вакно магчымасьцяў» для Лукашэнкі. Інакш (цытую Прейгермана) – «ўсё пойдзе зусім трагічна дрэнна».

Што ўжо можа больш дрэнна, чым ёсьць цяпер? Масавыя расстрэлы?
1.5K viewsedited  18:26
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 21:12:24 Заяву Пуціна пасьля сустрэчы з Меркель, што крызіс у Беларусі павінен вырашацца «бяз вонкавага ўмяшаньня», трэба чытаць так: ня суйце нос не ў сваю справу, а вось у нас з Лукашэнкам «саюзная дзяржава», таму гэта наша ўнутраная справа. І вырашаць будзем мы, у Крамлі. Калі вельмі-вельмі папросіце. А пачаць просьбы раім са скасаваньня санкцый за Крым.
1.7K viewsedited  18:12
Адкрыць / каментаваць