Get Mystery Box with random crypto!

Яшчэ пра Жырыноўскага (спадзяюся, апошні раз). Некаторыя камэн | НАВУМЧЫК

Яшчэ пра Жырыноўскага (спадзяюся, апошні раз). Некаторыя камэнтатары абурыліся абразьлівымі, на іх думку, ацэнкамі — маўляў, чалавек толькі што памёр, і ля сьвежай магілы нельга... і г.д. Нельга дзьве рэчы: зьдзекавацца над трупам і пляваць у твар родным нябожчыка, для якіх сьмерць бацькі, брата ці сына — гора. Вось гэта сапараўды не-па людзку (і пэўна, не-па хрысьціянску).

А іншае... Дзень самазабойства Гітлера быў днём радасьці для дзясятка мільёнаў чалавек. Дзень сьмерці Сталіна быў шчасьлівым днём для дзясяткаў мільёнаў чалавек. Жырыноўскі, як па мне, нічым не адрозьніваўся па сваёй сутнасьці ад гэтых двух, хіба што «бадлівай карове Бог рагоў ня даў». А то б ён сапраўды памыў бы боты ў Індыйскім акіяне (дарэчы, ідэя не яго — Сталіна), заліўшы кантынент крывёю і пакрыўшы яго радыеактыўным попелам.

Жырыноўскі як мала хто іншы паспрыяў фашызацыі расейскага грамадзтва (у часы, калі слова «Пуцін» яшчэ ня ведалі).У тым, што 28 гадоў робіцца ў Беларусі, што цяпер робіцца ва Ўкраіне — немалая прамая заслуга Жырыноўскага (менавіта Жырыноўскі, з падачы Цапкалы, даў магчымасьць дэпутату Лукашэнку выступіць у Дзярждуме РФ, што істотна паспрыяла раскрутцы апошняга).

Таму — радуемся і чакаем мінімальна яшчэ двух нагодаў для радасьці.