Get Mystery Box with random crypto!

ў выказваньнях некаторых апазыцыйных лідэраў пачалі гучаць пра | НАВУМЧЫК

ў выказваньнях некаторых апазыцыйных лідэраў пачалі гучаць прапановы, якія, на маю думку, выклікаюць вялікія сумневы.

Я маю на ўвазе словы пра тое, што трэба ня толькі заяўляць пра акупацыю, але і канстатаваць ліквідацыю Беларусі як незалежнай дзяржавы. Прызнаць, што Рэспубліка Беларусь, незалежнасьць якой была абвешчаная 25 жніўня 1991 году, цяпер ужо як незалежная, сувэрэнная краіна не існуе. Адпаведна, у будучым новую Беларусь трэба будзе будаваць ад самага пачатку — аж з дэкляраваньня незалежнасьць найвышэйшым прадстаўнічым органам (парлямэнтам), прыняцьця Канстытуцыі, корпусу новых законаў і гэтак далей.

Так, Павал Латушка, сярод іншага, прапанаваў прыняць рашэньне «аб пазбаўленьні марыянэткавага ўраду Лукашэнкі міжнародна-прававой суб’ектнасьці і аб прыпыненьні ўдзелу Беларусі ў міжнародных арганізацыях (ААН, МВФ і інш.) — да спыненьня акупацыі і дэмакратычнага фармаваньня новага ўраду».

Уявіце, што прапанова прыпыніць сяброўства Беларусі ў ААН ажыцьцявілася.

І ўявіце вынік: Беларусь ня будзе сябрам ААН, а вось Расейская Фэдэрацыя (тая самая, якая акупавала Беларусь), будзе заставацца ў ААН, і мала таго, заставацца сябрам Рады бясьпекі ААН (няма мэханізму, які б мог яе гэтага пазбавіць).

Ну ці не абсурд?

Прыгадваецца 1996 год, калі пасьля таго, як у Менску былі падаўленыя масавыя выступы і зьявіліся першыя палітвязьні, у Радзе Эўропы вырашылі, што Беларусі пакуль ня месца ў супольнасьці цывілізаваных эўрапейскіх народаў. І ў той жа час у склад Рады Эўропы прынялі Расейскую Фэдэрацыю, чыя армія ў Чачні якраз у тыя дні рабіла роўна тое, што ў 2022-м паўторыць ва Ўкраіне; колькасьць ахвяраў сярод мірных жыхароў у першую чачэнскую вайну вагаецца 30 да 120 тысяч.

Такое рашэньне дэмакратызацыі Беларусі не паспрыяла, затое Маскве разьвязала рукі: у Крамлі вырашылі, што ім дазволена ўсё. https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31794970.html