Get Mystery Box with random crypto!

НАВУМЧЫК

Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК Н
Лагатып тэлеграм-канала navumcyk — НАВУМЧЫК
Адрас канала: @navumcyk
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.79K
Апісанне з канала

Сяргей Навумчык

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 16

2021-08-04 11:38:46 На вялікі жаль, мой прагноз, што справакваны Лукашэнкам “міграцыйны крызіс” на беларуска-літоўскай мяжы можа перайсьці ў “гарначую” фазу, спраўдзіўся значна раней, чым я сабе ўяўляў. Адзін чалавек ўжо забіты. З гісторыі мы ведаем, што глабальныя войны часта пачыналіся з самых, здавалася б, дробных пракавацый (хаця і адно чалавечае жыцьцё – гэта, як казаў класік, цэлы сьвет). Калі ж зьвярнуцца не да мінулага, а да блізкай будучыні, дык заплянаваныя на верасень беларуска-расейскія вучэньні і прыбыцьцё ў Беларусь усё новых расейскіх вайсковых фармаваньняў не спрыяюць аптымізму. P.S. І так, што робяць і як апынуліся сярод затрыманых мігрантаў грамадзяне РФ?
2.1K viewsedited  08:38
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 18:42:35 Выглядае, 3 тысячы нелегальных эмігрантаў будуць вернутыя ў Беларусь (што цалкам законна, Беларусь — першая бясьпечная для іх краіна), і папросяць палітычнага прытулку ў Беларусі. І Беларусь будзе абавязаная яго прадаставіць. І забясьпечыць жытлом, усім сацыяльным пакетам. Плаціць за гэта, канешне, будзе не Лукашэнка, а народ. Ну, дык і не ўпершыню.
1.9K viewsedited  15:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 14:27:56
Намесьнік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной, палкоўнік, ваеную кар'еру скончыў намесьнікам камандуючага сіламі спецапэрацый Мінабароны. Нядаўна праводзіў спецапэрацыю ціску на спартсмэнаў, якія выступілі супраць Лукашэнкі. Спецаперацыя ў Токіё праваленая.
831 views11:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 08:51:00 Паведамілі, што літоўскіх памежнікаў абавязалі вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь. Іншымі словамі – сілай. А цяпер прыгадайце «выпадковую» пагрозу Лукашэнкі пра мігрантаў са зброяй і ўявіце маштабпатэнцыйнага "гарачага" памежнага канфлікту, на фоне якога другая праблема – як Лукашэнка зьбіраецца высылаць вернутых зь Літвы мігрантаў (а іх будзе тысячы) у краіны іх паходжаньня – падасца нязначнай.
963 views05:51
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 17:45:10 Спорткамітэт, як і ў часы СССР, на 90% укамплектаваны КГБшнікамі. Гэтым разам практыкаваньне з самалётам не атрымалася. Праўнукі Дзяржынскага правалілі аперацыю. Уратаваньне Крысьціны Ціманоўскай — ужо міжнарожная навіна дня. Гэта падобна, як у 1961 вялікі Рудольф Нурыеў скочыў праз бар’ер у парыскім аэрапорце і папрасіў палітычнага прытулку ад камуністычнана “раю”. Аляксандар Рыгоравіч працягвае ажыцьцяўляць абяцаньне - “усё будзе як у СССР”. Будзе, абавязкова будзе. Атрымае ён і свой 1991-шы год. А Крысьціне — як найхутчэй перажыць хваляваньні і ўдачы ў справах спартовых і ня толькі! Мэдаль з Токіё яна не вязе — але нашую павагу заваявала!
2.6K viewsedited  14:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 08:26:34 Дарэчы, наконт Байдэна і Ціханоўскай, як я і прагназаваў — па мадэлі Ельцына ў 89-м. Тады Буш “выпадкова” зайшоў да свайго памочніка на 15 хвілін, дзе быў будучы прэзыдэнт Расеі. Толькі цяпер — не выпадкова. https://t.me/Navumcyk/350
3.0K viewsedited  05:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 14:31:42 Дорогие российские друзья! Для того, чтобы вам был ясен масштаб репрессий режима Лукашенко (который поддерживается Путиным), спроецирую цифры на Россию с учётом разницы в количестве населения (примерно 1:15).

Представьте, что в РФ в течение года 150 человек убито, что комиссия ООН подтвердила пытки 7500 человек в одном только августе 2020, что в России 9 тысяч признанных правозащитными организациями политических заключённых (у них жёсткие критерии, оказавшие сопротивление, как правило, в список не попадают), что 600 тысяч (шестьсот тысяч) человек за год подверглись арестам, штрафам и другим видам преследований. І что по словам генпрокурора, возбуждено более 6 тысяч уголовных дел. За один только выход на протесты люди получают 8 лет тюрьмы, столько же за то, что дотронулся до милиционера, есть сроки по 12 лет, офицер, сообщивший об использовании армии против мирных демонстрантов, осуждён на 18. Три года химии за пост в интернете – рутинная практика.

Задержания, суды, обыски идут каждый день. Во всю используется система распознавания лиц (Минск нашпигован видеокамерами). "Выходил в прошлом году в августе на проспект? А кто это на видео, как не ты? В следственный изолятор!"

При этом ни один силовик за пытки, избиения, издевательства и убийства мирных граждан ни к каким формам ответственности привлечён не был.

Последние десятилетия показали, что Беларусь под Лукашенко – это испытательный полигон для Кремля (так было с удушением независимой прессы, с референдумами, со снятием ограничения на количество избраний президентом). И если вы думаете, что в Росси будет по-другому – вы ошибаетесьь.
3.2K viewsedited  11:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 19:48:16 Адна толькі 15 хвілінная сустрэча з Байдэнам бяз гутарак з Блінкеным ды іншымі асобамі, была б чыста сымвалічнай (хаця сімвалы і, калі хрчаце, піяр важаць ўсё болей. Такая рэальнасьць). З улікам жа гутарак з дзеячамі, якія якраз і выпрацоўваюць палітыку ЗША – гэта важнае завяршэньне праграмы афіцыйных сустрэчаў. Увогуле, мы цяпер у такой сытуацыі, што любое ўзгадваньне слова «Беларусь» у Авальным кабінэце Белага дому – ня карысьць незалежнасьці.

Што да слоў Ціханоўскай Байдэну пра тое, што выбар беларусаў цяпер не геапалітычны, а паміж законам і беззаконьнем – дык рана ці позна, але беларусам давядзецца рабіць менавіта геапалітычны выбар. У цывілізаваны сьвет ці ў імпэрыю арды. У імпэрыі арды ні дэмакратыі, на законаў ніколі не было, як не было і свабоды.
1.8K viewsedited  16:48
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 14:56:05 Мой прагноз: неўзабаве за падпіску на «экстрэмісцкія» СМІ і тэлеграм-каналы (а імі абвесьцяць усё, што не афіцыйныя СМІ і не «Пул первого») будуць караць. Штрафамі, суткамі, і зусім магчыма — гадамі.

У СССР за «Архіпелаг ГУЛАГ» можна было атрымаць да 8 гадоў. Не за распаўсюд — проста таму, што ў вас знайшлі кнігу.

Але ў брэжнеўскія часы КГБ ня мог правесьці вобшук у кожнай кватэры. Па-першае, гэта немагчыма было тэхнічна. Па-другое, як бы мы ня ставіліся да тагачасных чэкістаў, але нейкае адчуваньне мяжы, за якой пачынаецца абсурд, у іх існавала.

Сёньня ж сілавік за хвіліну (натуральна, без усялякага ордэру на вобыск) можа залезьці ў любы мабільны тэлефон.

Абяцаў жа ў 94-м Лукашэнка, што «будет как в СССР, и даже лучше».
3.8K viewsedited  11:56
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 10:00:46 Беларускі рэжым карыстаецца ізраільскай праграмай праслухоўваньня. Кіраўніцтва Ізраіля так і ня выказала цьвёрдага асуджэньня рэпрэсій супраць беларускага народа (пры тым, што ў жніўні катавалі і грамадзянаў Ізраілю). Здараюцца ж такія супадзеньні.
1.4K viewsedited  07:00
Адкрыць / каментаваць