Get Mystery Box with random crypto!

ЧАМУ Я НЕ СПАДЗЯЮСЯ НА ПЕРАМОВЫ БАЙДЭНА І ПУЦІНА Ніякіх асаблі | НАВУМЧЫК

ЧАМУ Я НЕ СПАДЗЯЮСЯ НА ПЕРАМОВЫ БАЙДЭНА І ПУЦІНА Ніякіх асаблівых спадзяваньняў у беларускай тэме на сустрэчу Байдэна з Пуціным у мяне няма. Пуцін катэгарычна абсячэ нават спробу «умешвацца ў справы» краіны, якую лічыць часткай «жыцьцёвых расейскіх інтарэсаў». Адказаць на гэта ў кіраўніцтва ЗША на цяперашні момант няма чым. Да таго ж, Беларусь у сьпісе прыярытэтаў для Вашынгтону — пасьля Кітаю, Сірыі, Украіны, Навальнага.

Усё было перадвызначана ў пачатку 90-х, калі ў 1992-м Шушкевіч «зарубіў» ініцыятыву БНФ пра новыя выбары (а тады можна было абраць парпямэнт, які б павёў Беларусь па дэмакратычным шляху), і ў 1993, калі Кебіч і старшыня камісіі па абароне дамагліся ўступленьня Беларусі ў АДКБ, які кантралюецца маскоўскім генштабам. Супраціў гэтаму дэпутатаў Апазыцыі БНФ быў марны: нас было 30 супраць 300, вырашала, як казаў Быкаў, арытмэтыка, ну а народ... Большую частку насельніцтва ў 92-м і 93-м ужо цікавіла «чарка і шкварка». Як і ў 94-м.

Лёс народа звычайна вырашае сам народ. Не вашынгтонскія, маскоўскія, і нават не мясцовыя палітыкі. Літоўцы ў 91-м ў час энэргетычнай блакады Крамля зімавалі ў кватэрах зь мінусавой тэмпэратурай — прыярытэтам для іх былі Незалежнасьць і свабода.

І ўсё ж, уздыманьне тэмы Беларусі прэзыдэнтам ЗША, самай магутнай дзяржавы — гэта добра. Лепей так, чым ніяк. Бо доўгі час было — ніяк.