Get Mystery Box with random crypto!

Абсалютна згодны са Сьвятланай Ціханоўскай: “бомба” на борце п | НАВУМЧЫК

Абсалютна згодны са Сьвятланай Ціханоўскай: “бомба” на борце пасаджанага ў Менску самалёта – апэрацыя спэслужбаў. Я нават магу назваць месца яе вырабу: тое ж самае, што і “бомба” ў Авальнай залі 11-12 красавіка 1995, якая была нагодай “эвакуацыі” (насмарэч – зьбіцьця) дэпутатаў БНФ.
Узьняўшы ў неба “МіГ, каб пасадзіць самалёт з Пратасевічам ў Менску, рэжым, па-першае, паставіў пад пагрозу жыцьці дзесяткаў пасажыраў, а па-другое, асэнсавана і сьвядома пайшоў на дыскрэдатацыю Беларусі праз міжнародны скандал.
Усё гэта чарговы раз пацьвярджае: Лукашэнку цікавяць толькі ўлада і помста апанентам.