Get Mystery Box with random crypto!

Тым ня менш, прарасейскія сілы, якія прывялі да ўлады Лукашэнк | НАВУМЧЫК

Тым ня менш, прарасейскія сілы, якія прывялі да ўлады Лукашэнку, адразу ўзьнялі пытаньне пра дзяржаўнасьць рускай мовы. Будзем называць рэчы сваімі імёнамі: пачалі дамагацца ліквідацыі беларускай мовы (адсюль — і рэфэрэндум 1995).

Вяртаючыся да 1994, скажу, што тэма «прымусовай беларусізацыі» узьнікла якраз пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады, і ўзьнікла менавіта як прапагандысцкі прыём, і як гэткі прыём распрацоўвалася ўсе наступныя дзесяцігодзьдзі, прасоўвалася ва ўсе сфэры і ва ўсе сацыяльныя слаі (вясной 2020-га мне давялося ўступіць у публічную спрэчку з Бабарыкам, які заяўляў, што ў пачатку 90-х БНФ нібыта хацеў заліць праспекты крывёю рускіх).

Хто распрацоўваў і ўкараняў у сьвядомасьць (асабліва моладзі) тэзу пра «прымусовую беларусізацыю»? Тыя, хто служыў і служыць Маскве. Тыя, хто запусьціў на выбарах 1994-га плётку, што нібыта Пазьняк, калі абярэцца прэзыдэнтам, пазбавіць пэнсіяў, ці што бацька яго служыў паліцаем (асабліва цынічная дэза ў дачыненьні да чалавека, бацька якога загінуў, змагаючыся з нацызмам). Але, як мы бачым і сёньня ва Ўкраіне, для Масквы — усе сродкі добрыя. І чым больш яны подлыя — тым для Масквы лепшыя.

Правільна сказана: Масква ваюе не за тэрыторыі. Дакладней, ня столькі за тэрыторыі — але найперш супраць украінскай мовы. У Беларусі яга гэтую вайну вяла, пераважна, «ціхімі» спосабамі.

Праўда, цяпер сілавых мэтадаў зрабілася болей. У ГУБАЗІКу, да прыкладу, катаваньні спалучаюць з патрабаваньнем «говорить по-русски». Гэта, дарэчы, элемэнт ужо не этнацыду, а генацыду.

P.S. А ўвогуле, вам не падаецца, што папрок палітыкам у тым, што яны жадалі вярнуць народу ягоную мову (безь якой нацыі гарантаваная сьмерць) — сам па сабе сьведчыць пра нейкія сыстэмныя збоі ў сьвядомасьці тых, хто такі папрок выказвае?