Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-07-29 12:05:00
Прыказка на кожны дзень

Добра сытага карміць, а лысага галіць.

#прыказка
294 views09:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 08:22:00
Млын

З дзеўчынай развітваўся юнак,
Аддаваў яе шляхам, далінам.
— Лепш бы млынам стаць... —
Падумаў так
І зрабіўся на тым месцы млынам.
Людзі жыта носяць дзень у дзень,
А драўляны млын слухмяна меле.
Замест сэрца - б'юцца жорны ў целе,
А замест крыві —
Вады струмень...
Кажа нам паданне пра яго,
Што не можа ён з тых чараў выйсці,
Як не перамеле усяго,
Што яму належала калісьці.
Як належала яму не шмат,
Дык спадзе з яго палон драўляны,
Прыйдзе зноў ён вольны да дзяўчат,
Ні ў адну яшчэ не закаханы.
А як шмат?.. Але гадаць не след,
Бо адзін ён ведае пра тое,
Што яму належаў цэлы свет,
Як хадзіў з дзяўчынай у жытное.

1939

Аркадзь Куляшоў

#раптамверш
383 views05:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 14:02:32
Мінская гімназія цяпер носіць імя Уладзіміра Караткевіча

27 ліпеня гімназіі №28 г. Мінска прысвоена імя класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Учительская».
50 views11:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 12:12:01
Да 120-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Віктара Вальтара прапануем вам, сябры, арыткул прысвечаны яго асобе на старонках ліпеньскага нумару праекта "Літаратурная Беларусь".

Яго прозвiшча ў беларускага чытача можа пакуль асацыявацца найперш цi з маркай пiсталета нямецкай вытворчасцi, цi — у лепшым выпадку — з iмем англiйскага раманiста-гiсторыка Скота, або з творцам-асветнiкам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя такое прозвiшча мелi шматлiкiя сем’i латгальскiх беларусаў Дзвiншчыны, у 20-х гадах з волі неспрыяльных палiтычных абставiнаў адмежаваныя ад Беларусi-метраполii. - піша Алесь Пашкевіч.

чытаць далей pdf нумара

#літаратурная_Беларусь
119 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 08:20:48
Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Віктара Вальтара.

(15 (28) ліпеня 1902, Дзвінск — 4 красавіка 1931, Даўгаўпілс; Псеўданімы: Янка Палын).
Скончыў Беларускія дзяржаўныя аднагадовыя настаўніцкія курсы. Стаў стыпендыянтам чэшскага ўраду і трапіў у Прагу, дзе паступіў на каморніцкі факультэт Чэшскага вышэйшага тэхнікума.
У 1926—1931 гадах працаваў у беларускіх школах Латвіі. З 1930 года быў дырэктарам беларускай школы ў Рызе. Памёр ад сухотаў 4 красавіка 1931 года і быў пахаваны ў Даўгаўпілсе на каталіцкіх могілках.
Дэбютаваў у 1923 годзе нарысам «Аднабочнікі», які пад псеўданімам Янка Палын.
Друкаваўся ў альманаху «Замежная Беларусь», часопісах «Родныя гоні», «Наша доля» і «Новы Шлях».
Напісаны ў 1920-я гады раман «Роджаныя пад Сатурнам» быў апублікаваны толькі ў 1991—1992 гадах у газеце «Голас Радзімы».

#угэтыдзень
188 views05:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 13:49:05
У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго з'ўяляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне і вашая мова стане багацейшай!

Сёння гэта:

падруба

Так называецца ніжняе бервяно ў зрубе.

Саўка зайшоў з другога боку хлява. У яго ўжо быў на прыкмеце камень пад падрубаю. Я. Колас

#гаворка
251 views10:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 11:09:49
«Дзікае паляванне караля Стаха» ў новай агучцы і на падкастах!

Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча cтворан паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі. Герой аповесці выпадкова становіцца сведкам таямнічых і злавесных падзей: прывід дзікага палявання з далёкага мінулага трымае ў страсе людзей. Ен вырашае даць бой тым, хто стаіць за фантомамі страшнага мінулага…

Гэтая аповесць мае нешта адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць. Беларуская мінуўшчына, у якую нас пагружае аўтар, трывожыць наша сэрца і прыводзіць да думак пра сёняшняе. Твор - сапраўдная літаратурная класіка, актуальны і прывабны ва ўсе часы.

Аўдыякнігу агучыў купалавец Алег Гарбуз, таксама вядомы аматарам аўдыякніг па леташняй агучцы рамана «1984», які выкладзены на ютуб-канале Купалаўцы.

Паслухаць кнігу можна па спасылцы.
110 views08:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 08:09:05
Новы нумар "Літаратурнай Беларусі"!

Чытайце на старонках:
ДЫЯЛОГІ: «Мы апошнія. Наша чарга» – заканчэнне цыкла гутарак Юрася ЗАЛОСКІ з Народным пісьменнікам Беларусі Васілём БЫКАВЫМ.
ЮБІЛЕЙ: «Роджаны пад Сатурнам» – да 120-годдзя
з дня нараджэння пісьменніка Віктара ВАЛЬТАРА .
ПРОЗА: апавяданне «Кола абраннікаў» Кастуся ТРАЎНЯ.
ПАЭЗІЯ: вершаваная нізка «Колеры ўяўленняў» Аксаны ДАНІЛЬЧЫК.
ЧЫТАЛЬНЯ: новыя фрэскі Барыса ПЯТРОВІЧА.
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў «Кроплі кроз» Зміцера ЗАХАРЭВІЧА.
ПЕРАКЛАД: вязьмо цытатаў Джорджа ОРУЭЛА.
ПАМЯЦЬ: нарыс пра пісьменніка Міколу ЦЭЛЕША «Зазер’еўскі летапісец»
СВЕТ: навіны літаратурнага замежжа.

Чытаць pdf-версію праекта.

#літаратурная_Беларусь
459 views05:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 15:42:45
"Гаспадыня восеньскага дому" - новая кніга Таццяны Сапач.

На старонцы facebook Сяргея Дубаўца з'явілася інфармацыя пра выхад гэтай кнігі да 60-гадовага юбілею паэткі.
Кніга стала поўным зборам твораў Таццяны Сапач, якая трагічна загінула ў 2010 годзе.
Час і месца прэзентацыі пакуль невядомыя.

#навінка
130 views12:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 12:30:46 Дакументальная стужка "Памяць" па сцэнары Уладзімера Караткевіча!

Сябры, прапануем да вашай увагі дакументальны фільм "Памяць", зняты Мінскай студыяй навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў у далёкім 1966 годзе паводле сцэнара пісьменніка Уладзімера Караткевіча.
Стужка прысвечаная архітэктуры Беларусі - на рэдкіх кадрах шматлікія помнікі мураванага дойлідства - цэрквы, палацы, замкі. Лейтматывам фільма ёсць захаванне і аднаўленне бясцэннай спадчыны беларускага народу.
У голасе дыктара, здаецца, нескладана пачуць і самога Караткевіча - пісьменнніка-рамантыка, шчыра і бязмежна ўлюблёнага ў беларускую даўніну...





#рарытэт
351 views09:30
Адкрыць / каментаваць