Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-07-05 08:32:01
Новы нумар "Літаратурнай Беларусі"!

На старонках:
ДЫЯЛОГІ: «Адраджэнне – справа моладзі, а не пенсіянераў» – працяг гутарак Юрася ЗАЛОСКІ з Народным пісьменнікам Беларусі Васілём БЫКАВЫМ
ПАМЯЦЬ: «Па крохкім срэбры ў неба» – Альжбета КЕДА пра Ігара ЖУКА
ПРОЗА: «Падарожжа для закаханых» Галіны ЛЮМАРАВАЙ
ПАЭЗІЯ: вершаваная нізка «Незакончанае трыванне» Анатоля ІВАШЧАНКІ
ПРОЗА: апавяданне «Дзяльба» Мікалая МАРОЗА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў «Называй маё цела» Артура КАМАРОЎСКАГА
ЧЫТАЛЬНЯ: фантастычнае апавяданне «Насценгазета» Сяргея БЕЛАЯРА
ХРЭСТАМАТЫЯ: Янка КУПАЛА, «Справа незалежнасці Беларусі
за мінулы год»

Нагадваем, што прачытаць новы нумар, а таксама пагартаць падшыўку ранейшых, можна завітаўшы на рэсурс Kamunikat.org і адным дотыкам без рэгістрацый спампаваць pdf-версію выдання.

#літаратурная_беларусь
919 views05:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 17:20:27
Мовазнаўца: У будучыні не выключаю пераходу беларускай на лацініцу

У беларускай мовы даволі шмат варыянтаў напісання: лацініца, кірыліца, арабіца. Некаторыя карыстаюцца афіцыйным правапісам, некаторыя – “тарашкевіцай”.

Пра лацінскую традыцыю беларускай мовы пагаварылі з нямецкай даследчыцай, кандыдатам філалагічных навук з Гесэна Марыяй Катажынай Прэнэр. Якая, між іншым, вывучыла беларускую мову.

Натхняльнае інтэрв’ю з даследчыцай можна пачытаць тут:
https://budzma.org/news/movaznautsa-perakhod-belaruskay-na-latsinitsu.html
286 views14:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 11:54:01
У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго з'ўяляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне і вашая мова стане багацейшай!

Сёння гэта:

плешка

Шляпка цвіка.

Зверху ў дошкі старчма Хвошч загадаў панабіваць цвікоў, спілаваўшы з іх плешкі, каб барані Божа, не пералез хто ноччу.
М. Лупсякоў.

А яшчэ слова трывала замацавалася і ў пераносным значэнні - бадай усім вядомы выраз: "утапіць па плешку" - моцна націснуць на педаль газа, паскорыцца.

#гаворка
976 views08:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 08:18:01
* * *

Раніца.
Возера.
У калысцы хваляў
белы гарлачык
прачынаецца,
раскрывае пялёсткі,
ласкавыя промні
будзяць пяшчотна
кожны лісточак,
быццам рукі твае
кранаюць цела маё.
Лёгкі ветрык твайго подыху
варушыць мае валасы,
прымушае забыць пра былое.
І хачу я штодня,
як гарлачык,
прачынацца ад дотыкаў і пацалункаў.

Алесь Емельянаў-Шыловіч

#вершдня
348 views05:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 16:45:27
Лонгрыд ад "Дзеяслова"

ёска Дачнае знаходзіцца ў адселенай зоне на паўднё­вым усходзе краіны. Па сутнасці гэта й не вёска ніякая, а ўсяго дзве жылыя хаты на розных канцах колішняга паселішча. У хатах гэтых жывуць два гаспадары, якія не схацелі адсяляцца.
У рэестрах адселеная зона называецца UNIFIN – паводле праграмы ААН для ліквідацыі наступстваў трэцяй сусветнай вайны.
Уласна вайной мы яе называем умоўна. Тады, калі яна адбылася, яе называлі глабалізацыяй. Усё прыводзілася ў аднолькавы выгляд з умовай, што ўзор для ўніфікацыі будзе брацца найлепшы.
Але ў тыя часы было шмат інтарэсаў, пошукаў выгады, і зусім не найлепшыя атрымлівалі ўладу над гэтымі працэсамі. Таму дзесьці ўсё рабілася аднолькавым паводле найлепшых узораў, недзе паводле сярэдніх, а дзесьці нават паводле найгоршых
..."

Сяргей Дубавец "Вайна і мір. Справаздача"

чытаць далей

#лонгрыд
334 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 12:40:22
Дзень у дзённіку

3 ліпеня 1990 г.

"На працу прыходзіў Васіль, прынес рукапіс 1 тома шасцітомніка і фота. Гэта цэлы космас, на кожным Васіль і такі якога ведаеш, і не такі. Але паўсюль унутрана засяроджаны, недаступны для мітусні цікаўных вачэй. Прагін запытаўся: "А ці шмат у вас ваенных фота?" Васіль: "Мяне ж не атакавалі фоткоры. Два разы сфатаграфаваўся ў 1944 годзе - адзін раз у Малдавіі, другі ў Румыніі"..."
Рыгор Барадулін.

(Дзённікі і запісы. 1989-1991)

#дзённік
328 views09:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 09:58:48 Ліпеньская падборка аўдыякніг ад audiobooks.by.

"Бездакорная пакаёўка" Агаты Крысці — прыгоды сусветна вядомага дэтэктыва міс Марпл. А таксама чакаем дэтэктыўных сюрпрызаў ад "Кніжнага Воза"...

"Вам дапаможа КВА" Ганны Янкуты — гісторыя пра беражлівае стаўленне да вады. Пра казачнае воднае агенцтва (КВА), у якім працуюць сапраўды чароўныя істоты: балотніца Квакша, рачны дух Баламут і русалка Расіца, перад якімі штодня паўстаюць складаныя задачы. Цікава пра складанае. Працяг будзе! Ква!

Вершы Віктара Жыбуля — авангардныя, эксцэнтрычныя і з нечаканымі сэнсамі. Калі вы хацелі паслухаць нешта незвычайнае з беларускай паэзіі, то гэта той самы аўтар.

"Бывший сын" Сашы Філіпенкі — дэбютная кніга знакамітага рускамоўнага беларускага пісьменніка. Дзеянне кнігі адбываецца ў Мінску дзевяностых-двухтысячных гадoў. Як казаў сам аўтар, да 2020 году яму казалі, што ён занадта перабольшваў у кнізе.

"Людзі на балоце" Івана Мележа — магчыма, самая знакамітая кніга "пра вёску", якую ўсе чыталі ў школе. Але варта перачытаць/пераслухаць і ў сталым узросце.

"Справа Бяляцкага" Валера Каліноўскага — гэтая кніга не столькі пра крымінальную справу, паводле якой Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турмы ў 2011 годзе, колькі пра справу ягонага жыцця — абарону грамадзянскіх і культурных правоў чалавека. Бяляцкі — кіраўнік правааборнчага цэнтра "Вясна" і з 14 ліпеня 2021 году знаходзіцца за кратамі.
290 views06:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 08:49:01
Ластаўкі

Тут жорсткі бой нядаўна быў.
Стаіць счарнелая вярба,
і вадасточная труба,
у якую дождж і гром трубіў,
усім абвяшчаючы вясну,
вісіць аглохшы, а над ёй
будуюць зноў прытулак свой
дзве ластаўкі.
I на сцяну
ужо ўзабраўся дзікі хмель,
нібы чакае, што ў акне,
як некалі, яму мільгне
рука ці кос дзявочых бель.

На вуліцы баец стаіць.
I ён угледзеўся ў акно,
нібы спадзеючыся зноў
сустрэць ля гэтых камяніц
і дзеўчыну і маладосць.
А мо, пакуль яны дамоў
з далёкіх вернуцца шляхоў,
пільнуе ластавак гняздо?

Максім Танк

#вершдня
310 views05:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 15:20:19
Да 21 ліпеня 2022 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выставачны праект “Не забудзе цябе край…” да 80-годдзя гібелі народнага паэта Беларусі.

На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, якія ілюструюць апошнія дні жыцця Янкі Купалы ў гасцініцы “Масква”: мемуары пра гібель паэта, у тым ліку старонкі дзённіка ўкраінскага пісьменніка Івана Няходы, рукапісны сшытак Паўліны Мядзёлкі, лісты Міхася Лынькова і іншых беларускіх літаратараў.

Больш падрабязна пра выставу, час працы і кошт білетаў можна даведацца на сайце Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

#анонс
333 views12:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 13:50:23
40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці

40 дзён таму адышоў у лепшы свет Янка Запруднік, патрыярх беларускай дыяспары, доктар гісторыі, палітолаг, літаратар і публіцыст, сябра Рады «Бацькаўшчыны» ад I З’езду беларусаў свету (1993).

https://budzma.org/news/40-dzyen-bez-yanki-zaprudnika.html
266 views10:50
Адкрыць / каментаваць