Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 18

2021-07-05 14:31:45 Прачытаў фармулёўку абвінавачваньня генэральнай пракуратуры ў адрас Анжалікі Агурбаш. Прыгадалася, што ўсе 27 гадоў правіцель дапускаў выказваньні, - далей цытую фармулёўку -- ”направленные на возбуждение социальной вражды и розни по признаку иной социальной принадлежности в отношении людей, имеющих общие социально значимые признаки, основанные на принадлежности к определенной профессии” – напрыклад, журналістаў незалежных СМІ. Куды глядзела і глядзіць пракуратура?
3.2K views11:31
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 11:42:39 МЯНЯЦЬ ПІЛОТА, альбо ЧАРГОВЫ АДКАЗ ПРЕЙГЕРМАНУ Год таму я ўжо адказваў Яўгену Прэйгерману на ягоныя папрокі ў бок беларускага грамадзтва, якое ня хоча дамаўляцца з Лукашэнкам. Мэта гэтай дамоўленасьці, як яе бачыў Прэйгерман (ва ўсялякім разе, менавіта так я яе ўспрыняў) — Лукашэнка, якім бы ён ня быў, павінен застацца ва ўладзе, інакш незалежнасьць будзе ліквідаваная вонкавымі сіламі.


І таму — пагадзіцеся і ня рыпайцеся, бо будзе горш.

Днямі зьявіліся інтэрвію Прэйгермана (спачатку на Свабодзе, цяпер у Салідарнасьці), патас якога, калі зьвесьці да некалькіх словаў — «Я ж вас папярэджваў! Тузануліся? Атрымалі».

Памятаецца, у нейкім інтэрвію Прэйгерман прывёў аналёгію з самалётам, пілёт якога пасажырам не падабаецца. Што будзе, калі пасажыры ўварвуцца ў кабіну і пачнуць адбіраць у пілёта штурвал?

Добрая аналёгія. Але мае адну істотную хібу.

Ніводзін лётчык (нават самы кваліфікаваны) ня можа кіраваць лайнэрам бясконца. Вярнуўшыся да палітыкі, на такі выпадак і існуе працэдура выбараў. Лепшага спосабу зьмены ўлады, як пэрыядычныя і свабодныя выбары, чалавецтва не прыдумала. Няздольны кіраваць ці здольны, але стаміўся, — выходзь з кабіны.

Дзіўнавата, што палітоляг, які немалы час кіруе «Радай міжнародных адносін» і ладзіць сустрэчы прадстаўнікоў улады з эўрапейскімі палітыкамі, ня ведае пра гэты агульнапрыняты ў эўрапейскай, увогуле ў цывілізаванай супольнасьці спосаб — выбары.

Думаю, нават Прэйгерман ня будзе аспрэчваць, што выбары былі сфальсыфікаваныя — пілёт не пажадаў прызямліцца і саступіць штурвал іншаму.

І хто ў гэтым вінаваты? Пасажыры? Думаю, што пілёт. І, не ў малой ступені, чальцы экіпажу.

Разумею двухсэнсоўнасьць наступных слоў у кантэксьце апошняй авіяцыйнай драмы, але самалёт з такім пілётам (які да таго ж загадаў пусьціць у пасажырскі салён сьлезацечны газ) трэба садзіць, і як мага хутчэй.

Усё астатняе, даруйце за рэзкасьць — апраўданьне прынцыпу «Заткніцеся, пагадзіцеся з тыраніяй і маўчыце». Але ад гэтага Эўропа пачала пазбаўляцца яшчэ ў часы рымскага рабаўладальніцтва.
2.4K viewsedited  08:42
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 11:32:45 Тое, што Захад узмацніў (а лепей сказаць – пачаў) ціск на Лукашэнку, лагічна. Але станоўчы стратэгічны вынік гэта дасьць толькі ў тым выпадку, калі такі ж, і нават яшчэ большы, ціск будзе на Крэмль. Дазволю сабе, аднак, выказаць меркаваньне, што ў гэтай тэме заходнія лідэры ня маюць ня тое што скаардынаванай пазыцыі, але нават і не прыступалі да яе выпрацоўкі.
Магу памыліцца, але толькі экс-прэм’ер Славаччыны выказаўся за санкцыі да Пуціна ў зьвязку зь ягонай падтрымкай рэжыму Лукашэнкі. Тыя паўгады, якія (нібыта) Байдэн даў Пуціну на вырашэньне пастаўленых пад час сустрэчы пытаньняў, пры сучасным імклівым рытме падзеяў могуць аказацца для лёсу Беларусі фатальнымі.
3.1K viewsedited  08:32
Адкрыць / каментаваць
2021-06-23 10:41:17 ЯДЗЕРНЫ ШАНТАЖ? «Аж з-за Атлантыкі чутны сігнал: дапамажыце, як гэта было раней, затрымайце ядзерныя матэрыялы, каб яны не патрапілі ў Еўропу» - гэтая фраза Лукашэнкі, які кіруе краінай з АЭС, ня можа застацца без увагі як за прыгаданай ім Атлантыкай, так і на еўрапейскім кантынэнце. І тыя, хто ўбачаць у ёй намёк на ядзерны шантаж, будуць недалёкія ад ісьціны. І гэта куды больш сур'ёзна, чым перахоп грамадзянскага самалёта..
4.1K viewsedited  07:41
Адкрыць / каментаваць
2021-06-21 14:07:55 Лукашэнка прыпыніў дзейнасьць менскага офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.

Пра міжнародную рэпутацыю Лукашэнкі казаць не даводзіцца – яе ніколі не было, цяпер ужо зьнікла ўспрыманьне яго як чалавека, здольнага хаця б у некаторай ступені адэкватна ўспрымаць рэчаіснасьць і сябе ў гэтай рэчаіснасьці.

У мяне няма ніякага сумневу, што адзінае, што спыніла б Лукашэнку перад тым, каб выйсьці на трыбуну ААН, расшпіліць штаны і памачыцца – гэта адмова прыняць ягоны самалёт у нью-ёрскім аэрапорце.

У ацэнцы матываў ягоных паводзінаў палітолагі даўно павінны саступіць месца псіхіятрам. Не зьдзіўлюся, калі пасьля падзеньня рэжыму Лукашэнка сам запатрабуе стварэньня псіхіятрычнай камісіі – і ўсё астатнія жыцьцё размаўляць зь ім будуць ня надзіральнікі турмы, а людзі ў белых халатах.

Ну а нам усім толькі і застанецца, як прыгадваць фразу з экранізацыі булгакаўскай аповесьці пра Шарыкава – «Как он мог служить в очистке!?».
8.0K viewsedited  11:07
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 12:05:27 Ну а самы галоўны для беларусаў вынік Жэнэўскай сустрэчы – Пуцін цяпер ня будзе “здаваць” Лукашэнку. Пакуль за яго Вашынгтонам ня будзе прапанаваная вельмі высокая плата (скажам, адмена санкцый за Крым, што цяпер нерэальна). Таму Масква будзе спрыяць, каб Лукашэнка ў вачах Захаду набіраў як мага болей “шорных шароў”. А значыць – гісторыя з Ryanair не апошняя.
6.8K viewsedited  09:05
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 09:02:15 МОВА ДЫПЛЯМАТЫІ БАЙДЭНА. Цягам двух дзесяцігодзьдзяў Байдэн быў кіраўніком (намесьнікам старшыні і старшынём) сэнацкай камісіі па міжнародных справах, і мовай дыпляматыі (сказаўшы нешта, не сказаць нічога) авалодаў віртуозна. У гэтым нам зь Зянонам Пазьняком давялося пераканацца, калі мы наведалі ягоны офіс у Вашынгтоне ў ліпені 96-га.

Словы Байдэна ўспрыманьне Пуціным тэмы Беларусі (а фактычна, Лукашэнкі) –«ён ня стаў не пагаджацца са мной, але па-іншаму бачыць, што з гэтым рабіць»; у іншых вэрсіях перакладу было – «ня ведае, што з гэтым рабіць»– па спэктру трактовак падобныя на адказ на пытаньне журналіста, ці лічыць ён Пуціна забойцам. Вэрсіі можна будаваць самыя розныя: ад таго, што Крэмль згодны вырашаць праблему Лукашэнкі разам зь Белым домам – да клясычнага «Так, гэта сукін сын, але гэта наш сукін сын».

Я ўсё ж схільны да апошняга варыянту.

Што бясспрэчна – Менск не на першым месцы ў прыярытэтах Вашынгтона. Беларусь ня Сірыя, дзе ідзе вайна, і не Ўкраіна, частка тэрыторыі якой анэксаваная.

Але радаваць Лукашэнку, які вярнуў сябе сумнеўны тытул «апошняга дыктатара Эўропы», гэта не павінна: ягоны лёс (палітычны, і ня толькі) можа зрабіцца разьменнай манэтай паміж Вашынгтонам і Масквой у любы момант.
6.3K views06:02
Адкрыць / каментаваць
2021-06-16 10:16:22 ЧАМУ Я НЕ СПАДЗЯЮСЯ НА ПЕРАМОВЫ БАЙДЭНА І ПУЦІНА Ніякіх асаблівых спадзяваньняў у беларускай тэме на сустрэчу Байдэна з Пуціным у мяне няма. Пуцін катэгарычна абсячэ нават спробу «умешвацца ў справы» краіны, якую лічыць часткай «жыцьцёвых расейскіх інтарэсаў». Адказаць на гэта ў кіраўніцтва ЗША на цяперашні момант няма чым. Да таго ж, Беларусь у сьпісе прыярытэтаў для Вашынгтону — пасьля Кітаю, Сірыі, Украіны, Навальнага.

Усё было перадвызначана ў пачатку 90-х, калі ў 1992-м Шушкевіч «зарубіў» ініцыятыву БНФ пра новыя выбары (а тады можна было абраць парпямэнт, які б павёў Беларусь па дэмакратычным шляху), і ў 1993, калі Кебіч і старшыня камісіі па абароне дамагліся ўступленьня Беларусі ў АДКБ, які кантралюецца маскоўскім генштабам. Супраціў гэтаму дэпутатаў Апазыцыі БНФ быў марны: нас было 30 супраць 300, вырашала, як казаў Быкаў, арытмэтыка, ну а народ... Большую частку насельніцтва ў 92-м і 93-м ужо цікавіла «чарка і шкварка». Як і ў 94-м.

Лёс народа звычайна вырашае сам народ. Не вашынгтонскія, маскоўскія, і нават не мясцовыя палітыкі. Літоўцы ў 91-м ў час энэргетычнай блакады Крамля зімавалі ў кватэрах зь мінусавой тэмпэратурай — прыярытэтам для іх былі Незалежнасьць і свабода.

І ўсё ж, уздыманьне тэмы Беларусі прэзыдэнтам ЗША, самай магутнай дзяржавы — гэта добра. Лепей так, чым ніяк. Бо доўгі час было — ніяк.
5.9K viewsedited  07:16
Адкрыць / каментаваць