Get Mystery Box with random crypto!

З усіх лідэраў краінаў толькі комік і журналіст выявіліся моцн | НАВУМЧЫК

З усіх лідэраў краінаў толькі комік і журналіст выявіліся моцнымі палітыкамі, Зяленскі і Джонсан (апошні таму, што выказаў гатоўнасьць уступіць у баявое супрацьстаяньне з РФ незалежна ад НАТА). Астатнія як заклінаньне паўтараюць, што не жадаюць ваяваць з Расеяй. Прыклад — генсек НАТА Столтэнберг, які скакаў па сцэне з заклікам «Толькі б не ўступіць у вайну з Расеяй!».

Тады як менавіта цяпер у іх ёсьць і магчымасьць, і права нанесьці Расейскай імпэрыі сакрушальную паразу і скончыць зь ёй назаўсёды (што трэба было зрабіць у пачатку 90-х). Сама антычалавечая, антыгуманістычная імпэрская ідэя «вялікай Расеі» павінна ў сьвядомасьці расейцаў пацярпець паразу — як пацярпеў паразу нацызм у сьвядомасьці немцаў (і нават на парэштах панішчанага Трэцяга Рэйху тое заняло ня год і ня два).

Калі гэтага не адбудзецца, калі расейскі імпэрыялізм ня будзе зьнішчаны — праз 10, 20 ці 30 гадоў гэтая імпэрыя ізноў нападзе на цывілізацыю.